zaniatak - падзеі Гродна і наваколля


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


ZANIATAK - гэта суполка, дзе публікуюцца звесткі аб падзеях і цікавых мерапрыемствах ў Горадні, наваколлі і анлайн
Яшчэ больш падзей ў Інстаграме https://www.instagram.com/nastroi.hrodna/

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Урок бразільскага зука - пачуццёвага і грацыёзнага танца, які збліжае і раскрывае эмоцыі ў пары - цудоўная магчымасць правесці вечар 8 сакавіка незвычайна і незабыўна!

🗓️ 8 сакавіка
⏰ 19:00 - 20:00
📍вул. Горкага 91, 4 паверх
👧👦 запрашаюцца пары
💰 бясплатна
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні ў Інстаграме @salsarika_grodno альбо па тэлефоне +375298687610

Што вас чакае?
✔️ Асноўныя рухі зука – лёгкія і даступныя нават для пачаткоўцаў.
✔️ Новыя адчуванні ў парным узаемадзеянні.
✔️ Атмасфера рамантыкі і гармоніі.
✔️ Незабыўны сумесны вопыт.

🔹 Падрыхтоўка не патрэбна - толькі зручны абутак і добры настрой!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Выстава “Час. Музей. Экспанат” у у Сенатарскай залі Новага замка, дзе можна пабачыць новыя экспанаты, якія папоўнілі музейныя калекцыі.

🗓️ з 28 лютага
⏰ з 10:00 да 18:00 (штодзённа, акрамя панядзелка)
📍вул. Замкавая, 20 (Новы замак)
💰 ад 1 да 3 рублёў

Сярод экспанатаў, якія выстаўляюцца ўпершыню, можна пабачыць:
⚔️  шпалеры ХVI ст., выкананыя ўручную майстрамі ў вядомых цэнтрах шпалернага ткацтва – Аўдэнардэ, Бруге (Фландрыя);
⚔️ гадзіннік ХVI ст. нямецкай вытворчасці;
⚔️ мэбля ХVI–XIX стст., выкананая у розных гістарычных і мастацкіх стылях: куфар, стул “скабэла”, каса-панка, крэсла “дантэска” і іншае.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Майстар-клас па маляванні "Вясновая акварэль" з мастаком Уладзімірам Рэгіневічам.

🗓️ 2 сакавіка
⏰ 12:00
👧👦 8+
📍адрас паведаміць арганізатар
💰 30 рублёў дзеці / 60 рублёў дарослыя
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні ў Інстаграме
📞 ці па нумары +375 29 936 38 59

На занятках будуць стварацца прыгожыя, чароўныя і непаўторныя паштоўкі для самых дарагіх людзей. Вясна ўжо зусім блізка, а з ёй і прыемныя святы. І лепшы падарунак - гэта прыгажосць, створаная сваімі рукамі. А калі хто думае, што няздольны стварыць уласнаруч нешта прыгожае - запрашаем ушчэнт зруйнаваць гэтыя думкі.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
ДАМОЎ - бясплатны развівальны-забаўляльны дадатак для вывучэння беларускай мовы.

❗Дадатак дасяжны па спасылцы тут.

📱 Дадатак з'яўляецца аўтарскай версіяй Duolingo па-беларуску.
📲 Гэта кантэнт для тых, хто хацеў бы без асаблівага напружання і грашовых выдаткаў бавіць час па-беларуску і адначасова ўдасканальваць сваё маўленне.
📱Вас чакаюць займальныя гульнявыя практыкаванні рознага ўзроўню складанасці (для малых і для дарослых), а таксама віктарыны, загадкі, рэбусы і разнастайны літаратурны матэрыял.
📱Дасяжная бэта-версія для азнаямлення (стваральнікі чакаюць вашыя заўвагі і прапановы).
❤️Дапамога, распаўсюд і цікавыя ідэі вітаюцца.

❗Тэлеграм-канал праекту па спасылцы тут.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сябры! У дзень роднай мовы мы заклікаем вас як мага больш і як мага часцей карыстацца беларускай мовай. Калі сёння вы скажаце "Вітаю", "Добры дзень", "Смачна есці", "Дзякуй" ці "Да пабачэння", а можа паспрабуеце размаўляць па-беларуску цягам цэлага дня, - гэта будзе вялікі ўнёсак у распаўсюд нашай мовы.

