DAŠKIEVIČ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Религия


Дык стойце ў свабодзе, якою вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце ізноў пад ярмо рабства. Галятам 5:1
Зваротная сувязь: @Zmahar

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Религия
Статистика
Фильтр публикаций


Яшчэ не было такой ночы ў чалавечай гісторыі, каб пасьля яе не пачаўся дзень.
Пасьля ўзгадваньня Чорнай ночы беларускай гісторыі прыходзіць дзень – мы сьвяткуем Рэфармацыю.

31 кастрычніка 1517 года Марцін Лютар прыбіў да брамы вітэнберскай Замкавай царквы 95 тэзісаў, што цяпер лічыцца пачаткам Рэфармацыі Эўропы і нараджэньнем Пратэстанцкай царквы.

Апостал Павал піша: абнаўляйцеся духам розуму вашага. Рэфармацыя – гэта штодзённае абнаўленьне нашага розуму. Асноўныя Пяць прынцыпаў Рэфармацыі, Пяць Sola, якімі мы жывем і абнаўляемся:

Sola scriptura – Толькі Бібліяй
Sola fide – Толькі вераю
Sola gratia – Толькі ласкаю
Solus Christus – Толькі Хрыстом
Soli Deo gloria – Толькі Богу слава

Дык рэфармуйма сябе і Беларусь!
Слава Ісусу Хрысту!
Жыве!
#Рэфармацыя


Я прачнуся

У 2017 годзе, пасьля абароны ахоўнай зоны Курапатаў ад забудовы, мы натхніліся прыйсьці 29 кастрычніка ва Ўрочышча і ўзгадаць Ноч расстраляных паэтаў. Чалавек ля ста тады сабралося пад сьціплым ліхтаром ды з рыпучай калонкай – і нават тады гэта было пранікнёна і кранальна, гэта была містэрыя. Некаторыя актывісты пасьмейваліся: каму гэта трэба – сабралося вас там меней, чым за тую ноч расстралялі. Але і ў наступных гадах мы працягвалі змаганьне за Курапаты і ўшаноўвалі Ноч расстраляных паэтаў. Часта праз абразы, прычына якіх – неразуменьне сутнасьці для Беларусі Курапатаў. І вось цяпер #Ночпаэтаў адбываецца ва ўсім сьвеце – Беларусь прачынаецца.

Бо яшчэ нядаўна мноігя думалі, што гісторыя – гэта зьбег абставінаў: раз – і выпадкова адбыліся Курапаты, раз – і выпадкова катуюць на Акрэсьціна. Аднак нічога не выпадкова і нішто не зьяўляецца ніадкуль – кожнай дзеі пад небам ёсьць свая прычына і перадумова. Прычынаю таго, што з намі адбываецца сёньня, зьяўляюцца неасэнсаваныя ў 90-х гадах Курапаты. Прычынаю таго, што адбывалася ў 20-х і 30-х гадах у Курапатах, зьяўляецца адмова Бога як Творцы чалавечага жыцьця. Урэшце, браты і сёстры, нам трэба згадзіцца: прычына жахаў і 1920-х, і 2020-х – адна і тая ж.

Я часам спрачаюся з любімай мною Ганнай Севярынец: яна настойвае на тым, што паратунак ад паўтарэньня памылак гісторыі – у адукацыі; я настойваю на тым, што паратунак у Тым, Хто ёсьць крыніцаю Жыцьця і Праўды. Я нават абнаглеў бы сказаць, што гэта аксіёма, доказ якой – нацызм і камунізм, тэрор якіх падтрымоўвалі адукаванейшыя людзі часу, мысьляры і нобілеўскія лаўрэаты. А сёньня? Паглядзіце, колькі адукаванейшых юрыстаў пішуць ілжывыя законы і садзяць нявінных людзей, колькі адукаванейшых выкладчыкаў фальсыфікуюць выбары і выганяюць з вучобы? Бо калі няма Таго, Хто даў стандарт Праўды, то ўсё ўмоўна – у кожнага свая "праўда". Бо калі няма Таго, Хто даў чалавеку жыцьцё, то катуй яго, бі яго, вынішчы таго, хто перашкаджае табе – гэта ўсяго толькі біялагічная адзінка, якіх малпы яшчэ напладзяць.

Мае любімыя няверуючыя змагары і змагаркі, сёньня, пад гэтай жахлівай акупацыяй, якая мацнее з кожным днём, на гэтых ледзяняшчых жалезных нарах, у гэтых чорных калоніях з каляровымі біркамі мы павінны зьвярнуцца да Таты, Які стварыў чалавека на Свой вобраз і Сваё падабенства, Які даў гэтаму стварэньню свабоду і Які ахвяраваў дзеля гэтага стварэньня Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у яго, не загінуў, але меў Жыцьцё вечнае.

