РазМова


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


"РазМова" — цікавы канал пра мову. Мы ўнесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі.
Верым! Можам! Перамовім!
💌 Сувязь праз @RazMova_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Verbarium
Завéя / Zavieja / Snowstorm / Вьюга

Зімой суровыя завеі намяталі высокія гурбы снегу. Вольскі.


#цытаты




Репост из: Годна
5 калядных фільмаў па-беларуску🎄

Прыемнага прагляду і памятайце, што беларуская мова нязломная, як і мы💪

❄️ “Любоў насамрэч”
Брытанскі прэм’ер закахаўся ў сакратарку. Пісьменнік Джэмі едзе ў Францыю і знаходзіць сапраўднае каханне. Усё гэта акурат перад Калядамі.

❄️ “Адзін дома”
Сваякі Кевіна спяшаюцца ў калядны адпачынак у Парыж і выпадкова забываюць Кевіна. Гарэзлівы хлопчык нарэшце можа рабіць тое, што хоча. Але ў дом збіраюцца залезці рабаўнікі.

❄️ “Калядны дамок”
Найлепшая сяброўка Лэйсі просіць дзяўчыну пабыць дружкаю на сваім вяселлі і ўпрыгожыць дамок для мядовага месяца. Паводле сямейнай легенды, пара, што правядзе ноч у калядным дамку, знойдзе вечнае каханне.

❄️ “Гары Потэр і філасофскі камень”
У адзінаццаты дзень народзінаў жыццё Гары змяняецца. Пачынаецца яго падарожжа ў свет чараўніцтва.

❄️ “Аднойчы ў Токіа”
Напярэдадні Калядаў Джын, Хана і Міюкі знаходзяць кінутую дзяўчынку. Яны збіраюцца знайсці яе бацькоў, але не здагадваюцца, што гэтыя пошукі могуць прывесці іх да сябе сапраўдных.


Адна з самых палітычна ўплывовых жанчын нашай гісторыі

Цікавае відэа пра Бону Сфорца

Крыніца: orshaeu ( спасылка на https://youtube.com/@orshaeu

#гістарычныя_цікавосткі


Крывавы вадаспад — унікальны геалагічны аб'ект, які знаходзіцца ў Антарктыдзе. Ён размешчаны ў канцы ледавіка Тэйлара ў Сухіх далінах Мак-Мерда, рэгіёне, вядомым сваімі экстрэмальнымі ўмовамі навакольнага асяроддзя. Назва «Крывавы вадаспад» паходзіць ад ярка-чырвонага колеру струменю, які нагадвае каскадуючую кроў.

Безперапынны струмень насычанага жалезам расолу, афарбаванага ў чырвоны колер з-за акіслення жалеза, выходзіць з-пад ледавіка, ствараючы неверагоднае відовішча на фоне беласнежнага ільду.

#цікавосткі


#апытанка


Беларускі фонд @byprosvet працуе над стварэннем кнігі казак пра знакамітых жанчын у гісторыі Беларусі разам з цэлай камандай аўтараў і ілюстратараў. Кніга плануецца вельмі незвычайная, бо казкі пішуць розныя аўтары, а ілюстрацыі ствараюць розныя мастакі.

Кніга будзе выдадзеная, у тым ліку, за кошт данатаў.

Прачытаць падрабязнасці і зрабіць свой унёсак можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/byprosvet.

А перад вамі чарговая плённая і натхнёная калабарацыя @kasiavadanosava + @konofalskaya_alexandra для гэтай кнігі.
"Эмілія-ваярка" – казка для дзяцей на падставе біяграфіі Эміліі Плятэр з акварэльнымі ілюстрацыямі.

Гэта толькі чарнавік. Вёрстка і праўкі яшчэ наперадзе. Але, як адным з вынікаў года, вельмі хочацца падзяліцца ўжо цяпер.
Спадзяемся, што гэту прыгожую і важную кнігу можна будзе патрымаць у руках і прачытаць цалкам ужо ў наступным годзе.

Асобная падзяка душы гэтага праекта – @hatka_natatki

Крыніца: fb Alexandra Konofalskaya


#слоўнік


Репост из: Бел.Read
Паважаныя сябр_оўкі! 🤗

✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️

🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link


Репост из: Verbarium
👉 Галасуйма! 👈


Репост из: Годна
З нагоды надыходу зімы падрыхтавалі для вас цікавыя беларускія прыказкі, дзе згадваюць маразы ці зіму☃️

❄️ На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму.
Папярэджанне, што рыхтавацца да чагосьці трэба загадзя.

❄️ Пытаецца люты, ці добра абуты.
Можна ўспрыняць выраз і літаральна. Так што калі вы не паспелі набыць пухавік ці зімовыя боты, задумайцеся!

❄️ Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся.
Азначае, што на нейкі вынік трэба працаваць.

❄️ Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос.
Азначае марнасць разважанняў пра тое, што магло б быць, калі ўсё ўжо адбылося па-іншаму.

