Суполка беларускіх пісьменнікаў


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


🎧 "Не адчайваемся" Васіля Грыня - аўдыёверсія

Папаўненне на аўдыёпалічцы - кніга “Не адчайваемся” Васіля Грыня ад пляцоўкі Audiobooks.by 👍👍👍

У цэнтры падзеяў твора хутар “Засцянак Скрыплеў” на Валожыншчыне. Галоўныя дзеючыя асобы - гаспадар і аўтар кнігі Васіль Грынь і ягоны сусед, тамтэйшы карэнны вясковец – Браніслававіч. Васіль аднаўляе гаспадарку, а Браніслававіч дапамагае справай і трапным словам.🔥🔥🔥

Пахмурны лістападаўскі дзянёк самы час для добрых баек - слухайце і атрымлівайце асалоду!🥂

#аўдыё


Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве

З 28 лістапада па 1 снежня ў Каралеўскім замку ў Варшаве пройдзе штогадовы кірмаш гістарычнай кнігі, што з'яўляецца адным з самых важных мерапрыемстваў падобнага кшталту і праходзіць ужо больш за 30 гадоў.👍

Сёлета ён пройдзе з удзелам беларускіх выдавецтваў - на пляцоўцы будзе прадстаўлены асобны беларускі стэнд. Удзел возьмуць вядомыя айчынныя аўтары і выдаўцы.🔥

❗️Завітвайце за кнігамі і аўтографамі!

👉 Адрас: plac Zamkowy 4

#анонс


⭐️ Прэмія Багушэвіча ў Валянціна Акудовіча

Учора ў Варшаве на фестывалі PRADMOVA адбылося абвяшчэнне вынікаў прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2023 г. Гэтая прэмія ўручаецца за лепшы гістарычны твор.
Сёлетнім лаўрэатам стаў Валянцін Акудовіч за кнігу “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”.

Віншуем аўтара і чакаем новых тэкстаў!💐💐💐

#навіны


⭐️ Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Гданьску

21 лістапада (чацьвер) у Гданьску пройдзе канцэрт барда Яўгена Барышнікава з яго гітарным MIDI-аркестрам.👍

Гасцей чакаюць: "нетрывіяльныя тэксты, тэхнічная гітара, магічныя скрыпкі і іншыя шайтан-машынкі. Байкі пра беларускае мора, тур па дыяспарах ды адвечны шлях беларусаў па свеце"...🔥🔥🔥

❗️Час: 19:00
👉Месца: Mirzam Bar (Tandeta 1, Gdańsk)

❗️❗️Уваход - за адвольны ўнёсак.

#анонс


***
Пад коламі спеў асфальту,
Пад коламі лёс пяе.
Дарогі спіна пукатая,
А што за хрыбтом яе?
Дарога і зноў дарога.
Бясконцасць займае дых.
А нам і не трэба другога,
А толькі была б дарога,
А толькі б вяла дарога
Падалей ад вока чужога,
Дзе будзем з табой удваіх.


Людміла Паўлікава

#раптамверш


⭐️ Сёння распачалася "Прадмова" у Варшаве

Чарговая частка мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" пройдзе сёлета 15-18 лістапада ў сталіцы Польшчы. 👍

Наведнікаў чаюць шматлікія кніжныя прэзентацыі, літаратурныя дыскусіі, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы па маляванні і друку, а таксама музычны канцэрт з удзелам гуртоў "Разбітае Сэрца Пацана", "Harotnica", "Trava" ды іншыя цікавыя імпрэзы.🔥🔥🔥

👉 Глядзіце поўную праграму тут і завітвайце на пляцоўкі фестывалю.

#анонс


📙 Зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу

У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук выйшаў зборнік артыкулаў “Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманыстыкі”. У аб’ектыве даследчыкаў постаці літаратараў ХІХ і ХХ стст.: ад Адама Міцкевіча да Алеся Разанава.👍👍👍

У зборніку змешчаныя літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаныя творчасці А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Вераніцына, Я. Чачота, У. Сыракомлі і інш.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў сталічнай "Акадэмкнізе".

