Фильтр публикаций


Репост из: Haradzienski
Некалі ў Горадні


Іранічна атрымалася


"Зрабіць Еўропу той сілай, якой яна была ў гісторыі і якой яна прагне зноў стаць", або аб чым дыскутуецца ў ЕЗ

Адзін са шматлікіх, аднак больш выразных прыкладаў, як апошнія падзеі паўплывалі на радыкальны ці крайні ўзрост абмеркаванняў патрэбы разбудовы арміі краін Еўропы. У кантэксце і на фоне апошняга рэзкага развароту ў палітыцы ЗША. Як паказаў час, нават поўнамаштабны напад Расіі не Украіну не быў дастатковым повадам, каб раней гэта тэма была важнейшая напрыклад за ратаванне сусветнай экалогіі (коштам еўрапейскага развіцця) і інш.

Французскі палітыкі Claude Malhuret, раней мэр славутага Вішы і еўрапарламентарыст, а цяпер сенатар парламента Францыі, выступіў з прамовай. У ёй можна пачуць больш ці менш відавочныя думкі, у тым ліку, што моцны шок прынамсі расплюшчыў вочы Еўропе, што павінна лічыць на сама сябе і адбудаваць мілітарны патэнцыял.

Але былы член французскай рэспубліканскай партыі адзначыў таксама вартую ўвагі рэч. Хаця не толькі ён. Менавіта, што Еўропа павінна не толькі адбудаваць свой прамысловы патэнцыя, стаць больш канкурэнтная (спасылка на рапарт Драгі), але таксама "перазборіцца маральна". Акрамя аспекту вайны, пра які гаворка, можна задацца пытаннем за іншымі еўрапейскімі каментатарамі, ці адбудзецца разварот ад маральнага дэкадэнсу, часткова постмадэрнізму і woke, ідэалогія якая дарэчы прыйшла з-за акіяна. Ці будзе вяртанне да еўрапейскіх каштоўнасцяў? Час пакажа.

Калі тым разам не скончыцца на словах, будзе бачна эфекты. Аднак ужо абдываюцца зрухі, якія хутчэй за ўсё не затрымае нават паварот ЗША да палітыкі, да якой многія звыклі пасля Другой сусветнай.

https://www.youtube.com/watch?v=G-lh0TUTtvI
(калі што ёсць аўтаматычнае тлумачэнне.

З серыі чаго не прачытаеш у беларускіх СМІ.


Репост из: Haradzienski
🛍 Сходкі на Скідзельскім рынку

Grodnæ


Репост из: Haradzienski
​​Не кожны горад можа пахваліцца сваім святым, тым больш не адным як наша Горадня 😎 Алё сёння пра святога Казіміра. Трымайце пару цікавостак:

✨ За свайго жыцця, таленавіты Казімір з Ягелонаў быў абраны венгерскім каралём, але... ад трона адмовіўся, бо хацеў прысвеціць сваё жыццё служэнню Богу.
✨ Святы Казімір вельмі любіў наш гарадзенскі храм, вядомы пазней як Фара Вітаўта.
✨ У Горадні ў міжваенны час пад самім Старым замкам існавала вуліца Святога Казіміра, якую саветы пазней перайменавалі на Старазамкавую.
✨ З часам святы Казімір стаў сімвалам абаронцы Айчыны. Існуе легенда, што менавіта яго постаць з'яўлялася нашым жаўнерам, які баранілі Радзіму ў чарговай вайне з Масковіяй. Таму на шматлікіх абразах святы прадстаўлены ў даспехах.
✨ У гарадзенскім Фарным касцёле больш за трыста год існуе алтар святога Казіміра.
✨ Святы Казімір з'яўляецца патронам гістарычнай Літвы і Гарадзенскага біскупства.


Репост из: Historyja
Прэзідэнт Рэйган усведамляў, што ў Савецкай Расіі і заваяваных ёю краінах пакутуюць мільёны паняволеных людзей, у тым ліку тысячы палітычных вязьняў, якія за сваю ахвяру ў абарону дэмакратычных каштоўнасцяў заплацілі свабодай. Яго веліч заключалася, між іншым, у тым, што ён без ваганняў назваў СССР "Імперыяй зла" і абвясціў ёй рашучае змаганне (...) Для нас, людзей "Салідарнасці", былых палітвязняў камуністычнага рэжыму, якія служылі Савецкай Расеі, гэта відавочна.


Фрагменты звароту былых польскіх апазіцыйных дзеячаў часоў "komuny" да Дональда Трампа, у якім заступіліся за Украіну і нагадалі пра мінулае. Ліст падпісалі між іншым былыя прэдідэнты Польшчы Лэх Валэнса (некалі добра згаданы Трампам) і Браніслаў Камароўскі (па адукацыі гісторык з каранямі ў ВКЛ).