❄️ Будзе й на крапіву мароз.
Можаце так сказаць, калі вас нехта пакрыўдзіў. Усё адно і яны атрымаюць сваё – будзе й на крапіву мароз.

З такімі смачнымі выразамі ніякі мароз не страшны, бо беларуская мова нязломная як і мы💪


Над белым полем –
Зімовым морам
У цішыні
І сярод турбот
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц,
Які ўжо год
Ляціць, трымціць,
Нявымоўна ззяе
На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая
Мая адзіная
Зорка-лёс.
Я ёй малюся, яе
Баюся
Яе спрабую
Не заўважаць.
А прыйдзе час –
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.
Пакуль блукаю
Глухою сцежкай
Дзе звер пакінуў
Свае сляды
Ужо не страшна,
Ужо не смешна
Ужо ніякай
Няма бяды
У тым што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў –
Хрусцяць хрыбты.
У любым краі,
Дзе на прадвесні
У вакно астрогу
Мне ззяеш Ты.

Кацярына Андрэева

#вершы


А таксама сёння народзіны адзначае цудоўная беларуска Таццяна Гацура-Яворская, зуснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру Ланка ў Кіеве.

Цэнтру вельмі патрэбна дапамога кожнага з нас! Калі гэта бяспечна для вас, давайце зробім цудоўны падарунак Тані і цэнтру нашымі данатамі на карысную справу!

Ланка - гэта неймавернае месца, дзе людзі з болю і жахаў "вырошчваюць" любоў і заботу.

https://donorbox.org/lanka?fbclid=IwY2xjawHCiFZleHRuA2FlbQIxMAABHa97D8b_DUhOnJV5azYCJKJtLyEAjdBu-_8uoQ_b-6JNxePc-1_gqjzdoA_aem_KZxlqUlJAwCzBlAyV7KLfA

Падрабязнее пра цэнтр Ланка:
https://www.facebook.com/centr.LANKA


9 сьнежня 🎶
Дзень нараджэньня Максіма Багдановіча.


Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Знічка коціцца агністаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.

1910


Пост прыгажосьці з беларускімі колерамі❤️

Хутчэй за ўсё , гэты пост будзе да спадобы нашым прыгажунням-жанчынам. Глядзіце, якія цуды можна зрабіць сваімі рукамі!

Дзяліцеся ў каментарах, ці робіце вы нешта падобнае ў нацыянальным ці іншым стылях)

#сымбалі
#цікавосткі


На здымках з космасу Зямлю разразаюць не межы,
а аблокі, зоны высокага і нізкага ціску.
Кожны чалавек носіць свае межы з сабой.
Зайсці да суседа на каву — акт замежнай палітыкі.

Ганна Янкута

#вершы


Косаўскі замак

На працягу некалькіх стагоддзяў уладальнікамі Косава былі розныя знакамітыя сем’і — Храптовічы, Сангушкі, Флемінгі, Чартарыйскія, Сапегі. У 1821 годзе маёнтак набыў Войцех Пуслоўскі, які заснаваў у Косаве фабрыку дываноў, а ў яго ваколіцах пабудаваў або адрамантаваў каля 60 храмаў.

Менавіта Войцех у 1830 годзе распачаў будаўніцтва раскошнага палаца. Пасля маёнтак перайшоў да яго спадчынніка — сына Вандаліна Пуслоўскага, буйнога прамыслоўца і аматара мастацтваў, які працягнуў будаўніцтва палаца.
Палац быў пабудаваны ў 1838 годзе.

Пуслоўскія, узводзячы сваю рэзідэнцыю ў гэтым месцы, звязалі будаўніцтва палаца з суседняй гістарычнай сядзібай, дзе ў 1746 годзе нарадзіўся кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года генерал Тадэвуш Касцюшка. Палац Пуслоўскіх і старажытная сядзіба Касцюшкаў разам з паркам стварылі ўнікальны палацава-паркавы ансамбль.

Трэці ўладальнік, Леанард Пуслоўскі, прадаў маёнтак за 700 тысяч рублёў, каб пагасіць картэжныя даўгі. Палац быў набыты рускім купцом Аляксандравым, які крыху пазней перапрадаў яго за падвоены кошт княжне Ганне Трубяцкой. Пасля ўладальніцай маёнтка стала княжна Абамалек, а затым — князь Альдэнбургскі.

Падчас Першай сусветнай вайны палац быў разрабаваны і часткова разбураны. У 1944 годзе адбыўся вялікі пажар, арганізаваны мясцовымі партызанамі.

#вандроўкі
#гістарычныя_цікавосткі


Репост из: Verbarium
Мацýнак / Macunak / Strength / Крепость

— Гэта ж квас, як вада. У ім жа мацунку ўсяго, можа, адзін градус, — заспакоіў Косцік. Сабаленка.


#цытаты

Показано 20 последних публикаций.