Небяспека для арцыбіскупа Кандрусевіча: за яго і за Папу памоляцца ў Мінску
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча паведаміла 11 сакавіка Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Верагодна, 79-гадовы іерарх трапіў у шпіталь, але падрабязнасці не ўдакладняюцца.
– коратка праінфармавала Курыя.
З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка а 15-й гадзіне адбудзецца Імша аб ласцы аздараўлення для Папы Францішка і беларускага іерарха.
У лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля інфаркту.
Папа Рымскі Францішак амаль месяц знаходзіцца ў шпіталі, куды ён трапіў з двухбаковай пнеўманіяй. Яго стан застаецца складаным, але ёсць нязначныя паляпшэнні.

«10 сакавіка стала вядома пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які хварэе анкалагічным захворваннем (меланома)»,