🗓️🦋
Праздники, которые отмечаются в мире сегодня, 24 июняГістарычныя падзеі 24 чэрвеня➡️1812: армія Напалеона Банапарта пераправілася цераз раку Нёман, пачалася Айчынная вайна 1812 года.
➡️1945: на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
Хто нарадзіўся 24 чэрвеня🔸1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст.
🔸1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік.
🔸1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог.
🔸1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся польскі мастак Ян Матэйка і англійскі астраном і пісьменнік Фрэд Хойл.
♥️👍👍
чэрвеня ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць
апосталаў Варфаламея і Варнавы. Апостал Варфаламей быў адным з 12 вучняў Ісуса, Варнава – вучнем апостала Паўла, апосталам ад 70-ці.
📎Апостала ў народзе празвалі
Варнава Сунічнік, бо ў лесе да гэтага часу ўжо выспяваюць суніцы. Іх хадзілі збіраць у лес, а вось ірваць у гэты дзень траву было забаронена, каб не прынесці з ёй у хату нячыстую сілу. Верылі нават, што лекавыя зёлкі на Варнаву становяцца ядавітымі.
📎Калі 24 чэрвеня туман, будзе добры ўраджай грыбоў, а цёплая ноч прадвяшчае мноства садавіны.