Беларуская хрысціянская дэмакратыя


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Религия



Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Религия
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: падрабязнасці абвінавачвання каталіцкага актывіста

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева зноў судзілі.

Апублікаваная пастанова суда. Згодна ёй Васільеў 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Што было зместам надпісу на плакаце, невядома.

На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку суддзя Яскевіч Ірына арыштавала мужчыну на 15 сутак.

Васільеў, нагадаем, быў затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў снежні таго ж года да 3 гадоў «хіміі» за «паклёп» у адрас Лукашэнкі. Пасля вызвалення жыве ў Мёрах.

@christianvision


Студэнцкія пратэсты ў Беларусі вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў ды сведкаў

9 красавіка 17: 00 па Мінску пры падтрымцы “Нямецкага таварыства ўсходнееўрапейскіх даследаванняў” пройдзе навуковая дыскусія з удзелам сяброў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па тэме “Студэнцкія пратэсты ў Беларусі вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў ды сведкаў”.

Больш падрабязна пра дыскусію можаце даведацца па спасыльцы: https://dgo-online.org/kalender/berlin/2024/belarusian-student-protests-online/

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы: https://us02web.zoom.us/webinar/register/WN_hmjBRSMGRJSx6jXIT101Yg


Хрыстос уваскрос!
Значыць - дабро, праўда і справядлівасць перамогуць у гэтым свеце!
Нягледзячы ні на што - Перамога прыйдзе!

Са Святам ўсіх, хто святкуе сёння!
Са святам, дарагія браты і сёстры!


Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты віншуюць з Днём волі!

У гэтых складаных умовах трэба яднацца. Каб разам быць мацнейшымі. Каб паступова крочыць да незалежнасці і яе святкавання на Радзіме.

Беларусь будзе вольнай!


Выстава малюнкаў Паўла Севярынца ў Літоўскім Сейме

Дзякучы Жыгімантасу Павільёнісу, старшыні камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы, старшыні аб’яднання дэпутатаў “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы ад сёння адбываецца выстава прац Паўла Севярынца ў рамках сёмай канферэнцыі К. Каліноўскага, якая адбываецца ў Вільні 21-22.03.2024 у Сейме Літвы.

Салідарнасць - руйнуе ланцугі!

Фота: Аляксей Дзікавіцкі


Выстава з партрэтамі Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча адкрылася ў Чэхіі

11 сакавіка ў чэскім горадзе Брно адкрылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай. Сярод экспанаваных прац ёсць партрэты хрысціянскіх дэмакратаў - сустаршыні БХД, Паўла Севярынца, Таццяны Канеўскай, Дзмітра Дашкевіча. Да імпрэзы адкрыцця выставы далучылася Святлана Вранава, перакладчыца кніг Паўла Севярынца і Дзмітра Дашкевіча. Выстава месціцца ў Інстытуце нацыянальнай памяці і працягнецца да 11 сакавіка.

Выстава арганізавана ініцыятывай Беларускі мартыралог пры ўдзеле беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.


“Беларусь не павінна апынуцца за жалезнай заслонай!” — Віталь Рымашэўскі.
Відэа зварот можна паглядзець на сайце аргкамітэта.


Виталий Рымашевский: Алексей Навальный убит путинским режимом

Алексей Навальный убит путинским режимом.
Убили - потому что боялись.
Диктаторы - всегда трусы.
Больше у России нет альтернативы. Впереди - только ужасающий террор и неизбежный крах и развал. Российская империя должна наконец умереть.
Соболезнования семье Алексея Навального.
Мужества и смелости всем демократическим политикам.
Тирании падают только тогда, когда с тиранами борются. Уступки тиранам всегда ведут к новым жертвам.


Пазіцыя аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі наконт правакацыі з боку былога сябра аргкамітэта Георгія Дзмітрука

Паважаныя калегі! Нагадваем аб тым, што з-за парушэнняў рашэнняў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Георгій Дзмітрук выключаны з яго складу ў траўні 2023 года (https://bchd.info/15519-belaruskija-hryscijanskija-djemakraty-zaklikajuc-da-adzinstva-i-asudzhajuc-pravakacyi-g-dzmitruka-i-ja-dudkina.html).