Калі народ наш гэта асэнсуе і да Нябёсаў зьвернецца – ніколі больш не паўторыцца на нашай змучанай зямлі тэрор 37-га і 20-га. Калі не асэнсуе і калі ня зьвернецца – Беларусь будзе з разу ў раз, у розных формах, але адно і тое ж праходзіць. Сёньня перад намі жыцьцё і сьмерць – і з кожным днём гэта ўсё цяжэй трактаваць як метафару.
Дык давайце выбярэм жыцьцё, каб Беларусь пачула Хрыстовае: "Яна не памерла, але сьпіць! Дзяўчынка, табе кажу, устань!" – і каб Беларусь, як і тая дзяўчынка, прачнулася.

Дзеля гэтага вашай увазе містэрыя "Я прачнуся" – хто ня бачыў, гэта трэба ўбачыць

https://youtu.be/PMco7IBMOGc


Чаму сталася магчымаю ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года?
Як сталася магчымым тое, што адбываецца з намі сёньня?
Браты і сёстры, я мяркую, што кожнай дзеі пад небам ёсьць свая прычына.
Давайце разважым над гэтым сёньня – і на #Ночпаэтаў нам у дапамогу містэрыя "Я прачнуся".
"Ноч расстраляных паэтаў" пачынаецца а 21 гадзіне. Далучайцеся!
https://youtu.be/PMco7IBMOGc


НІКОЛІ ЗНОЎ!

Жывое ўсё, што не забыта.
Што прарастае ў свет, нібыта
Травінка з-пад магільных пліт.
Усё з’яўляецца з нябыту –
Не ўсё вяртаецца ў нябыт.

Як ні знішчаюць, як ні паляць,
Ні распінаюць на крыжах,
Не памірае наша памяць –
Жыве ў вяках!

Было не лепей – толькі горай.
Цяжэла кроў. Цякла, як ртуць.
Але праз лёс наш, як праз горан,
Мы неслі чалавечы гонар,
Як сцяг нясуць!

Мы помнім скураю, хрыбтамі,
Як дратавалі нас дручкамі,
Як гвалцілі дачок, сыноў!..
Ніхто не ўчыніць гвалт над намі
Ніколі зноў!

Клянемся прад сабой і Богам
Пад спеў званоў:
Не стане Беларусь астрогам
Ніколі зноў!

Хай чаша болю не дапіта,
Ды ўсёй крывёю, што праліта
На захад свету і на ўсход,
Наноў вяртаецца з нябыту
Айчына наша! Наш народ!

Уладзімір Някляеў, 2020
"Ноч расстраляных паэтаў"

Кожны ў сваім горадзе выходзь - і далучайся да дзеі https://nochpaetau.com

Кожны ў Беларусі - беражы сябе, нам трэба іх перажыць. Дык чытай вершы, выкладай творы, свае развагі пад хэштэгам #ночпаэтаў


Я — грамнічная свечка прад Богам.
Ціхай, ціхай згараю малітвай
За блакітную к небу дарогу,
За ўзрунелыя зелена рытвы.

Ўсемагутны! Вось сэрца паэты —
За народ Твой Крывіцкі ахвяра!
Дым кадзільны — жар вершаў — прад светам
Узнашу да Цябе па-над хмары.

Мы абвеяны злой сухавеяй,
І балот душыць ліпкая плесня,
І дарма зацвіталі надзеяй,
І дарма снілі сны напрадвесні.

Ў бездарожжы зблудзілі глыбока,
Пацямнеў цёмны шлях наш цярновы…
Не адмоў нам паслаці прарока
З цвёрдай верай і словам агнёвым!

Цішу досвіткаў цьмяных
Абуджаю жальбою вялікай:
Расчашы ты сівізну туману,
Празіяй жыватворным Аблікам!

...

Узгляніся!.. Злітуйся над ніцым!..
Маё гора усёды, усёды:
Мае слёзы — ў дажджах навальніцы,
Мае енкі — у стогне народу.

І туга мая — з ветрам на полі,
Мая смага — гаючай крыніцы:
Няхай будзе і праўда, і воля,
Твая Воля на роднай зямліцы!

Уладзімір Жылка, 1923
#Ночпаэтаў


Крыж Міхася Чарота
#Ночпаэтаў

https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=2379926275470673&id=100003599706773




Сем злейшых духаў
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=2375586909237943&id=100003599706773
#Ночпаэтаў


Любы палітвязень, молімся за цябе і тваю сям'ю!

Ведай дакладна: твая ахвяра не дарэмная, але вельмі каштоўная перад Божым абліччам! І йдзе той дзень, калі ты ўбачыш прыгожыя плады гэтай ахвяры.

Пакуль жа час цемры. І ў гэтыя акаянныя дні ўсё болей пераконваюся ў тым, што нам трэба з усяе моцы ўчапіцца за Ісуса Хрыста і родную мову – толькі тады ўратуемся – і кожны з нас як асоба, і мы ўсе разам – як нацыя.

Дзеля гэтага хацеў бы даслаць табе Слова Божае на роднай мове, але дзеці Сатаны не прапускаюць. Дык дасылаю адну з улюбёнейшых сваіх псальмаў, якая і мяне часта ратавала. Калі вывучыць яе і зьвяртацца ёю, як Давід, да Творцы – гэта ўмацуе цябе вераю і радасьцю нават у вязьніцы.