Мова - не музейны экспанат, на які можна толькі асцярожна глядзець і паказваць іншым. Мова жыве толькі тады, калі ёй карыстаюцца, на ёй размаўляюць.

Не бойцеся памылак, не саромейцеся, калі казаць слушна і трапна адразу не атрымліваецца. Дайце самі трошкі часу, трошкі практыкі - і вы самі будзеце здзіўлены!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Запрашаем дзяцей і дарослых на майстар-клас
па валянні "Сняданак з воўны" 🍳🥐🧀☕

🗓️ 23 лютага
⏰ 12:00 - 14:30
👧👦 7+
💰 45 рублёў (усе матэрыялы ўключаны ў кошт)
📍вул. Мітрапаліта Філарэта, 5 (прастора Маяк)
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні ў Інстаграм @furfur_clouds

У гэты дзень вы:
- пазнаёміцеся з матэрыяламі і тэхнікай сухога валяння;
- зразумееце, як ствараць форму, працаваць з аб'ёмнымі і тонкімі дэталямі;
- даведаецеся ўсе лайфхакі;
- індывідуальная праца з кожным удзельнікам;
- асалода ад працэсу валення і стварэння свайго ўнікальнага вырабу.

Калі вы творчы чалавек і любіце ствараць нешта сваімі рукамі, вам цікава пагрузіцца ў новае рамяство і навучыцца валяць, ці проста хочаце адпачыць ад будзённых дзён, запрашаем правесці гэты час з задавальненнем!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🏛️ Гісторыка-архіалагічны Музей запрашае адзначыць разам 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода

🗓️ 21 лютага
⏰ 12:00 / 14:30 / 16:00
📍вул. Замкавая, 20 (Новы замак)
💰 уваход вольны
📞 папярэдні запіс па нумарах 55-06-08, 71-86-88, +375 (29) 543-24-41, +375 (29) 776-65-88.

Прапануем вам прыняць удзел у музейнай дыктоўцы (12.00) і квіз-гульні “Беларуская вандроўка” (14.30). Таксама вы зможаце даведацца пра цікавыя прадметы з геральдычнымі сімваламі з фондаў музея падчас лекцыі “Геральдычны свет Гародні” (16.00).


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Канцэрт "Поры года" - як магчымасць адчуць подых прыроды і яе зменлівасць.

🗓️ 20 лютага
⏰ 19:00 (працягласць - 75 хвілін без антракту)
📍вул. Акадэмічная, 7а (Лютэранская кірха св. Іаана)

🖋️ набыць квіткі можна праз сайт kvitki.by

Падчас канцэрта прагучаць творы Астара Пьяццоллы, Гільерма Лага, Філіпа Гайс і інш.

У канцэрце прымаць удзел:
- Дар'я Бабко, саксафон.
- Аляксей Іардасопаль, саксафон.⠀
- Людміла Карпук, сапрана.
- Юлія Бялькевіч, фартэпіяна.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Амерыканскі цэнтр запускае новы паток доўгачаканага бясплатнага курса па вывучэнні англійскай мовы General English 🥳

🗓️ ад 24 (першая група) / 25 (другая група) лютага
⏰ 20:00
💻 Zoom
👧👦 18+з сярэднім узроўнем валодання мовай (ад Intermediate і вышэй)
❗дэдлайн заяўкі - да 19 лютага (падача заяўкі не гарантуе месца ў групе, у выпадку вялікай колькасці заявак адбор будзе праводзіцца на аснове матывацыі апліканта)
🖋️ заяўка па спасылцы тут

Курс працягнецца 5 месяцаў. Выкладчык - Анеллі Арана - прафесарка універсітэту з Фларыды 15-гадовым досведам выкладання студэнтам усіх узростаў і нацыянальнасцей.

📚Што вас чакае?
📎 Паглыбленае вывучэнне англійскай мовы;
📎 Паўтарэнне граматыкі;
📎 Апусканне ў амерыканскую культуру і гісторыю;
📎 Вывучэнне прасунутай лексікі, якая будзе карысная ў працы і ў паўсядзённым жыцці.

📍 Фармат: заняткі будуць праводзіцца ў Zoom.

⏱️ Працягласць занятку: 75 хвілін. З хатнімі заданнямі у Google Classroom.