У Польшчы існуе свабода сходаў. Таму мы прызнаем права любых людзей засноўваць грамадскае аб'яднанні і праводзіць сходы ў Рэспубліцы Польшча. 9 лютага былы са старшыня БХД Георгі Дзмітрук правёў сход сваёй ініцыятывы. З рэальных верыфікаваных былых сяброў беларускай хрысціянскай дэмакратыі на сходзе прысутнічалі не больш за пяць чалавек. Пры гэтым Георгій Дзмітрук свядома ўводзіць у зман беларускія СМІ, выдаючы дзейнасць сваёй прыватнай ініцыятывы за працу аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Адзначаем што ніякай колькі ні будзь значнай дзейнасці Георгій Дзмітрук за апошнія больш за 10 гадоў у БХД не праводзіў. Большасць яго актыўнасці за мяжой, пачынаючы з 2020 г., зводзіцца да нападаў на дзейных сябраў БХД, галаслоўных абвінавачанняў і правакацый. Заяўляем, што дзейнасць Георгія Дзмітрука ніяк не звязана з працай аргкамітэта партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ягоныя прыватныя замежныя ініцыятывы не маюць сваіх прадстаўнікоў у Беларусі.

Адзначаем, што нападаючы на іншых сябраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, публічна паклёпнічае на іх, спадар Дзмітрук па-ранейшаму спакойна працягвае весці сямейны бізнэс у Кобрыне, паспяховае вядзенне якога цалкам залежыць ад беларускага рэжыму. Гэты факт дае падставы меркаваць, што правакацыі супраць БХД робяцца Георгіем Дзмітрукам свядома і мэтанакіравана для дыскрэдытацыі БХД як часткі дэмакратычнага руху ў цэлым.

Паведамляем вам, што ў цяперашні час аргкамітэт па стварэнні партыі БХД працягвае сваю працу, якая ўключае сябраў якія працуюць унутры краіны. Працягвае працу моладзевая арганізацыя Маладыя хрысціянскія дэмакратя і іншыя падраздзяленні БХД.

Ёсць афіцыйнае кіраўніцтва партыі, ёсць людзі, якія працуюць у Беларусі і ўдзельнічаюць у сходах і прыняцці рашэнняў. Апошні легітымны сход кіраўніцтва БХД адбыўся 8 лютага 2024 года, пра што былі праінфармаваны беларускія СМІ і інфармацыя была размешчана на афіцыйным сайце аргкамітэта: https://bchd.info/15647-belaruskija-hryscijanskija-djemakraty-zajavili-ab-farmavanni-svajgo-spisu-na-vybary-kardynacyjnuju-radu-a-taksama-zaklikali-djemakratychnyja-sily-pryjar godze-prynjac-supracdzejanne.html

Працягвае працу афіцыйны сайт: https://bchd.info/
Каардынуе працу аргкамітэта БХД адказнасць сакратар Дзяніс Садоўскі.

Для зваротнай сувязі:
https://bchd.info/
bchd.info@gmail.com
Тэлеграм: @DSBY7
Адказны сакратар БХД, Дзяніс Садоўскі


Адбыўся вялікі сход Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

8 лютага 2024г. прайшоў сход Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заявілі аб фармаванні свайго спісу на выбары ў Кардынацыйную Раду, а таксама заклікалі дэмакратычныя сілы прыярытэтам працы ў 2024 годзе прыняць супрацьдзеянне ізаляцыі беларускіх грамадзян ад Еўрапейскага Саюза і вызваленне палітвязняў.

Пасяджэнне праводзілася ў змешаным фармаце онлайн і афлайн (прадстаўнікі з Беларусі змаглі прыняць удзел з дапамогай зуму). Усяго прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў суполак хрысціянскай дэмакратыі з Беларусі, а таксама ў часовай эміграцыі.

Пра асноўныя вынікі сходу можно прачытаць на афіцыйным сайце bchd.info


“Адрэагаваць увядзеннем больш жорсткіх санкцый” – новая рэзалюцыя Еўрапарламента

6 самых буйных фракцый Еўрапарламента ўнеслі сумесную прапанову аб прыняцці новай рэзалюцыі па Беларусі.

У гэтай рэзалюцыі Еўрапарламент:
– Рашуча асуджае нядаўнюю хвалю масавых арыштаў Беларусі і заклікае нелегітымны рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі
– Заклікае да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і выплаты кампенсацыі ўсім больш чым 1400 палітычным зняволеным, а таксама іх сем’ям і адвольна затрыманым асобам.
– Пацвярджае сваю пазіцыю з нагоды адсутнасці празрыстасці, свабоды і справядлівасці напярэдадні парламенцкіх і мясцовых “выбараў” у Беларусі і заклікае ЕЗ, яго дзяржавы-чальцы і міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі
– Заклікае ўжыць больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў дачыненні да тавараў, звязаных з прымусовай працай палітычных зняволеных, і больш строгіх фінансавых санкцый...

Поўны тэкст навіны чытайце тут.


❗️Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5 400 рублёў

Нагадаем, пра затрыманне маці палітзняволенага Паўла Севярынца стала вядома 9 студзеня. Пасля затрымання жанчына трапіла ў бальніцу, а пазней яе адпусцілі дадому. Супраць жанчыны склалі два пратаколы: за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП) і "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).