Ісус Хрыстос, Які таксама быў вязьнем, кажа: што папросіце ў Мяне ў імя Маё, Я вам дам; што папросіце ў Таты ў імя Маё, Я вам дам, каб Тата быў праслаўлены ў Сыне. Калі табе будзе цяжка, прасі Яго ці Тату ў імя Хрыстовай крыві – і Той, Хто Сам быў без віны арыштаваны, без віны катаваны і без віны асуджаны – Ён зразумее цябе лепей за ўсіх на гэтым сьвеце.

Трымайся і заўжды памятай: Ісус Хрыстос аддаў за цябе Сваё жыцьцё і Ён вельмі-вельмі моцна цябе любіць!

ЖЫВЕ БОГ! – ЖЫВЕ ВЕЧНА!

9 жніўня 2021 года
Твой брат Зьміцер




У гэтыя няпростыя дні ўсё больш пераконваюся ў тым, што нам з усяе моцы трэба ўчапіцца за Ісуса Хрыста і родную мову – толькі так выратуемся – і кожны з нас як асоба, і ўсе мы разам – як народ.


Госпадзе, дабраславі Нашу Ніву, дабраславі ўсіх супрацоўнікаў, дабраславі ўсіх сумленных журналістаў - ці ня першых у нашай краіне абаронцаў Праўды! Тата Нябёсны, просім Цябе ў імя Ісуса Хрыста, спыні акупантаў і выкарчуй іх з нашай змучанай зямлі. Амэн!


А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!
1905-1907
ЯНКА КУПАЛА




Дзяніс Дудзінскі:
— Патрэбная матывацыя, атачэньне і асабістая зацікаўленасьць. Так будзе і зь беларускай мовай у Беларусі. Мы пабачылі за год, што беларуская мова — тая самая сіла, палітычная інстытуцыя, якія можа дапамагчы беларусам усьвядоміць сябе, сваю беларускасьць і сваё месца ў цэнтры Эўропы. Мова найперш. Толькі потым сьцяг і гімн.
"Радыё Свабода'


І, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі Сваімі, сказаў ім: "Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною".
Ісус Хрыстос, Марка 8:34
https://bible.com/bible/1573/mrk.8.34.НЗПРП


Божа мой, калі яны насмокчуцца нашай крыві?.. Тата Нябёсны, у імя ахвяры Сына Твайго, выратуй Сьцяпана і аднаві яго! Але няхай не застануцца без пакараньня ліхадзеі, якія зараз катуюць яго і ўсю Беларусь. Ісус Хрыстос, Ты Сам быў вязьнем, Ты Сам быў нявінна пакараны, Ты Сам зьведаў катаваньні, дык наведай сёньня ў камеры кожнага палітвязьня - суцеш іх любоўю Сваёй і ахіні Сваім мірам! І напоўні надзеяй на выратаваньне Тваё кожнае сэрца, якое прагне справядлівасьці і праўды. І няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча гэтай зямлі.


Репост из: Наша Ніва
‼️‼️‼️У Сцяпана Латыпава была з сабой папка з дакументамі. Ён дастаў з яе нейкі прадмет, магчыма, ручку. Залез на лаўку, упёрся нагамі ў краты і ўваткнуў сабе штосьці ў горла ці пачаў яго рэзаць. Потым упаў, стаў рэзаць рукі.

Адразу не змаглі адкрыць клетку, бо ў канваіраў не было ключоў. Яны былі ў кагосьці за дзвярыма.
Пакуль адкрылі клетку, Сцяпан ужо страціў прытомнасць.

Зараз прыехала хуткая.

Што папярэднічала ўчынку?
Пасля абеду выклікалі сведкам бацьку Сцяпана, ён даў паказанні.
Суддзя спытаў: «Ці ёсць пытанні ў абвінавачанага?»
І Сцяпан сказаў бацьку: пасля спаткання з табой да мяне прыйшоў ГУБАЗіК, сказаў, што мне арганізуюць прэс-хату., а потым тое ж самае будзе з маімі суседзямі і сваякамі, калі я не дам прызнальныя паказанні.
«Мне ўжо рабілі прэс-хату: [працягвалася] 51 дзень, — сказаў Сцяпан бацьку. — Ты наступны, рыхтуйся».

І потым пачаў рэзаць сабе горла, распавялі @nashaniva прысутныя.


Репост из: Наша Ніва
Андрэя Шарэнду з Брэста змясцілі пад хатні арышт.

Яго жонка, Паўліна Шарэнда-Панасюк, берасцейская Жанна д'Арк, застаецца ў турме. Гэта партрэт мамы трымае ў руках старшы сын.

https://nn.by/?c=ar&i=273819

Дапамагчы дзецям можна на рахунак бабулі.

картка 6711 7600 2417 5545 да 07/23 Vera Panasiuk
Рахунак: BY50 AKBB 3014 0001 6338 5101 0000 Беларусбанк



Показано 20 последних публикаций.

211

подписчиков
Статистика канала