ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: РазМова
#цытаты
#Андрэй_Хадановіч


Сёння, 15 лістапада, адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў няволі 📝

Па дадзеных @PENBelarus, станам на 31 кастрычніка 2024 года ў Беларусі не менш за 38 аўтараў за кратамі, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 168. Сярод іх Андрэй Аляксандраў, Аляксандр Фядута, Андрэй Кузнечык, Алесь Бяляцкі. Выпуск пра гэтых і іншых сучасных творцаў за кратамі 👉 тут.

Усім вязням – як найхутчэй выйсці на свабоду ✊

❗️Таксама нагадаем, што ў свой час за кратамі апынуліся і іншыя героі выпускаў на канале CHADANOVIČ:

Выпуск пра класікаў за кратамі

Выпуск пра Ларысу Геніюш

Выпуск пра Францішка Аляхновіча

Выпуск пра Якуба Коласа

Выпуск пра Максіма Танка


⚡️ У выдавецтве Gutenberg выходзяць вершы Андрэя Хадановіча да оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча

Кніга пабачыць свет 1 снежня, але зрабіць перадзамову можна ўжо цяпер:
👉 https://gutenbergpublisher.eu/shop/paliavannie-chadanovic/

У кнізе 80 старонак, малюнкі да твору зрабіла ілюстратарка Ганна Каспяровіч.

Нагадаем, што прэм'ера оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" на музыку Вольгі Падгайскай адбылася ў верасні 2023 года на галоўнай сцэне Цэнтра мастацтваў "Барбікан" у Лондане. Сёлета Беларускі Свабодны тэатр за спектакль быў намінаваны на найвышэйшую тэатральную прэмію Вялікабрытаніі Olivier Awards 2024.


12 лістапада – дзень памяці Рамана Бандарэнкі 💔

Ён выйшаў абараніць свой дом, але быў збіты невядомымі і памёр у шпіталі.

Злачынства не будзе дараванае. У нашых сэрцах адбіваецца "Я выходжу" – мы памятаем 🕯


15-18 лістапада адбудзецца фестываль Pradmova ў Варшаве 💥

Што чакаць на мерапрыемстве з удзелам Андрэя Хадановіча:

15 лістапада, пятніца
18.30-19.50 - Доўгая дарога ад Быкава: дыскусія
Святлана Курс, Адам Міхнік, Марына Казлоўская, Андрэй Масквін і Андрэй Хадановіч паразважаюць пра значэнне асобы Васіля Быкава (адмысловы выпуск тут: https://www.youtube.com/watch?v=YuBBajl96qM)

16 лістапада, субота
15.20-16.20 - “Мова як герой эпасу: Толкін у беларускіх перакладах”
Ігар Кулікоў, Андрэй Строцаў і Андрэй Хадановіч абмяркуюць з’яўленне новага беларускага перакладу “Валадара пярсцёнкаў” (адмысловы выпуск тут: https://www.youtube.com/watch?v=MPgJAHyrUMQ&t=582s).

19.20-20.20 - Свабодныя і рыфмаваныя. Вершы на “Прадмове”
Андрэй Хадановіч, Тоні Лашдэн, Віталь Рыжкоў, Дар’я Бялькевіч, Уладзь Лянкевіч, Ганна Шакель, Ілля Кульбіцкі, Валярына Кустава прачытаюць свае вершы.

17 лістапада, нядзеля
15.20-16.40 - “Чалавек шматпавярховы: прэзентацыя кнігі Чэслава Мілаша
У беларуска-літоўска-польскай дыскусіі з нагоды выхаду кнігі “Чалавек шматпавярховы” возьмуць удзел Адам Паморскі, Раса Рыміцкайтэ, Андрэй Бандарэнка і Андрэй Хадановіч (адмысловы выпуск тут: https://www.youtube.com/watch?v=CA2P-s6L8rc).

📍Усе мерапрыемствы з Андрэем Хадановічам пройдуць тут: Варшава, ul. Foksal, 11

Падрабязная праграма Pradmova ў Варшаве па спасылцы:
👉 https://pradmova.eu/periods/16-17-listapada-2024-varshava/


Свет пабачыла новая кніга Вінцэся Мудрова "Нафтаград" 📕

У сваім новым творы аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму.

Навінку ўжо можна набыць праз сайт Kniger.by, а таксама ў менскай краме “Акадэмічная кніга” (пр. Незалежнасці, 72).

