Радыё Ўнэт | Radio Unet


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


💫 Вітаем, гэта канал Радыё Ўнэт!
💬 Гаворым пра падзеі вуснамі іх сведкаў у асноўных сталіцах беларускай міграцыі
#палітыка #грамадства #культура #мова

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций



660 0 12 2 33

«Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапаноў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў. Разам яны сабралі 47 тысяч еўра. На гэтыя грошы ўжо стварылі бібліятэку ў Вільні, а ў Польшчы зараз робяць сайт па гісторыі Беларусі.

Пра новы сезон праекту, у якім змогуць паўдзельнічаць беларусы з усяго свету, радыё «Ўнэт» расказала прэсавая сакратарка «Новай Беларусі» Марыя Грыц.

Галоўная мэта праекту “Будуй сваё”—гэта гуртаваць беларусаў і беларусак. Мы не збіраем грошы для сябе, мы збіраем грошы на беларускую ідэю.


Цалкам размову з Марыяй Грыц можна слухаць тут


Дэпутаты Еўрапарламента распачалі другую акцыю ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU.

Ініцыятыўная група заклікае ўсіх дэпутатаў Еўрапарламента напісаць і накіраваць словы павагі і падтрымкі 1500 палітычным зняволеным у Беларусі. Акцыю падтрымала прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола.

Еўрадэпутат ад Польшчы Анна Фатыга:
Пытанне беларускіх палітвязняў нам удалося вельмі высока ўзняць у парадку дня Еўрапейскага парламента, гэта заслуга ў першую чаргу беларускай апазіцыі


Падрабязнасці тут


8 сакавіка на чарговым пасяджэнні Грамадскага аргкамітэта па арганізацыі выбараў у Каардынацыйную Раду трэцяга склікання некалькі ўдзельнікаў камітэта абвясцілі пра свой выхад са структуры. Сярод іх – Анатоль Фёдараў, Дзмітрый Балкунец і Руслан Хазін. Мы папрасілі каардынатара грамадска-палітычнага аб’яднання “Нацыянальна-дэмакратычная платформа” Анатоля Фёдарава распавесці пра матывы сваіх дзеянняў і бачанне таго, як мусяць фармавацца выбарныя структуры дэмакратычных сіл.

Калі грамадскія інстытуты не ўведзеныя ў прававое поле, яны ператвараюцца ў структуры мафіёзнага кшталту, што мы сёння і бачым. Ствараюцца структуры, якія нібыта прадстаўляюць дэмакратычныя сілы, але насамрэч нікога апроч сябе не прадстаўляюць, але гэта дае ім магчымасць выбіваць пад гэта сродкі, якія яны потым паміж сабой засвойваюць.


Цалкам размову слухайце тут


Дудары Дзяніс Шматко і Пятро Марчанка|"Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай"

10 сакавіка адзначаўся Сусветны Дзень Дудара. Падчас праграмы пагаворым пра гісторыю інструмента, паразважаем пра яго пратэстны дух і прыгадаем цікавыя гісторыі з дударскіх выступаў.

♠️ Праграма "Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай".
♠️ Аўторак, 12.03.2024.
♠️ Час прамога эфіру: 23:10 — 23:59
♠️ Глядзець і слухаць можна тут


У Беластоку гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР будуць адзначаць тры дні

Падрабязней пра Дзень Волі – 2024 нам распавяла кіраўніца хаба “Новая зямля” Надзея Салаўёва.


Ян Давід Голанд: немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі

Ян Давід Голанд сваю музычную кар’еру пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і здзейсніў выдатныя творчыя задумы. Адна з іх, напрыклад, – стварэнне першай нацыянальнай беларускай оперы “Агатка, або Прыезд пана”.

Пра кампазітара і яго творы слухайце тут


Аляксандр Фруман: Ізраіль слаба рэагуе на парушэнні правоў сваіх грамадзян у Беларусі

Грамадзяне Ізраіля, што пацярпелі ад беларускіх сілавікоў, спрабуюць дабіцца, каб іх краіна заняла больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да рэжыма ў Мінску. Яны звярнуліся з адпаведнымі заявамі да Дзяржаўнага кантралёра Ізраля — інстытуцыі, якая мусіць рэагаваць на парушэнне правоў сваіх грамадзян. Першым такую заяву падаў Аляксандр Фруман, які ў жніўні 2020 года сам прайшоў праз катаванні ў Мінску. Зараз ён кансультуе іншых.

