Troens Ridder / Łycar Viery


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Каналь аб уратавальным сьветапоглядзе. Хрысьціяне. Агрэгатар непапулярнай думкі)
А гэта значыць: паўсталі супроці князя сьвету гэнага.
Апалітычны каналь. Мы тут толькі разважаем.
Сувязь: @TroensRidderBot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Слава Ісусу Хрысту! Аб чым бы вы хацелі бачыць бліжэйшы артыкул? (другі варыянт выйдзе наступным за нім)
Опрос
  •   Стан хрысьціянскага жыцьця ў сучаснасьці ў сьвеце й Беларусі
  •   Эпоха крыжовых паходаў; асаблівасьці адносінаў крыжакоў, Канстанцінаполю й славянаў
51 голосов


Репост из: Каталіцтва па-беларуску
Сьвяты Папа Пій XІІ

Кіраўнік каталіцкага касьцелу й сувэрэн горада-дзяржавы Ватыкан з 2 сакавіка 1939 г. і да самай сьмерці у кастрычніку 1958 г.

Падчас яго папства Каталіцкі Касьцёл выдаў дэкрэт супраць камунізму, абвяшчаючы, што католікі, якія вызнаюць камуністычную дактрыну, павінны быць адлучаны ад царквы як адступнікі ад хрысьціянскай веры. Касьцёл зьведаў жорсткі перасьлед і масавыя дэпартацыі каталіцкага духавенства ў краінах камуністычнай Эўропы.

Паводле Пія XІІ, Касьцёл мае агульную мэту з самім Хрыстом, навучаючы ўсіх людзей праўдзе й прыносячы Богу прыемную й прыемную ахвяру. Такім чынам царква аднаўляе еднасьць паміж Творцам і Яго стварэньнем. Ахвяра альтара, зьяўляючыся дзеяньнямі самога Хрыста, перадае й разьдзяляе Божую ласку ад Хрыста членам Містычнага Цела.


Чакаем на вашыя водгукі й крытыку ў камэнтарох.

Агідна бачыць што моўчкі адпісваюцца :-(


ПАЎСТАНЬНЕ СУПРАЦЬ СЬВЕТУ ГЭНАГА: АД АНГСТУ ДА АГНЦА

Віншуем усех з пачаткам новага царкоўнага году. Гэны артыкуль, няхай ён даволі кароткі, рыхтаваўся даволі даўно. Мы паспрабавалі зрабіць максымальна простыя й зразумелыя ўводзіны ў той дыскурс, які плянуецца пашыраць на канале. Тым ня меней, варта заўважыць, што мы, напрыклад, наўмысна спросьцілі паняткі антынігілізм і лыцар веры, карыстаючы іх амаль як тоесныя, хаця між імі ёсьць вельмі заўважная розьніца. Гэтай самай розьніцы абавязкова прысьвецім новы артыкуль, які апублікуем у найбліжэйшым часе.

* * *

Се сказаў Я вам, каб вы мелі ў Імне супакой. У сьвеце будзяцё мець смутак; але будзьцё адважныя: Я перамог сьвет.
— Евангельле ад Яна, 16:33.

[далей — у артыкулі]

[русский перевод статьи]

Аўтор: Стары Ўлась


Слава Ісусу Хрысту!

Увага: правапіс можа падацца неклязічным. Пра яго (і ўвогуле пра беларускія правапісы) крыху пазьней таксама будзе артыкуль. Агулам, паколькі аўтараў некалькі, пісаць тутака будуць па-рознаму: і тарашкевіцай, і станкевіцай, і наркамаўкай (сучасным правапісам), і ня толькі.

Хто мы? Задзіночаньне аўтораў што працуе ў антынігілістычнай стылістыцы (адсюль жа к'еркэгораўскае дацкае troens ridder). Канал уяўляе зь ся тактычны хаўрус хрысьціянаў розных канфэсыяў, без элемэнту экумэнізмы (!). Сутнасна мы гатовыя прыняць усіх, апроч за прыхільнікаў сэктаў альбо, скажам, падпарадкаваньня веры сьвецкім ідэям.

Што ўбачыце на гэным канале? Усё, што цікава любому аматару традыцыйі: веру, лінгвістыку, хвілязопу, гісторыю й іншае. Будуць публікавацца наськія артыкулі, а таксама цікавыя нам чужыя працы.