Выпуск пра полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова на канале CHADANOVIČ па спасылцы:
https://youtu.be/Oko51W6fluo


Репост из: Суполка беларускіх пісьменнікаў
⭐️ Кніжны кірмаш у Катавіцах

Расклад беларускіх імпрэзаў:

✏️ Сёння ў пятніцу, 8 лістапада
16.00-16.50, Forum A
Размова з Андрэем Хадановічам пра кнігу "Дзікае паляванне караля Стаха. Вершы да оперы”.
17.00-17.50, стэнд “Вольная Беларусь” (№58)
Прэзентацыя кнігі "Чалавек шматпавярховы" Чэслава Мілаша па-беларуску.

✏️ Заўтра, у суботу, 9 лістапада
17.00-17.50, Forum A
“Па што ідеш, воўча?”. Размова Яаны Бэрнатовіч пра польскае выданне кнігі з Евай Вежнавец.

👉 Адрас: Międzynarodowe Centrum Kongresowe w Katowicach (plac Sławika i Antalla 1)
❗️Час працы:
пт 11:00-19:00,
сб 10:00-19:00,
ндз 10:00-17:00.

#анонс


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Андрэй Хадановіч – новы герой падкасту "Адкуль бяруцца кнігі" праекта "Літрадыё" 🔊

У выпуску паэт паглыбляецца пад грукат бацькаўскай друкаркі ў сваё дзяцінства, разважае пра сумяшчальнасць алкаголю, пахмелля і паэзіі, тлумачыць, як дачка стала ахвярай "Нататак таткі", а таксама з імпэтам раскрывае, на што натхняюць пыласос і газонакасілка.

Слухаем вялікую гутарку па спасылцы:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=CxcPQXip2YU


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
💬 «Мы павінны палюбіць адно аднаго альбо памерці»

Менавіта гэтымі словамі класіка ангельскай паэзіі
Ўістана Г'ю Одэна Андрэй Хадановіч распачаў дыскусію з удзелам Альгерда Бахарэвіча, Святланы Алексіевіч, Уладзіміра Арлова і Генрыха Кіршбаўма на берлінскай "Прадмове".

Зорную размову пра ролю беларускіх жанчын у гісторыі, спробу беларусаў палюбіць сябе, чырвонага чалавека і вяртанне дадому глядзіце па спасылцы:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=Z4ly-hLWaww


Сёння, 3 лістапада, Аляксандру Фядуту спаўняецца 60 гадоў ❤️

Гэта ўжо чацвёрты дзень народзінаў, які літаратуразнаўца адзначае ў зняволенні. Аляксандру вынеслі прысуд — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Тры гады таму Андрэй Хадановіч напісаў верш "Аляксандру Фядуту – і многім яшчэ", які, на жаль, дагэтуль актуальны.

Выпуск пра сучасных беларускіх творцаў за кратамі тут:
Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння


3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб Колас

Унёсак класіка ў беларускую літаратуру складае 20 тамоў прозы і вершаў. Галоўнымі ў творчасці Коласа былі антываенныя матывы, занепакоенасць лёсам беларусаў і Беларусі ў складаных гістарычных умовах.

Якуб Колас, мабыць, галоўны тэрапеўт беларусаў у нашай літаратуры, таму выпускі пра народнага паэта такія актуальныя і папулярныя. Глядзім сёння відэа Андрэя Хадановіча пра паэмы "Новая зямля" (👉 https://youtu.be/gSOEsqt5S-Q) і "Сымон-музыка" (👉 https://youtu.be/nuFGk8thoS4).


1 лістапада 1908 года нарадзілася беларуская паэтка і перакладчыца Яўгенія Пфляўмбаўм 🌟

Ужо з 16 гадоў яна пачала публікавацца ў беларускіх часопісах, а ў 18 разам з Зінаідай Бандарынай і Наталляй Вішнеўскай выдала калектыўны зборнік «Вершы».

У 1931 годзе Пфляўмбаўм пабралася шлюбам з паэтам Максімам Лужаніным, а ўжо праз два гады апынулася разам з ім у ссылцы. Пасля вяртання аўтарка вырашыла не ісці на кампрамісы з кіруючай уладай і пачала пісаць выключна ў шуфляду. Такім чынам, Пфляўмбаўм замаўчала на доўгія 60 гадоў.

Паэтка вярнулася на літаратурны Парнас у 1989 годзе са зборнікам паэзіі "Сувой жыцця", а яшчэ праз тры гады была выдадзена кніга вершаў "На захадзе сонца".

Летась у выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм" выйшла кніга "Сонца", дзе ўпершыню паяднана ўсё лепшае, што стварыла літаратарка.

Глядзім выпуск пра Яўгенію Пфляўмбаўм на канале CHADANOVIČ:
https://youtu.be/nNe20rj9naw


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Kaлi пyшчa цвiцe пpaлecкaмi,
плeшчa coнцa вяcнoй з гapы, –
бeлapycкiя, бeлaвeжcкiя,
з нoвaй ciлaй paвyць зyбpы.