Падрабязнасці тут


Вучым беларускую міфалогію на занятках па маляванні

Гродзенская мастачка Таццяна Калач арганізавала ў Беластоку адпаведны майстар-клас. Ён стаў працягам і дапаўненнем яе праекта «Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце».

Падрабязнасці тут


Экаактывісты: для атрымання міжнародных сертыфікатаў “Гродна Азот” заняўся грынвошынгам

Эксперт альянсу “Зялёная Беларусь” Аляксей Аўчыннікаў: на сайце “Гродна Азоту” даволі шмат распавядаецца пра тое, як ён добра ўплывае на наваколле, пра тое, якія сацыяльныя і экалагічныя праекты яны робяць. У 2019-2020 годзе пачалі з’яўляцца такія артыкулы. Гэта можа быць звязана з тым, што “Гродна Азот” спрабаваў перайсці да ESG-сертыфікацыі, каб прадаваць прадукцыю ў ЕС. Пасля 2021 году цікавасць да ESG знізілася, але нельга казаць, што грынвошынг увогуле знік. Таму што зараз, наколькі я ведаю, ESG серыфікацыя можа праходзіць і для іншых рынкаў.

Цалкам заключэнне экспертаў чытайце тут


"Калі да нас упершыню патрапілі адвакаты, яны прасілі блізка да іх не сядаць, такі страшны быў ад нас “водар”

З былой палітзняволенай Вольгай Скрашчук абмеркавалі ўмовы ўтрымання жанчын у беларускіх турмах. Зараз за кратамі знаходзіцца 171 палітзняволеная.

✔️У Жодзіне ў нас была цэлая камера тых, хто каментаваў справу Зельцэра. Людзей звозілі з усёй краіны.
✔️Пастаянна пыталіся, ці плоцяць нам палякі. А ў жанчын цікавіліся, куды падзеўся Антон Матолька.
✔️Эвакуацыя—гэта адзінае, што можна зрабіць для тых, хто выйшаў з турмы. Жыць у краіне ім не дадуць

Цалкам размову можна паслухаць тут


Васіль Быкаў: дзяцінства і пекла калектывізацыі | Літаратурныя ночы

У новай серыі, прысвечанай Васілю Быкаву, мы раскажам пра яго дзяцінства ў трагічныя часы калектывізацыі. Быкаў змалку бачыў арышты, сам са сваімі бацькамі цудам пазбег рэпрэсій і такім жа цудам здолеў вырвацца з гэтага пекла і паступіць у Віцебск на мастака.

✔️Чацвер, 07.03.2024
✔️Час: 23.10 - 23.59
✔️Глядзець і слухаць можна тут


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Супрацоўнікі ФСБ застрэлілі беларускага актывіста ў Карэліі.

У ведамстве сцвярджаюць, што ён рыхтаваўся ўзарваць адміністрацыйны будынак у горадзе Аланец па заданні ўкраінскіх спецслужбаў. Таксама ў ФСБ заявілі, што беларус уваходзіў у склад палка Каліноўскага.

Як распавялі ў ФСБ, мужчына знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. У ведамстве сцвярджаюць, што пры затрыманні ён адкрыў агонь па сілавіках. У публікацыі гаворыцца, што ў мужчыны былі канфіскаваныя выбуховае прыстасаванне і пісталет з патронамі.

Паводле крыніц тэлеграм-каналу ASTRA, мужчыну завуць Мікалай Аляксееў.


Беларус спрабуе атрымаць статус бежанца ў Літве: дзве адмовы, выйграны суд, да справы падключылі ЕСПЧ

Актывіст "Народнай Грамады" Мікіта выйграў суд супраць Дэпартамента міграцыі Літвы, які адмовіў яму ў атрыманні статусу бежанца. Маладому чалавеку пагражала дэпартацыя ў Беларусь. На некаторы час ён быў нават затрыманы і змешчаны ў лагер для бежанцаў да вырашэння свайго пытання. Дэпартамент не бачыў падстаў для надання Мікіце такога стасусу, пераслед у Беларусі прыйшлося даказваць у судзе. Для таго, каб пазбегнуць прымусовай высылкі беларуса на радзіму, да справы падключыўся нават Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Падрабязнасці гэтай гісторыі тут


Каля 30 чалавек прыйшлі ўвечары 6 сакавіка на цэнтральную плошчу Беластока, Рынак Касцюшкі, каб правесці маўклівую акцыю памяці беларускі Лізы, якая была згвалтавана ў ноч на 25 лютага ў цэнтры Варшавы, а пазней памерла ў шпіталі.

