мабыць, вы ўжо чулі. палітвязьню Міколу Дзядку, якому заставалася сядзець паўгода (ён меўся выйсьці 25 красавіка 2025 г.), завялі яшчэ адну крымінальную справу, паводле якой яму пагражаюць дадатковыя ад аднаго да трох гадоў зьняволеньня.
12 верасьня стала вядома, што Міколу абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы (ч. 1 арт. 411 кк рб). і гэта пры тым, што з чэрвеня Мікола знаходзіўся ў шіза, адкуль выйшаў толькі ў верасьні.
але калі гэта спыняла нелюдзяў, праўда? яны працягваюць зьдзеквацца з абсалютна невінаватых людзей - і з палітвязьняў, і зь іх сваякоў і блізкіх, якія чакаюць па другі бок кратаў.
гэта сыстэматычнае зьнішчэньне свабодных людзей. па абодва бакі кратаў. і яно спыніцца толькі тады, калі ўся гэтая злачынна сыстэма будзе зьнішчаная. ане перамовы, ані лібэралізацыя, ані эвалюцыя рэжыму - толькі яго татальнае зьнішчэньне.
і як бы гэта ні гучала, я вельмі спадзяюся на тое, што мы, беларусы, выявімся дастаткова злапамятныя, каб кожнаму аддаць паводле ягоных злачынстваў.