#палічка


***
Не сумуй, бялявая бяроза,
Не сумуй!
Не ўсыпляй ты мары-крозы,
на зіму!

Не аддам цябе завеі-скрусе
Я на здзек!
Ды й зіма на Беларусі
не на век.

Мы з табою радасць напаткаем
не адну.
І сугучна заспяваем
пра вясну.

К нам яна у кветкавым убранні
Прыйдзе зноў;
Веру: вернецца каханне
і любоў.


Янка Золак

#раптамверш


⭐️ Змітру Бартосіку 55 гадоў!

Сёння адзначае дзень народзінаў бард, журналіст і літаратар Зміцер Бартосік.
🌺 Нарадзіўся 14 лістапада 1969 г. у Рыбінску, з 1979 г. у Беларусі.
🌺 Дэбютаваў як бард у пачатку 1990-ых, першы альбом "Да пабачэння, do widzenia, viso gero» выйшаў у 1996 г. Працаваў журналістам, веў парулярныя аўтарскія праграмы на радыё.
🌺 У пачатку 2000-ых заявіў пра сябе як празаік, выдаўшы зборнік апавяданняў "Чорны пісталет" (2002).
🌺 Піша пераважна ў жанры нонфікшн. Атрымаў літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы».
🌺 У апошнія гады Зм. Бартосік адкрыў яшчэ адну плашчыню свайго таленту - стаў голасам многіх беларускіх аўдыёкніг.

Зычым натхнення і новых творчых вяршыняў! 💐💐💐

#угэтыдзень




🎧 “Незалежнасць гэта”

Кніга выбраных эсэ Уладзіміра Арлова, што атрымала назву па найвядомейшым тэксце напісаным аўтарам у далёкім 1990-ым годзе дасяжная для вольнага праслухоўвання.👍

“…Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а ня выцягне са стала «Справочник личных имён народов СССР» і ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам - ня можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе…”

👉 слухаць - https://www.youtube.com/watch?v=qESZViz99RQ

#аўдыё


📚 Новыя кнігі ад "Папуры"

Выдавецтва "Папуры" у чарговы раз цешыць аматараў твораў беларускай класікі выданнямі ў кішэнным фармаце.
Цяпер гэта: "Чорны замак Альшанскі" Уладзіміра Караткевіча, выбраныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і "Шлюбная ноч" Івана Шамякіна.👍👍👍

👉 Шукайце ў кнігарнях і на сайце выдавецтва http://papury.by/

#палічка


🎧 “Радзіва Прудок” - аўдыёверсія

У серыі “Кнігі без літар” выйшла кніга “Радзіва «Прудок»” Андруся Горвата.👍

Твор, што напісаны ў фармаце дзённіка, знайшоў мноства прыхільнікаў сярод чытачоў, атрымаў колькі літаратурных прэмій і нават быў пастаўлены на сцэне ў выглядзе аднайменнага спектаклю, цяпер дасяжны і для праслухоўвання ў аўдыёфармаце.🔥🔥🔥

👉 Слухаць і спампаваць кнігу можна на розных пляцоўках: Kobo, Google Play Books, Audiobooks.com, Apple Books (толькі ў ЗША), Spotify Audiobooks .

