Репост из: Новы Час
Як Лукашэнка захапіў уладу. Старонкі гісторыі
Сяргей Пульша
Як атрымалася, што ў нашай краіне ўся сістэма ўлады замкнёная на аднаго чалавека? Гэты артыкул быў падрыхтаваны сумесна з суддзёй Канстытуцыйнага суда, доктарам юрыдычных навук, прафесарам Міхаілам Пастуховым у 2016-м — да 20-годдзя рэферэндума, які замацаваў у нашай краіне дыктатуру.
Галоўнае — ідэя
Думка пра пашырэнне сваіх паўнамоцтваў у Лукашэнкі аформілася летам 1996 года. Спачатку ён паспрабаваў праціснуць такое рашэнне праз парламент. У Вярхоўны Савет–13 на той час уваходзілі 196 чалавек, і ў асноўным гэта былі тры фракцыі: прыхільнікі Лукашэнкі, камуністы і аграрыі. Дэмакраты складалі там меншасць.
Гэта давала Лукашэнку спадзеў, што яго прапанова па пашырэнні паўнамоцтваў атрымае падтрымку. Але высветлілася, што ВС–13 не жадае задавальняць амбіцыі кіраўніка дзяржавы. Сабатавалі ініцыятыву Лукашэнкі нават камуністы Калякіна і аграрыі Шарэцкага.
Таму напачатку верасня Лукашэнка вырашыў правесці рэферэндум. ВС–13 прыняў гэтую прапанову. Пытанне плебісцыту было разгледжана на адкрыцці сесіі парламента, і дэпутаты прызначылі рэферэндум. З адной акалічнасцю. Лукашэнка прапанаваў правесці рэферэндум 7 лістапада. Аднак гэтая дата не падыходзіла па тэрмінах падрыхтоўкі галасавання. Таму плебісцыт перанеслі на 24 лістапада.
Чытаць далей