Інфармацыйная гадзіна "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны " прайшла ў вучняў Званецкай базавай школы. На ёй размова ішла пра канцэнтрацыйныя лагеры смерці, якія былі размешчаны на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Сёння асобая ўвага была прысвечана дзіцячаму лагеру смерці ў Чырвоным беразе. Навучэнцы зрабілі віртуальную экскурсію па мемарыялу, узгадалі здзекі фашыстаў над іх аднагодкамі. Гэта інфармацыя нікога не пакінула абыякавым да падзей, звязаных з генацыдам у Беларусі.
#генацыд
#інфармацыйнаягадзіна
#ЗванецкаяБШ
#генацыд
#інфармацыйнаягадзіна
#ЗванецкаяБШ