Абарона Курапатаў


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Тэлеграм-канал аб абароне мемарыяльнага комплекса Курапаты.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Беларусь Малады фронт
‼️ Паміж забароненай рэстарацыі ( паедзем паядзім) і мемарыялам Курапаты, вядуцца земляныя працы.
⚪️🔴⚪️
#Курапаты


Репост из: Новы Час
Зміцер Дашкевіч: «Час працуе супраць Лукашэнкі»
Дзіяна Серадзюк

На волю выйшаў затрыманы падчас Курапацкай вахты Зміцер Дашкевіч. Ён быў асуджаны на 20 сутак зняволення, якія адсядзеў у ізалятары на Скарыны і ў Жодзіна. «Гэтым людзям (АМАПу) скажы: рэж, катуй, страляй — для іх дна не існуе, яны будуць рабіць гэта з радасцю. На свабодзе — тэрор, у турме — катаванні», — мяркуе Дашкевіч.

У Жодзіна, распавёў актывіст, канваіры вельмі жорсткія, кругласутачна б'юць людзей. Перад выхадам Змітра ўдарылі за тое, што ў пратаколе напісаў па-беларуску. У ізалятары ж на Скарыны, дзе ён сядзеў да мінулага чацвярга, супрацоўнікі былі больш лагодныя. Але там за ноч падымалі па тры разы, у Жодзіна — ці раз, ці, здаралася, увогуле не падымалі

Матрацаў і кніг палітычным зняволеным не выдавалі нідзе, але ў звычайных адміністрацыйшчыкаў яны былі.

На Скарыны ў камеры на 8 чалавек сядзела 11 затрыманых, у Жодзіна ў камеры на 8 месцаў было максімальна 16 чалавек.

Кнігі было дазволена чытаць з 12.00 да 12.30, але колькі вязні ні прасілі кніг — ім не давалі. Асадкі, каб нешта напісаць, таксама не даваляся.

Людзі хварэлі, мелі высокую тэмпературу, але медычнай дапамогі ім не давалі. Нават лекаў было недапрасіцца: таблеткі, кнігі — усё валялася на падлозе перад камерай. Тры дні адзін хворы сукамернік не мог дазвацца доктара.

Зміцер Дашкевіч лічыць, што цяпер Курапацкую варту не мае сэнсу працягваць: «У гэтым фармаце Курапацкая варта скончаная, бо так яе працягваць немагчыма».

«Ёсць у нас самая галоўная зброя, якую можна выкарыстоўваць — гэта родная мова», — гаворыць Зміцер пра тое, як змагацца далей, калі ўсё забаронена.

«Мы ўвесь час спрабуем сябе абазначыць — сцягамі, чымсьці яшчэ, і гэта цягне на 30 сутак. А калі мы пачнём размаўляць па-беларуску — гэта ні на што не цягне, і так пераможам».

Зміцер таксама заклікае падтрымліваць усіх, хто сядзіць у турмах, асабліва тых, хто не прызнаны палітвязнем

«Час працуе супраць Лукашэнкі, галоўнае нам самім застацца пры памяці», — перакананы Дашкевіч

Нагадаем, Змітра Дашкевіча затрымалі 23 красавіка падчас Курапацкай варты разам з Ганнай Шапуцька, Кірылам Лойкам, Артурам Белаблоцкім і Марыяй Камаровай.


❗ Карнікі сёння вынеслі прысуды:
Зьміцер Дашкевіч – 20 сутак арышту.
Ганна Шапуцька – 15 сутак арышту.
Кірыл Лойка – 5 сутак арышту.
Белаблоцкі Артур – перапынак да 27.04


❗У Курапатах на варце затрымалі актывістаў: Зьміцера Дашкевіча, Ганну Шапуцьку, Кірыла Лойку, Артура і Марыю.


Репост из: DAŠKIEVIČ
У Курапатах сонейка перамагло мокры сьнег, то, пэўне ж, і ў Беларусі праўда пераможа хлусьню.
#Курапаты


2 гады таму, 4 красавіка 2019 года ў Курапатах знеслі крыжы па перыметры урочышча.


Зьміцер Дашкевіч, негледзячы на пастаянныя арышты, так і не сыходзіць з Курапатаў. Даносіць праўду пра тэрор і прычыны сучаснага тэрору. Грукаецца да сэрдцаў тых, хто так і не зразумеў, што паганіць нацыянальны некропаль і быць патрыётам адначасова – немагчыма.


Зимних Куропат вам в ленту.
К сожалению ресторан позора так и не закрылся.


Сёння на волю выйшаў Зміцер Дашкевіч. Яго забралі 15 студзеня падчас Курапацкай варты і асудзілі на 15 сутак.


Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 15 сутак зняволення. Ён быў затрыманы ў пятніцу ў Курапатах


Наста Дашкевіч:

"Навінаў асабліва няма. У РУУСе Мінскага р-на Зьмітра няма. Яго затрымалі разам з Артурам Белаблоцкім на курапацкай варце. Паколькі заўтра працоўны дзень - магчымы суд. Але гэта як захочуць, канешне."


⚡Наста Дашкевіч паведамляе, што Зьміцера Дашкевіча затрымалі ў Курапатах.


Беларусь выстаяла ў савецкіх канцлагерах, перамагла нацыскія канцлагеры, то адолеем мы і канцлагеры лукашэнак-карпянковых.
Жыве Беларусь!
#Курапаты


Репост из: DAŠKIEVIČ
Ну што, змагары, адсьвяткавалі Новы год і нараджэньне Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста?! Дык пара і чэсьць знаць – выходзім на варту! Абвяшчаем 2021 год – годам сталеньня ў Праўдзе.
"Дык спазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі!" – Ісус Хрыстос, паводле эвангеліста Яна 8:32.
#Курапаты


Стаім на варце і дабраслаўляем наш цяжкі час – ён для нас: каб мы зразумелі прычынна-сьледчую сувязь, каб мы ачысьціліся ад згубных старых ідэяў, якія перашкаджаюць нам увайсьці ў новую Беларусь.

Зьміцер Дашкевіч.


Вы ведалі, што ў нас ёсць віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі?
https://t.co/mwc6iwdNBp
Непрапрацаваная тэма ў нашым грамадстве. Яшчэ складанейшая за Халакост.


Заехаў на Курапаты, і вось што пабачыў паміж мемарыялам і рэстарацыяй смерці. Цікава што там рабілі?
(Дзяніс Урбановіч)


Репост из: Наша Ніва
"Вернем практику НКВД"

У Курапатах апаганілі памятны камень.




Акцыя салідарнасьці з беларусамі ў Польшчы, г. Лодзь. Помнік ахвярам камунізму.

Показано 20 последних публикаций.

458

подписчиков
Статистика канала