Топ-5 фота з Крыжовага шляху ў касцёлах Беларусі
Кожную пятніцу падчас Вялікага посту католікі праводзяць набажэнства Крыжовага шляху. Традыцыя перажывання Мукі Пана з'явілася ў XII-XIII стст. Набажэнства складаецца з 14 стаянняў, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў Мукі Сына Божага. Унутры каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць абразоў або скульптурных кампазіцый. Удзельнікі набажэнства ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра пакуты Збавіцеля.
Падчас Крыжовага шляху чытаюцца разважанні. Таму ў вялікіх парафіях прынята праводзіць асобныя набажэнствы для моладзі і дзяцей – каб праз скіраваныя менавіта да іх разважанні дапамагаць спасцігнуць сэнс Мукі Пана і суаднесці Крыжовы шлях Езуса з уласнай рэчаіснасцю.
Фота з Instagram падчас сёлетняга набажэнства ў парафіях благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне, святога Антонія Падуанскага ў Віцебску, кляштара сясцёр кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса ў Брэсце, святога Юрыя ў Варнянах, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.