ну што ж, пакуль увесь байнэт зьнерухомеў, назіраючы за эпахальным аўкцыёнам з гадзіньнікам Франака Вячоркі, самы час задацца ня менш эпахальным пытаньнем:
Франак ці Грыша?
Адказ - у чарговым ачмурэнным выпуску ачмурэннага праекту "Хрусь і папалам".
==
Прага альбо Масква - дзе лепш? Мудрасьць ад Францыска Скарыны | ХРУСЬ І ПАПАЛАМ
З чаго раптам беларусы лічаць, што Францыск Скарына — менавіта беларускі першадрукар? Ён жа сам пісаў: «Біблія РУСКАЯ»! І наагул, здаецца, езьдзіў у Расею! Пасьля важнага візыту ў сталоўку Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску Сяргей Мікалаевіч задаўся безь перабольшаньня геапалітычнымі пытаньнямі. Аднак, відаць, штосьці ня тое зьеў, таму ў галаву пракраліся і крамольныя пытаньнечкі: дык а чаго ж тады той Скарына — ня ісьцінна рускі Грыгорый, а нейкі падазрона лацінскі Францыск? І чаго ён у тую Прагу папёрся? Па інструкцыі НАТА, ці што?! Карацей, самы час тэлефанаваць Валеру Руселіку (блогеру daroha). Безь яго аніяк не разабрацца!
https://www.youtube.com/watch?v=_Dxp-ArSERo