Паглядзіце, як Андрэй Хадановіч падчас імпрэзы ва Уроцлаве чытае жыццесцвярджальны верш Ларысы Геніюш "Зубры" 🦬

Чым не цудоўная нагода паглядзець выпуск на канале CHADANOVIČ пра няскораную паэтку:
👉 https://youtu.be/WwrPcErO-x4

📷 Крыніца: Instagram Беларусы Уроцлава


Роўна 100 гадоў таму нарадзіўся польскі паэт Збігнеў Герберт 🌟

Андрэй Хадановіч да юбілею геніяльнага аўтара:
«У нечым вельмі сымбалічна, што яго народзіны прыпадаюць на дзень (ноч), калі мы згадваем нашых рэпрэсаваных паэтаў. Бо Гербэрт - найперш паэт памяці і паэт вернасьці, якія на баку не слынных заваёўнікаў, а іх ахвяраў. Паэт высокай культуры, якая не ператвараецца ў мармур і бронзу, а крычыць пра пакутнікаў, зь якіх жыўцом зьдзіраюць скуру. Паэт, які ўславіў "моц густу", што не дае нам ператварацца ў канфармістаў»


Глядзім размову Андрэя Хадановіча з перакладчыцай Марынай Казлоўскай пра творчасць Збігнева Герберта і "Пана Когіта", які стаў альтэр-эга аўтара:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=146n5-898eQ


Хачу жыць, падаючы, – але не занепадаючы.
Высока паднятым сілай часоў,
здабыць сталае месца на гале зямной.
Ведаю свае заганы.
Але гэта – мая задача.
Мне – дваццаць першы год.
Жыццё не за, а перада мной


🕯 На жаль, сталінскі НКУС пазбавіў магчымасці аўтара гэтых радкоў, маладога паэта Юлія Таўбіна пражыць доўгае і шчаслівае жыццё, ствараючы для нашчадкаў выкшталцоную паэзію, годную ягонага таленту.

У ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года Таўбіна разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі расстралялі ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты. Сярод расстраляных былі 22 літаратары, у тым ліку Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Ізі Харык, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Мойшэ Кульбак.

▪️ Гэтая ноч стала адной з найбольш трагічных старонак у нашай гісторыі, таму беларусы назвалі яе Чорнай ноччу ці Ноччу расстраляных паэтаў.

Нагадаем, што сёння, 29 кастрычніка, а 18:30 (PL) у варшаўскім Беларускім моладзевым хабе адбудзецца лекцыя Андрэя Хадановіча пра лёсы расстраляных беларускіх паэтаў. Падрабязней 👉 тут.

Глядзім выпуск пра Ноч расстраляных паэтаў на канале CHADANOVIČ:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=8ZPDTzszAm4&t=33s

Таксама раім да прагляду відэа Андрэя Хадановіча пра Тодара Кляшторнага і паэму "Калі асядае муць" (👉 https://youtu.be/zyZK8AH4pis), Юлія Таўбіна і паэму "Таўрыда" (👉 https://youtu.be/CC78Io_BBbg)


Андрэй Хадановіч разам з экспертамі і ўдзельнікамі падвялі вынікі першага сезону "Перакладчыцкай майстэрні" 🔥

На ўдзел у праекце падаліся 100 чалавек, з якіх праз тэхнічныя патрабаванні арганізатары адабралі 40 удзельнікаў і ўдзельніц. Яны падзяліліся ўражаннямі ад супрацы з Андрэем Хадановічам і зорнымі беларускамі перакладчыкамі і перакладчыцамі.

Чытаць вялікі артыкул ад "Беларускага ПЭНа" можна тут:
👉 https://penbelarus.org/2024/10/28/perakladchyczkaya-majsternya-pershy-sezon-finishavau-praczyagu-bycz.html

❗️ Неўзабаве другі сезон. Сачыце за абвесткамі і падавайце свае заяўкі.


Сёння беларускаму паэту Анатолю Сысу споўнілася б 65 гадоў 🌟

🎸 На яго вершы стварылася мноства песень, напісаных у розных музычных стылях. Сыса спявалі Лявон Вольскі і Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Аляксандр Памідораў, гурты "Палац" і "Чырвоным па беламу", BosaeSonca і Ilo&friends.

📚 Пры жыцці паэта выйшлі толькі тры зборнікі ягоных вершаў: "Агмень" (1988), "Пан лес" (1989) і "Сыс" (2002). А ўжо пасля смерці аўтара быў прэзентаваны найбольш поўны збор твораў "Лён" (2007).