#аўдыё


Выйшаў новы нумар “Літаратурнай Беларусі” 🗞

Змест ліспадаўскага выпуска:
📌 ГРАМАДА: Кастусь ТАРАСАЎ пра «Першыя Дзяды ў Менску»
📌 УСПАМІНЫ: згадкі Марыі БАРАВІК пра Міколу АЎРАМЧЫКА і Віктара НЕСЦЯРОВІЧА пра Ніла ГІЛЕВІЧА
📌 ЭСЭ: Марыя НОВІК — «Два возеры Ніны Мацяш»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Алеся КАМОЦКАГА «Звон залаты»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Ігара СІДАРУКА «Ліфт»
📌 ПАЭЗІЯ: «Сляды слоў» Кацярыны СЯНКЕВІЧ
📌 ПРОЗА: аповед «Злыдух» Уладзіміра ВАСЬКО
📌 КРЫТЫКА: водгукі на кнігі Ганны ШАКЕЛЬ «Цела Мігдалу», Аксаны СПРЫНЧАН «Народны каляндар школьніка» і Антося УЛАСЕНКІ «Рунь дасонечных зярнятаў»
📌 ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра італьянскага сатырыка, публіцыста і драматурга П’етра Арэціна (1492—1556) — «Арэцінец з чыквечэнта»

#анонс


⭐️ Букер'24 атрымала Саманта Харві за раман «Арбіта»

Прэстыжную літаратурную прэмію, што ўручаецца штогод з 1969 г. сёлета атрымала англійская пісьменніца Саманта Харві за раман «Арбіта», які распавядае пра адзін дзень жыцця шасці астранаўтаў, што знаходзяцца на Міжнароднай касмічнай станцыі. 👍

Мастацкі твор-пераможца зусім невялікі - усяго каля 140 старонак. 👍👍

Цырымонія ўручэння преміі прайшла ў Лондане, жюры ў гэтым годзе ўзначальваў брытанскі аўтар Эдмунд дэ Вал.🔥

У шорт-лісце апроч С. Харві былі: Рэйчэл Кушнер, Яэль ван дэр Вудэн, Эн Майклс, Шарлота Вуд, Персіваль Эверэт. 🔥🔥🔥

#навіны


⭐️ "Прадмова" у Варшаве

Чарговая частка мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" пройдзе сёлета 15-18 лістапада ў сталіцы Польшчы. 👍👍👍

Апроч шматлікіх кніжных прэзентацый, літаратурных дыскусій і чытанняў наведнікаў чакаюць спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы па маляванні і друку, а таксама музычны канцэрт з удзелам гуртоў "Разбітае Сэрца Пацана", "Harotnica", "Trava" ды іншыя цікавыя імпрэзы.🔥🔥🔥

👉 Глядзіце поўную праграму тут і завітвайце на пляцоўкі фестывалю.


#анонс


📘 "Беларускія народныя строі"

Прыгожы тэматычны каляндар на 2025 г. прысвечаны народным строям выйшаў у выдавецтве "Тэхналогія".
Каляндар распрацавала дызайнерка Кацярына Аракчэева. Адзенне на мадэлях - аўтэнтычныя строі з уласнай калекцыі Аляксандры Навіцкай.🔥🔥🔥

Каляндар насценны на спружыне. 👍👍👍

👉 Замовіць тут

#палічка


📙 "Магілёўскае цунамі" - невядомаыя старонкі гісторыі Магілёва

Магілёўскі краязнавец і літаратар Аляксей Бацюкоў выпускае фотаальбом-даследаванне прысвечанаае забытай катастрофе 10 красавіка 1942 году, калі праз абрушэнне дамбы, у Магілёве здарылася паводка на рацэ Дубравенка.

Кніга назвай “Магілёўскае цунамі” мае пабачыць свет у выдавецтве “Янушкевіч”. 👍

#анонс


Імёны

За шмат вякоў нямногія імёны
гісторыя нашчадкам зберагла.
І сэнс не толькі ў тым, што час - імгла,
што не дайшлі паданні і пісьмёны.

Імёны многіх лёсам спапялёны,
каб на шляхах да праўды і святла
паўсталі постаці, якіх змагла
нам памяць захаваць з часоў замглёных.

Названыя гісторыяй - грымяць!
І сёння на іх славу, на імя
раўняемся мы з правам несумненным

Дый хто з нас хоча безыменным стаць?
Але названы - трэба памятаць! -
збіральны вобраз тысяч безыменных.

Алесь Каско

#раптамверш



Показано 20 последних публикаций.