Наськай мэтай ёсьць разьвіцьцё грамадзкай думкі, стварэньне дабрапрыемнага юнівэрсітэцкага асяродзьдзя, папулізацыя пэўных антымадэрнісцкіх ідэяў.

Далучайце ся!


Апытанка зь цікавосткай да тутэйшага кантынгэнту:
Опрос
  •   Я каталік (любога абраду, рыма-/грэка- et cetera)
  •   Я праваслаўны (БПЦ, УПЦ, РПЦ МП)
  •   Я праваслаўны (іншы патрыярхат)
  •   Я пратэстант
  •   Я хрысьціянін без канфэсыйі
  •   Я агностык/вагаюся з выбарам веры
  •   Я паганец (друвінг, язычнік)
  •   Я атэйіст
  •   Іншае (у камэнтары)
118 голосов


Слава Ісусу Хрысту!

Увага: вельмі неклязічны правапіс. Пра яго (і ўвогуле пра беларускія правапісы) крыху пазьней будзе артыкуль. Агулам, паколькі аўтараў некалькі, пісаць тутака будуць па-рознаму: і тарашкевіцай, і станкевіцай, і наркамаўкай (сучасным правапісам), і дзеясловіцай, і ня толькі.

Хто мы? Задзіночаньне хвілёзапаў (нарк. — філосафаў) і ня толькі, што працуе ў антынігілістычнай стылістыцы (адсюль жа к'еркэгораўскае дацкае troens ridder). Канал уяўляе зь ся тактычны хаўрус хрысьціянаў розных канфэсыяў, без элемэнту экумэнізмы (!). Сутнасна мы гатовыя прыняць усіх, апроч за прыхільнікаў сэктаў альбо, скажам, падпарадкаваньня веры сьвецкім ідэям.

Што ўбачыце ў гэным канале? Усё, што цікава любому аматару традыцыйі: веру, лінгвістыку, хвілязопу, гісторыю й іншае. Будуць публікавацца наськія артыкулі, а таксама цікавыя нам чужыя працы.

Наськай мэтай ёсьць разьвіцьцё грамадзкай думкі, стварэньне дабрапрыемнага юнівэрсітэцкага асяродзьдзя, папулізацыя пэўных антымадэрнісцкіх ідэяў.

Далучайце ся!


Слава Езусу Хрыстусу!

Шчаснага вам і сьветлага Раства Хрыстова! Сьвяточная зорка няхай асьвеціць вам шлях да дабрыні, любові ды надзеji. Нажаль, не магу падзяліць з кожным тутака аблатку, але ж магу проста сказаць некалькі прыемных словаў і памаліць за вас перад Панам.

Са сьвятам яшчэ раз!


У хуткім часе каналь будзе крыху зьменены. Тэматыка, тым ня меней, застанецца той жа — шляхта, а вось допісы будуць выходзіць часьцей


Репост из: Радыё Ўнэт | Radio Unet
⚡️«Вы ўсе з’яўляецеся Радзівіламі, Сапегамі, Агінскімі. Бо гэта і ёсць наша агульная культура, наша агульная спадчына»: нашчадак роду Радзівілаў сустрэўся з беларусамі ў Варшаве

▫️ У Варшаве ў сераду прайшла сустрэча князя Мацея Радзівіла з беларусамі. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць: на сустрэчу людзі ехалі з іншых гарадоў і нават іншых краін. Заля пляцоўкі “Робім Разам” была запоўненая людзьмі, а жадаючых задаць свае пытанні нашчадку адной з галінаў знакамітага роду Радзівілаў было так шмат, што мерапрыемства зацягнулася ледзь не да ночы. Людзей цікавіла стаўленне спадара Мацея да беларускай улады, да яе дзеянняў па аднаўленні гістарычных будынкаў, у тым ліку і тых, якія некалі належалі славутаму роду. Пыталіся пра гісторыю рода Радзівілаў, пра адносіны з нашчадкамі іншых знакамітых шляхецкіх радоў, такіх як, напрыклад, Сапегі, з якімі ў пэўныя моманты гісторыі Радзівілы нават варагавалі.

Падрабязней


Усіх зь перамогай пад Воршай і прыемных вам выходных. Гэта важны дзень у нашай гісторыі і культуры, і вельмі прыемна бачыць, што ён робіцца больш і больш вядомым у масах.


Старая мапа Вільні.