Звярніце ўвагу, ані слова пра нейкі абстрактны фашызм, адназначна пра камуністычную няволю ў мінулым, без эўфемізмаў, названа сваімі імёнамі. Адчуваеце розніцу?


Репост из: Haradzienski
Абраз святога Казіміра ў нашым Фарным касцёле. Паводле традыцыі, наш святы не адзін раз цудоўна з'явіўся, калі нашы продкі змагаліся з ворагам - маскавітамі.


Репост из: Haradzienski
Сёння Казюкі. Свята ў памяць аб святым Казіміры з Ягелонаў, які памёр у Горадні ды з часам стаў патронам гістарычнай Літвы і Гарадзенскага біскупства.


Репост из: Haradzienski
У міжваенны час у Горадні існавала вуліца святога Казіміра.

Grodnæ


Горадня, 2025 год.


Репост из: Urban Hrodna - городская среда Гродно
❗️Адметны драўляны будынак 1932 г. у стылі канструктывізму на Міцкевіча, 1 усё ж збіраюцца знесці❗️

Пад словам "рэканструкцыя" зноў маюць на ўвазе дэмантаж і адбудову нанова - але нечага нават не надта падобнага да арыгінала. Праект новага будынку на месцы гістарычнага для планаванай гасцёўні апублікаваў гісторык Miečyslaŭ Jan (фота 1).

Знесці збіраюцца і суседні мураваны аднапавярховы будынак 1915 г. пабудовы па Філарэта, які стаіць усутыч.

Паводле праекта, там збіраюцца ўзвесці трохпавярховы аб'ём, істотна большы за арыгінальныя будынкі. Толькі яго вуглавая частка будзе нагадваць фасад цяперашняга дома на Міцкевіча, 1.

Будынкі адселеныя, але захаваныя ў добрым стане.

🆘 Магчыма, сітуацыю яшчэ можна выправіць і захаваць адзін з адметных будынкаў Новага Свету і Гародні. У сакавіку-красавіку плануюць грамадскія абмеркаванні справаздачы па ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

❗️Заклікаем пісаць афіцыйныя звароты да ўладаў
❗️


U skviery na płoščy, 1989 hod.

Grodnæ


Некалі ў Горадні


У рамках дадзенай працы былі прааналізаваныя назвы 838 тапанімічных аб’ектаў Горадні па стану на 2025 г.: вуліцы, плошчыі іншыя.

Для Горадні характэрная найбольшая колькасьць назваў у гонар несавецкіх дзеячоў навукі і культуры Беларусі.

Горадня мае найбольшую сярод абласных цэнтраў колькасьць вуліц, названых у гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячоў – як у працэнтным, так і ў абсалютным выражэньні. Сярод іх перадусім назвы ў гонар удзельнікаў Паўстаньня 1863 г. Пры гэтым “найбольшая колькасьць” - гэта ўсяго 15 назваў, 1,79% ад агульнай колькасьці.

Асблівасьцю тапаніміі Горадні ў параўнаньні зь Менскам і некаторымі іншымі абласнымі цэнтрамі ёсьць поўная адсутнасьць назваў угонар гарадоў і геаграфіі Расеі і іншых былых рэспублік СССР, якія ў цэлым таксама разглядаюцца як элемэнт навязанай імпэрскай тапаніміі.

Крыніца "Акупацыйная тапанімія: Горадня"


Ліс каля Нёмана на фоне Старога замка

Фота: Святлана Найдзёнава


Як думаеце, колькі жыхароў Горадні ахвота пойдзе на выстаўку пра "женщин-нероев ВОВ СВО"?

Навіна


Репост из: Haradzienski
Міжваеннае самакіраванне

27 лютага 1919 года адбываюцца выбары ў гарадскую раду. На кароткі час паўстае своеасаблівы феномен, які атрымаў назву “Гродзенская рэспубліка”, – тэрыторыя, што фактычна знаходзілася ў распараджэнні гарадскога самакіравання.

Цікава, што склад гарадской рады быў абраны яшчэ ў апошні месяц нямецкай акупацыі/адміністрацыі. Фармаванне прадстаўнічых інстытутаў насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага яшчэ вясной 1919 года – на самым пачатку польска-савецкай вайны – успрымалася польскім кіраўніцтвам як асноўны механізм усталявання на практыцы гэтак званай федэралістычнай канцэпцыі, якая не была рэалізаваная.

Больш у артыкуле.


Репост из: Haradzienski
Bon appetit усім у тлусты чацвер 🍩


Пішуць, што в стране для жизни (ці таксама Новой Беларуси?), запанавалі этычна-культурныя стандарты сённяшнай Республики Беларусь. БССР 3.0?

Нічым у 1939 годзе "шмат стала хамства ў жыцці. Але што зробіш? Прыйшоў народ, які быў вельмі далёкі ад еўрапейскай заходняй культуры" - з успамінаў старэйшай гарадзенкі.


Некалі ў Горадні

Показано 20 последних публикаций.