НАВУМЧЫК dan repost
Брытанская карпарацыя ВВС апублікавала інэрвію з Аляксандрам Лукашэнка, які называе сябе прэзыдэнтам Беларусі, а насамрэч ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў узурпуе ўладу, пазбаўляючы беларускі народ права на свабодныя дэмакратычныя выбары.
Сярод іншых хлусьлівых сьцьвярджэньняў, з вуснаў Лукашэнкі прагучала, што нібыта старшыню Рады БНР Івонку Сурвіллу фінансуе “Амэрыка”.
Івонку Сурвіллу ніхто не фінансуе. Наагул Рада БНР ніколі не атрымлівавла і не атрымлівае ніякай фінансавай дапамогі ў якой бы тое ні было форме ад якіх бы тое ні было дзяржаў, дзяржаўных установаў альбо фондаў. Тым часам як рэжым Лукашэнкі фінансуецца Масквой і цалкам яму падкантрольны.
Усе сродкі Рады фпрмуюцца з сяброўскіх складак і ахвяраваньняў беларускай дыяспары. Ніхто не атрымлівае ніякай заработнай ці нейкай іншай платы за сваю дзейнасьць у Радзе.
Сяргей Навумчык,
Намесьнік старшыні Рады БНР.