Амаль кожная дзяўчына сутыкалася з такім гвалтам, таму мы вырашылі так як ў Варшаве правесці такую гадзіну цішыні ў памяць аб Лізе і ў гонар усіх дзяўчат, якія моцныя і засталіся з гэтым жыць, таму што гэта вельмі цяжка.


Ніхто з нас зараз не можа быць у бяспецы, таму што такое магло здарыцца з кожным чалавекам, з кожнай дзяўчына, з кожнай жанчынай. Таму трэба прыцягнуць увагу грамадства, супольнасці, каб разумець, што мы знаходзімся ў небяспецы”.


Падрабязней чытайце і слухайце тут


Вялікі канцэрт на Замкавай плошчы, марш па цэнтры польскай сталіцы і збор данатаў для палітвязняў — 24 сакавіка ў Варшаве беларусы адзначаць Дзень Волі.

На маршруце будзе тры кропкі, завершыцца марш вялікім канцэртам на Замкавай плошчы.

Падрабязней пра тое, як пройдзе Дзень Волі ў Варшаве, радыё Ўнэт расказалі суарганізатары акцыі Юлія Сліўко і Алег Кулеша.

https://www.youtube.com/watch?v=c1Rdd76dCU4


Ігра ў тэатры і дэпартацыя з Беларусі: пагаварылі з былым акцёрам РТБД Максімам Шышко

У аэрапорт я прыехаў адразу з Акрэсціна. Валізку з рэчамі збіралі жонка з мамай. Нам далі пару гадзін, каб паразмаўляць і развітацца.


Для мяне гэта было выклікам у кар’еры — сыграць абсалютна звычайнага чалавека. Ва ўсіх маіх папярэдніх ролях была іскрынка, а тут як касцюмы шэрыя, так і морды ў нас павінны быць шэрыя. Задача з зорачкай.


Цалкам размову з Максімам Шышко чытайце тут


23-24 сакавіка ў Празе пройдзе Трэцяя канферэнцыя беларусаў свету. Форум ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычных сіл у Чэхіі і Народныя амбасады.

Як ідзе падрыхтоўка да Канферэнцыі радыё Ўнэт расказала дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

Наш пражскі Офіс у межах канферэнцыі будзе адказваць за беларуска-украінскую секцыю. І гэта, бадай, упершыню, калі на нашай дыяспаральнай канферэнцыі з’явіцца беларуска-украінская тэма.


Па часе Канферэнцыя часткова перасякаецца з Днём Волі. Чэхія звязаная з гісторыяй Рады БНР, тут пахаваныя беларускія прэзідэнты, консул. І мы – прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовай беларускай дыяспары, усцешаныя, што гэтым разам усе з’едуцца ў Прагу.


Нарэшце, настаў момант, калі трэба афіцыйна заявіць пра адкрыццё Офіса дэмакратычных сіл у Празе і распавесці пра яго працу. Мы вырашылі прымеркаваць гэтае адкрыццё да 25 сакавіка.


Падрабязней пра Трэцюю канферэнцыю беларусаў свету чытайце і слухайце тут


🔥 Госць праграмы "Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай" — беларуска-польская спявачка AnaMova.

Размова пра оперу, прэзентацыю калядных песень у незімовы перыяд і беларускую самаідэнтычнасць.

♠️ Праграма "Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай".
♠️ Аўторак, 05.03.2024.
♠️ Час прамога эфіру: 23:10 — 23:59
♠️ Глядзець і слухаць можна тут


Дзень Волі ў Варшаве | Беларускія ночы

🗓 Вялікі канцэрт на Замкавай плошчы, марш па цэнтры польскай сталіцы і збор данатаў для палітвязняў. 24 сакавіка ў Варшаве пройдзе Дзень Волі. Арганізатары свята плануюць сабраць каля 4000 чалавек.

🎤Падрабязней пра тое, як пройдзе Дзень Волі ў Варшаве, абмяркуем з суарганізатарамі акцыі Юліяй Сліўко і Алегам Кулешам.

🕥 Аўторак, 05.03.2024, 22.30 - 23.00

🎧Слухаць і задаваць пытанні можна тут

Показано 20 последних публикаций.

210

подписчиков
Статистика канала