Анатоль быў не толькі паэтам, але і грамадскім дзеячам, адным са стваральнікаў аб'яднанняў "Талака" і "Тутэйшыя". У пэўны час ён нават забараняў перакладаць свае вершы на расійскую праз статус беларускай мовы ў нашай краіне.

Сыс напісаў адзін з самых пранікнёных тэкстаў беларускай літаратуры "Адпусціце мяне, Курапаты", які прысвечаны памяці ахвяр сталінскага тэрору, а таксама стварыў геніяльную паэму "Алаіза", якая стала своеасаблівым пераасэнсаваннем жыцця, творчасці і перажыванняў выбітнай літаратаркі Цёткі.

Больш падрабязна пра твор Сыса можна паглядзець у выпуску пра Алаізу Пашкевіч на канале CHADANOVIČ:
https://youtu.be/j2ohRo29Rt4


25 кастрычніка 1934 года нарадзіўся беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжання Карлас Шэрман 🌟

Пісьменнік вырас у Мантавідэа ў сям’і выхадца з Заходняй Беларусі. Скончыўшы мясцовы ВНУ, ва ўзросце 22 гадоў прыехаў на радзіму бацькі.

Карлас Шэрман перакладаў і пісаў на гішпанскай, беларускай і расійскай мовах. Па-гішпанску выйшлі ягоныя пераклады Янкі Купалы, Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Васіля Быкава і многіх іншых. У яго паслужным спіску працы Мануэля Сапата Алівельі, Эрнэста Кардэналя, а таксама пераклад рамана Габрыэля Гарсіі Маркеса "Каханне падчас халеры", а знакамітую кнігу "Восень патрыярха" пераклаў на рускую ў суаўтарстве з Валянцінам Тарасам - гэты пераклад чыталі і чытаюць на ўсёй постсавецкай тэрыторыі. Беларускі варыянт зрабіў Сяргей Шупа. Адмысловы выпуск пра гэту кнігу на канале CHADANOVIČ тут 👉 https://youtu.be/XquC41KsOHg

У 1989 годзе стаў адным з заснавальнікаў і першым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭНа.

З 2016 года штогод уручаецца прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. У 2017 годзе пераможцам прэміі стаў Андрэй Хадановіч за пераклад кнігі вершаў Шарля Бадлера.


У гадавіну Чорнай ночы Андрэй Хадановіч выступіць з лекцыяй пра лёсы расстраляных беларускіх паэтаў ◾️

Аўтар пачытае вершы Тодара Кляшторнага, Юлія Таўбіна, Алеся Дудара і іншых літаратараў, прагучаць пераклады Мойшэ Кульбака, а таксама ягоная песня ў беларускай версіі.

Прысутныя змогуць далучыцца да ўшанавання памяці рэпрэсаваных, чытаючы іх творы. Андрэй Хадановіч пакажа таксама ўласныя вершы і песні, што паўсталі ў час пратэстаў, рэпрэсій і выгнання.

📖 Больш класічнай і сучаснай паэзіі, у тым ліку творы Андрэя Хадановіча, можна знайсці ў the krama, якая будзе працаваць падчас усяго мерапрыемства.

🗓 29 кастрычніка
⏰ 18:30 PL
📍 Беларускі моладзевы хаб, Варшава, Dożynkowa 6a

Раім пачытаць нядаўні артыкул праекта «Будзьма Беларусамі!» пра Юлія Таўбіна, створаны на аснове лекцыі Андрэя Хадановіча:
👉 https://budzma.org/news/zhyu-knigay-yuli-taubin.html

Глядзім выпуск пра ноч расстраляных паэтаў на канале CHADANOVIČ:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=8ZPDTzszAm4&t=33s


24 кастрычніка адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі "Што робяць пачуцці?" польскай пісьменніцы Ціны Азевіч па-беларуску 📗

Андрэй Хадановіч запрашае на літаратурную сустрэчу ў межах праекту "Санаторый пад клепсідрай", дзе разам з самой аўтаркай, а таксама перакладчыцай Марыяй Пушкінай і выдаўцом Андрэем Янушкевічам паразважаюць на наступныя тэмы:

✅ як пачуцці “зрабіліся” літаратурнымі героямі;
✅ за што дарослыя любяць дзіцячыя кнігі;
✅ што робяць выдаўцы для сваіх аўтараў і аўтарак;
✅ калі пішуцца працягі: бестселер як пачатак кніжнай серыі.

📆 Дата: 24 кастрычніка
⏰ Час: 17:00BY

Далучыцца да сустрэчы можна тут:
👉 https://www.facebook.com/share/fuMAQdsFW6gG2oy9/

Показано 20 последних публикаций.