Якая гістарычная назва лепей для горада, які зараз завецца Дзяржынск?
Опрос
  •   Койданава
  •   Крутагор’е
165 голосов


Репост из: Збройны чын • Zbrojny čyn
⚔🔥 5 верасня 1580 г. гарнізон Вялікіх Лукаў пасля тыднёвай аблогі капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем.
У выніку крэпасць была дашчэнту знішчаная, а Баторый працягнуў свой паход на Пскоў.


Репост из: Полѣсская мова
Про Успѣньє Пресвятеє Богородици (Сплѣньє, Перва Пречиста) на Полѣсьи:

“На Сплѣньє з того жита одрѣзують колоски и роблять того крыжика: каждей збожи шоб насѣньє було — ячмѣнь, овес, морква, привѧзують. Несуть до церкви, и батюшка свѧтить.”
“На Успѣніе, а мы зовемо Сплѣньє, святять всѣ зела: и збо̑жьє, и жито, и ячмѣнь. Можно подкадити зѣльєм, шо свѧтеть на Сплѣньє, — од переляку и од всіого. И коров подкажують, як молоко попсує.”
“Од Ильи берися до ралбы, од Сплѣнья берися до росѣнья.”
“Живе трынадсять недѣль осени. Осень начинається просля Сплѣнья.”
“Сплѣньє — после Спаса через шесть діон.”
“На сплѣньє готуй насѣньє.”
“Як починали жѧти, то помолиться Богу, на колѣна ставши, зожне жмѣньку, веночка скрутить; дожинаючи квѣточку, тоже посвятить на Сплѣньє, дай засевають тым житом.”
“У Слободѣ на Сплѣньє гости. Уже не йдуть на Сплѣньє, а в неделю гостять. Вот минуло Сплѣньє, а субота попала, дак у суботу на неделю. А у староє времьє — под вечор на Сплѣньє.”
“Як гречку сожно̑м, дак ужи злетаютьса перед Сплѣньєм.”
“У Ольпени на Сплѣнку свѧток.”
“Перва Пречиста — в Сплѣньє.”
“Приде Перва Пречиста, свѣтять жито — божья борода, выймуть семена да и кидають, як первы раз сѣють. Як уже дожинає, дожинки, дак и отрезає ету бородку.”
“От у нас уже осень. И буде Первая Пречиста. На Пречисту свѣтять бороду. И вже после гетоє Пречистоє вже робять засевки. Комин таки висѣв у хати. То тре ж нарвать хмелю да хмелем гетым обвезать іого. До гетых засевок то детя ж и зернѧт не бачить.”
“Уже збирають іого к засевкам, то̑лько к засевкам. Повечераіом и вже етого комина женить мати. Як стане сыпать етыє зернета, як стане етыє зернета сыпать, то выповзаєм усю доловку. Те собѣ хапає, а те собѣ хапає. А старым вона вже дѣлить. Гето до Пречистоє, то не женять етого комина и не робеть засевки. Ето Пречиста осенью.”
“На Перву Пречисту улетає чорногуз.”


Репост из: Historyja
12 жніўня 1654 года адбылася бітва пад Шкловам, у выніку якой войскі Рэчы Паспалітай (6-8 тыс.) пад камадваннем Януша Радзівіла перамаглі маскоўскія сілы (не менш за 20 тыс.) Цікавостка: у гэты ж дзень адбылося сонечнае зацьменне.


Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл.

©Кастусь Каліноўскі


Репост из: BELARUSIUM
На помнік Міндоўгу сабрана ўжо 27 213 рублёў і 6 капеек, усяго трэба сабраць 28 тысячаў.


Репост из: ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Што ўваходзіць у кошт квітка?

Набываючы квіток, вы не проста маеце магчымасць гуляць па тэрыторыі парка, для вас адкрываецца цэлы шэраг найцікавейшых актыўнасцяў і забаў.

Заплануйце цэлы дзень на вандроўку ў часе ў Вялікім княстве Сула!

Хто ўжо быў у нас? Падзяліцеся ў каментарах, колькі гадзін вам спатрэбілася, каб паглядзець усе цікавосткі нашага парка гісторыі😉


Апытанка да допісу вышэй.
Опрос
  •   Так! Шляхецкасьць заўжды ішла поруч з царквою, і таму цікава было б бачыць матэрыял і на гэты тэмат.
  •   Не. Мне цікава выключна гісторыя і культура шляхты, а не царквы.
153 голосов

Показано 20 последних публикаций.