Супер Мова dan repost
Сумны крошынскі джаз.
🥳 14 лістапада 1812 - нарадзіўся Паўлюк Багрым (в. Крошын, Баранавіцкі р-н),беларускі паэт.
Ад Паўлюка Багрыма засталіся адна жырандоля і адзін верш. Ня так ужо й мала, калі ўлічыць, што пасьля 99,9 адсоткаў насельнікаў плянэты не застаецца наогул нічога. Цяжка сказаць, што ў Паўлюка Багрыма выходзіла лепей: вершы ці жырандолі… Таленавіты чалавек да ўсяго падыходзіць па-творчаму, з чым бы ні працаваў: з музамі ці з МАЗамі. Да таго ж свой знакаміты верш ён напісаў у юнацкім узросьце, а жырандолю змайстраваў ужо сталым чалавекам, вярнуўшыся з рэкрутаў у родны Крошын і стаўшы там кавалём. “Узяўся за розум”, – сказалі б цяпер; так і бачыш перад сабой убранага ў аксэльбанты ваенкома Крошынскага раёну, які выпраўляе хлопца “ў маскалі” з бацькоўскай надзеяй, што “армія зь яго ўсю дурасьць павыбівае”.
А яшчэ ў гонар Паўлюка Багрыма нядаўна названая вуліца ў новым баранавіцкім мікрараёне. Гэтая вуліца перасякаецца з вуліцамі Ігната Дамейкі і 50 гадоў БССР, а паралельна ёй ідзе вуліца Скарыны. Мікрараён, здаецца, яшчэ будуецца… Выдатная ілюстрацыя да гісторыі краіны, у якой собіла нарадзіцца Багрыму: першадрукар, герой-эмігрант, прыгонны паэт, намэнклятурнік вымушаныя суіснаваць тут стагодзьдзямі, і выдае на тое, што іх нічога ўжо не разлучыць. Чацьвёра пасажыраў пацярпелага ў катастрофе самалёта, якія апынуліся на бязьлюднай высьпе. Банда – ці джаз-бэнд.
Верш Паўлюка Багрыма нагадвае блюз – блюз у яго першародным выглядзе; так, напэўна, сьпявалі амэрыканскія рабы да свайго вызваленьня, задоўга да таго, як блюзам сталі называць усё, пад што п’яныя вызваліцелі любяць танчыць свае белыя танцы.
Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча - Сумны крошынскі джаз
🎧 Слухайце музыку, якая кранае душу - BarRokka у BML
@supermova #мова #багрым #крошын #BarRokka #джаз