Дзіму Дубоўскаму на саракагоддзепрывітанне дарагі таварыш
вось і стукнула табе сорак
што ты думаеш аб чым марыш
пэўна хочацца крануць зорак
і мне хацелася б хаваць не буду
але ж жыццё сваё дыктуе
некалі мяне прывабліваў Буда
сёння проста гляджу на туі
што табе расказаць тут цікава
у ліпені заўсёды успаміны туляць
як нас пазнаёміла Варшава
там лягчэй згубіцца там так не буляць
як у засценках у якіх ты бавіш час
за тое што народ падтрымаў дзёрзка
што табе падарыць як у футбіку даю пас
віншаванняў утульных як беларуская вёска
трымай водар ці пачуеш праз краты
вакол на дарозе алыча раздушаная
усё як у дзяцінстве пах стракаты
сонечна ніхто не гандлюе душамі
тут усё ідзе чорці ведае як
вайна асабістыя крызісы расчараванні
бывае парожні бывае напоўнены бак
але дагэтуль веру што не галоўнае
moneyгалоўнае тое што ты робіш а не
logoбылыя таварышы гоняцца за мінулым
ты ж сам ведаеш у нас іншая дарога
будучыня без шчырасці падаецца панурай
сябры як іголкі сухой ялінкі
ідэі тонуць у патоку непаразуменняў
што табе наліць кактэйлі і дрынкі
стыгнуць чакаюць моцна свярбіць жменя
дачка пытае калі будзе свята
усім весела і шмат салодкага
дыктатары дохнуць рушацца краты
і мы ў рацэ шампанскага плывем лодкаю
віншаваць у цішыню недарэчна дзіўна
слова як кроплі па вокнах размыта
далей у невядомае рухайся Дзіма
каб урэшце сабраць вольнасці жыта
29 ліпеня 2026 г.