Арцыбіскуп Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію: «Настрой аптымістычны»[на русском
с VPN – здесь, если не пользуетесь –
пробуйте здесь]
Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць хіміятэрапію, паведаміў падчас святой Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Пра значнае
пагаршэнне стану здароўя заслужанага іерарха, які мае анкалагічнае захворванне – меланому, раней паведамляла Курыя архідыяцэзіі.
Мітрапаліт дадаў, што арцыбіскуп эмэрыт па дарозе ў шпіталь тэлефанаваў і прасіў падзякаваць усім за малітву ў яго інтэнцыях.
У той жа час вернікі, знаёмыя з сітуацыяй, патлумачылі, што арцыбіскуп Кандрусевіч
да гэтага часу не быў шпіталізаваны і наведваў паліклініку, раніцай 13 сакавіка адпраўляў святую Імшу, настрой у яго аптымістычны.
Нагадаем, у лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.