Супер Мова dan repost
Выбітны пісьменьнік і творца канстытуцыі
🥳 18 лістапада 1931 — нарадзіўся Анатоль Вярцінскі (в. Дзямешкава, Лепельскі раён) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, палітык.
Анатоль Вярцінскі пачаў публікавацца яшчэ ў 1950-я гады. Быў лаўрэатам Дзяржпрэміі СССР за кнігу «Нью-Ёркская сірэна», а таксама лаўрэатам прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».
Акрамя вершаў Вярцінскі пісаў п'есы для дзяцей і перакладаў на беларускую творы іспанскіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх, латвійскіх, балгарскіх, польскіх, венгерскіх, кубінскіх пісьменьнікаў.
У 1986-1990 гадах быў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Менавіта ў той час на яго старонках пачало зʼяўляцца шмат артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, у тым ліку і артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва пра Курапаты. Падрабязьней у інтэрв'ю "я павінен быў зрабіць усё, каб матэрыял пра Курапаты быў апублікаваны".
Анатоль Вярцінскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII скліканьня, удзельнічаў у распрацоўцы тэксту Канстытуцыі Беларусі 1994 года. Паслухаць успаміны Вярцінскага пра тыя часы можна ў інтэрв'ю "Беларусь - адзін верш".
📚 Пісьменьнік пакінуў шэраг цудоўных зборнікаў паэзіі, зь якімі можна азнаёміцца на камунікаце.
Абрастаем.
Паперамі, рэчамі,
абавязкамі,
звычкамі,
стрэчамі.
Абрастаем болямі, охамі.
Як валун абрастае мохам,
абрастаем мохам абставін.
Абрастаем даўгамі, хвастамі.
Абрастаем, як бераг кустамі.
"Дзе чужое, дзе наша? –
пытаем, –
Дзе расьцём, а дзе абрастаем?"...
✍️ Анатоль Вярцінскі, "Абрастаем. Паперамі, рэчамі..."
@supermova #мова #пісьменьнік #канстытуцыя