Сёння, 25 студзеня, у судзе Першамайскага раёна Віцебска разглядзелі справу Таццяны. Вынікам стаў штраф памерам у 5 400 рублёў (135 базавых велічыняў).


Таццяну Севярынец адпусцілі дадому да суда

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавяла Ганна Севярынец.

«Мама дома да суда. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку».

Нагадаем, пра затрыманне маці палітзняволенага Паўла Севярынца стала вядома 9 студзеня. Пасля затрымання жанчына трапіла ў бальніцу.


У Віцебску затрымалі маці Паўла Севярынца.

Як піша "Вясна", Таццяну Севярынец затрымалі сёння раніцай. Па папярэдняй інфармацыі, маці палітвязьня вязуць у ГУБАЗіК.


Мой дзядзька Павел

Аповед пра Паўла яго пляменніцы — Любы. Гэта каштоўныя ўспаміны пра дзяцінства, неад'емнай часткай якога быў дзядзька Павел. 

https://novychas.online/asoba/moj-dzjadzka-pavel


Чацьвёрты дзень нараджэньня Паўла Севярынца ў турме

Мы, беларускія хрысціянскія дэмакраты, віншуем нашага дарагога сябра і калегу, Паўла Севярынца, з днём нараджэння. А гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які Павел адзначае ў турме пасля незаконнага арышту 2020-м годзе. Жадаем Паўлу здароўя, мужнасці, умацавання ў веры, надзеі і любові нягледзячы на ўсе выпрабаванні. І працягваем дамагацца свабоды для Паўла, тысяч беларускіх палітвязняў і ўсёй Беларусі!


Жыгімантас Павільёніс віншуе Паўла Севярынца з днём нараджэння

Жыгімантас Павільёніс, старшыня камітэта па міжнародных справах і старшыня аб’яднання дэпутатаў “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы, павіншаваў Паўла Севярынца з днём нараджэння, Раством Хрыстовым і новым годам.

Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=i-_aOosi_J4&ab_channel=%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B%D0%91%D0%A5%D0%94


Віншуем беларусаў з Божым Нараджэннем!

Дарагія браты і сёстры! Напярэдадні Хрыстовага Нараджэння мы віншуем усіх вас з гэтым вялікім святам.
 
Мы дзякуем усім за чуласць, салідарнасць, падтрымку. Жадаем усім нам умацавання ў веры, надзеі і любові! Жадаем, каб негледзячы на ўсе выпрабаванні, радасць Хрыстовай перамогі ніколі не пакідала нашы сэрцы і ўсе мы ніколі не збочвалі з Яго шляху!
 
З Раством Хрыстовым, дарагія браты і сёстры! З Раством Хрыстовым, вольная Беларусь!


Сёння: вэбінар па лічбавай бяспецы

Запрашаем вас наведаць зачынены вэбінар.

Дата правядзення: 19 снежня 2023 г.
Пачатак: 19.00 (па Мінскім часе).
Платформа: ZOOM.

✔️Бяспека інфармацыі на камп'ютарах і іншых носьбітах.
✔️Мабільная бяспека. Што ведае пра нас мабільны аператар.
✔️Экран блакіроўкі смартфонаў, як зашыфраваць смартфон.
✔️Мэсэнджэры агулам і разбор базавых наладаў бяспекі Telegram.

Калі ласка,  рэгіструйцеся пад выдуманымі нікнэймамі, падлучайцеся без камеры і задавайце пытанні тэкстам

Запіс па спасылцы.


Еўрапейскі парламент патрабуе вызвалення Паўла Севярынца

Еўрапейскі парламент патрабуе вызвалення Паўла Севярынца і іншых палітычных вязняў Беларусі. У рэзалюцыі, прынятай 14 снежня еўрапарламентары запатрабавалі ад рэжыма Лукашэнкі неадкладна паведаміць, што адбываецца з вядомымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі Мікалам Статкевічам, Паўлам Севярынцам, Алесем Бяляцкім, Палінай Шарэндай-Панасюк ды іншымі. "Зняволеныя павінны атрымліваць належную медыцынскую дапамогу і доступ да адвакатаў, сям'і, дыпламатаў і міжнародных арганізацый, якія могуць ацаніць іх стан і аказаць дапамогу" - гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі.

Еўрапейскія палітыкі таксама заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць святароў, актывісткаў грамадскага сектару, правабаабаронцаў. Поўнасцю тэкст рэзалюцыі можна прачытаць тут https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/TA-9-2023-0477_EN.html.

Показано 20 последних публикаций.