Ружовая Купіна


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


Першай студыяй, якая зарабіла 1 мільярд долараў у гэтым годзе стала Warner. Bros!

На гэта ёй спатрэбілася ўсяго 15 тыдняў.

#выпадкі


Першы кадр фільма «Капітан Амерыка: Смелы новы свет»!

Нагадаем, што ролю Капітана выканае Энтані Макі, а генерала Роса aka Чырвонага Халка — Харысан Форд.
Прэм'ера — у 2025.

#Marvel


Дэм'ен Шазэл здыме новы фільм!

Пакуль пра карціну невядома нічога, акрамя таго, што яе падзеі разгарнуцца ў турме.

#НовыШазэл




Вілем Дэфо, Эма Стоўн, Джо Алвін, Джэсі Племанс і Хонг Чао на новых кадрах фільма «Віды дабрыні» Ёргаса Ланцімаса!

Прэм'ера — у Канах, а ўвесь свет зможа паглядзець з 21 чэрвеня ў кінатэатрах!

#ВідыДабрыні


Бэн Уішоў на першым кадры фільма «Лімонаў: Балада»!

Прэм'ера, канешне ж, у Канах.

#ЛімонаўБалада


Першы погляд на фільм «Птушка» рэжысёркі Андрэа Арнольд!

У карціне зняліся Джасмін Джобсан, Бары Кеаган і Франц Рагоўскі. Прэм'ера адбудзецца на Канскім Кінафестывалі.

#Птушка


Першы погляд на фільм «Партэнопа» Паола Сарэнціна!

Прэм'ера — у Канах.

#Партэнопа


Селена Гомез, Карла Сафія Гаскон і Зоі Салдана на першых постарах фільма «Эмілія Перэз» ад Жака Адыяра!

Прэм'ера адбудзецца на Канскім Кінафестывалі.

#ЭміліяПерэз


‼️Сёлетні Канскі кінафестываль абвесціў фільмы-ўдзельнікі!

Сярод іх:
❗«Гэта не я» ад рэжысёра Леа Каракса;
— «Усе любяць Туда» ад Набіль Аёч;
— «Сустрэча з Полам Потам» ад Рыці Пана;
— «Я, Кат» ад Ру Сын-Вана;
— «Змярканне Война: Замураваны» ад Чын Поу-Соя;
❗«Шматкі» ад Дэвіда Кроненберга;
— «Сорам» ад Канстанціна Баханава;
— «Нора» ад Тафіка Альзаідзі.
— «Чуткі» ад Гая Мэдзіна, Эвана І Галена Джонсанаў;
❗«Сёрфер» ад Лоркана Фінігана;
— «Птушка» ад Андрэа Арнольд;
❗«Эмілія Перэз» ад Жака Адыяра;
— «Анора» ад Шона Бэйкера;
❗«Мегаполіс» ад Фрэнсіса Форда Копалы;
— «Субстанцыя» ад Каралі Фаржэ;
— «Гранд-Тур» ад Мігеля Гомеша;
— «Усе мы ўяўляем святло» ад Паял Кападыі;
«Віды дабрыні» Ёргаса Ланцімаса;
❗«О, Канада» ад Пола Шрэдэра;
— «Верасень кажа» ад Арыяны Лэйбд;
— «Захоплены прылівамі» ад Джыі Джангке;
❗«Партэнопа» ад Паола Сарэнціна;
— «Лімонаў: Балада» ад Кірыла Сярэбранікава;
— «Студэнт» ад Алі Абасі.

Кінафестываль распачнецца 14 траўня!

#кінапрэміі


❗97-ая прэмія Оскар адбудзецца 2 сакавіка 2025!

#Оскар


А вось і першы трэйлер «Джокера 2»!

Чакаем вяртання Хоакіна Фенікса ў ролі Джокера і першага з'яўлення Ледзі Гагі ў ролі Харлі! Фільм выйдзе 4 кастрычніка.

#DC


Кіт Харынгтан распавёў, што раней анансаваны серыял пра Джона Сноў на дадзены момант не распрацоўваецца:

Зараз ён не стале. Мы не можам знайсці годную гісторыю, якую маглі бы расказаць. Можа быць, што мы калісьці вернемся да яго, але дакладна не ў бліжэйшы час.


#ГульняТронаўСноў


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡Дэбютны тызер-трэйлер фільма «Джокер: Вар'яцтва дваіх»!

Поўны трэйлер выйдзе заўтра а 4:30 раніцы па беларускім часе.

#DC


Раян Гослінг і Эмілі Блант на новым постары фільма «Каскадзёр» Дэвіда Літча!

Прэм'ера камедыйнай карціны адбудзецца ўжо 3 траўня!

#Каскадзёр


Джэрэмі Алэн Уайт выканае ролю Бруса Спрынгсціна ў фільме «Ратуй мяне з пустаты» ад рэжысёра Скота Купера!

Баёпік пра лідара гурта The E Street Band пачнуць здымаць ўвосень. За распрацоўку адказныя 20 Century Studios.

#РатуйМянеЗПустаты


Сабралі вам фатаграфій з прэс-тура фільма «Выпрабаванні» Лукі Гуаданіна!

Зендэя, Майк Фэйст і Джош О'Конар разыграюць любоўны трохкутнік у свеце тэніса ўжо з 26 красавіка ў кінатэатрах!

#Выпрабаванні


Мія Гот, Кевін Бэйкан, Элізабет Дэбікі, Джанкарла Эспазіта і многія іншыя ў першым трэйлеры да фільма «Максін» ад Тая Уэста!

Фільм завяршыць гэтак званую трылогію «X» рэжысёра(дагэтуль былі «X» і «Пэрл», адпаведна).
У Беларусі афіцыйны рэліз карціны адбудзецца 11 ліпеня.

#Максін

Показано 18 последних публикаций.