У мінскіх школах забаранілі Санта Клаўса і Jingle Bells
Класным кіраўнікам прыйшло распараджэнне ад адміністрацыі Мінска не выкарыстоўваць у святочных мерапрыемствах вобраз Санта Клаўса і англамоўныя песні, піша @euroradio.
Пры гэтым рэкамендуецца рабіць акцэнт на беларускіх традыцыях. Праўда, не ўдакладняецца на якіх менавіта. Ці можна выкарыстоўваць вобраз Святога Мікалая або Зюзі, не паведамляецца.

«Паважаныя класныя кіраўнікі, распараджэнне кіраўніцтва гораду: на ранішніках, музычных імпрэзах, карпаратывах ЗАБАРОНЕНЫЯ САНТА-КЛАЎС, калядныя і англійскамоўныя песні (тыпу Jingle Bells). ВЫКАРЫСТОЎВАЕМ: нашыя вядомыя песні і нашых казачных персанажаў. Акцэнт на беларускія традыцыі. Тое самае датычыць і навагодніх упрыгожанняў!» — гаворыцца ў дакуменце.