Калядныя пасланні каталіцкіх біскупаў: надзея на перамогу дабра і справядлівасці
Іерархі ўжо апублікавалі свае традыцыйныя афіцыйныя звароты да вернікаў на Божае Нараджэнне 2024.
Віцебскі біскуп
заклікае паглядзець на тых, хто "нам мала прыемны, але патрабуе дапамогі, падтрымкі, увагі, прабачэння" праз прызму Божай Любові. Алег Буткевіч піша, што Хрыстос прыйшоў у першую чаргу да тых, "каму патрэбны лекар" і заклікаў да "ўзаемнай павагі і прымірэння" у кантэксце розніцы ў "перакананнях, поглядах, паходжанні, статусе ці веры".
Біскуп Антоні Дзям'янка, кіраўнік пінскай дыяцэзіі,
пажадаў каб 2025 год ўмацаваў ўсіх у "непахіснай надзеяй на перамогу дабра, справядлівасці і любові".
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі ў сваім пасланні
разважае пра безнадзейныя і безвыходныя сітуацыі. Цытуючы вядомую фразу св. Яна Паўла ІІ "не бойцеся", іерарх дадаў, што "нельга баяцца зла, бо яно не можа раўняцца з веліччу Бога". "Езус нараджаецца для чалавецтва, якое шукае свабоды і спакою", — разважае ён.
Біскуп Уладзімір Гуляй з Гродна
прысвяціў пасланне надзеі ў свеце "пагружаным у цемру зла і граху", "раздзіраемым нянавісцю і гвалтам". "Няхай няўпэўненасць у заўтрашнім дні не засланяюць сапраўдную надзею, Даўцам і Крыніцай якой з’яўляецца сам Бог", — пажадаў ён вернікам.