🎓 Сертыфікат: пры наведванні 70% заняткаў


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🖼️ Выстава “Гродна на старых планах і картах”

🗓️ з 7 лютага
⏰ з 10:00 да 18:00 (штодзённа, акрамя панядзелка)
💰 3 рублі
📍вул. Замкавая, 20 (Новы замак, Авальная заля)

Ёсць магчымасць замовіць экскурсію:
📞 71-86-95 (Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч)
💰 25 рублёў з групы

Прадстаўленыя на выстаўцы карты і планы горада Гродна ахопліваюць часовы перыяд з пачатку XVIII да сярэдзіны ХХ ст. Самы стары план, так званы “Стакгольмскі план” 1706 г., намаляваны шведскімі вайсковымі картографамі, уяўляе сабой выяву расійскіх вайсковых умацаванняў Гродна часоў Паўночнай вайны.

Пазнейшы з прэзентаваных на выстаўцы – нямецкі план Гродна 1940 г., на які савецкія падпольшчыкі нанеслі месца размяшчэння вайсковых частак фашысцкіх акупантаў.

Усяго на выставе можна ўбачыць больш за дваццаць карт і планаў Гродна і асобных частак нашага горада.


Экскурсія ў Наваградак для закаханых
(і не толькі)! ❤️

@visit_navahrudak запрашае на асаблівую прагулку па таямнічаму Навагрудку, напоўненую гісторыямі кахання! Вы даведаецеся, як кахалі знакамітыя асобы, пачуеце класічную арганную музыку ў касцёле Св. Міхала Арханёла і паднімецеся па старадаўніх вінтавых лесвіцах да сакрэтаў аргана. А напрыканцы вас чакае кубачак духмянай кавы на пяску ў гістарычнай кавярні «Saint Michel», дзе калісьці вучыўся Адам Міцкевіч.

📍 Навагрудак
⏰ 15 лютага (субота), 12:00 — 17:00
💰 30 BYN (экскурсія, арган, экспазіцыя, кава)
📞 Запіс:
у асабістыя паведамленні @visit_navahrudak
або па тэлефоне +375 1597 60747
📌 Абутак — зручны! Будуць уздымы і лесвіцы.


💞 Майстар-клас па стварэнні парных кубачкаў з керамікі «Горача, як каханне» ☕

🗓️ 14 лютага
⏰ 18:30
📍 вул. Замкавая, 4 (творчая майстэрня Аранжарэя)
💰70 рублёў за чалавека (матэрыялы ўключаны ў кошт)
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні ў Інстаграм @orangereja_

Што можа быцьлепш, чым правесці час з вашым каханым чалавекам? У гэты чароўны дзень майстэрня Аранжарэя запрашае на майстар-клас, дзе пад прыемную музыку і ў творчай атмасферы вы зможаце стварыць унікальныя кубачкі з гліны, напоўненыя цяплом вашых рук і сэрцаў. ✨


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Джаз-трыа "Трансформер" запрашае на канцэртную праграму «Страсці па музыцы»: класічныя тэмы ў у новым джазавым гучанні, на сучаснай музычнай мове, зразумелай у 21 стагоддзі.

🗓️ 14 лютага
⏰ 19:00
📍вул. Дзяржынскага, 1 (канцэртная зала)
💰 квіткі можна набыць у касе і на сайце bezkassira.by
📞 62-00-94 (тэлефон касы)

Аснова канцэртнай праграмы – арыгінальныя сачыненні і апрацоўкі; ад сола да трыо. Іх аб'ядноўвае віртуознае выкананне, тонкасць апрацовак, беражлівыя адносіны да гучання класічнага раяля, якія сталі візітнай карткай выканаўцаў "Трансформер-праектаў".

У канцэрце прымуць удзел:
🎹 Алена Вашкевіч (фартэпіяна) - мастацкі кіраўнік джаз-трыа "Трансформер", кіраўнік "Трансформер-праектаў", дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
🎵 Андрэй Баранаў (кантрабас) - саліст аркестра Вялікага тэатра Беларусі, удзельнік розных музычных праектаў.
🥁 Станіслаў Рагаўцоў (барабаны) - пераможца конкурсаў «Барабанны біт», сесійны музыка, выкладчык.


Апошні забег сезона Street-O зіма 2024-2025.
А таксама фінал праекта «Арыентаванне для самых маленькіх». Пасля старту адбудзецца ўзнагароджанне юных удзельнікаў, а таксама пераможцаў і прызёраў рэйтынгу Street-O.

🌍 Спаборніцтвы пройдуць на новай карце – не прапусціце!

📅 9 лютага
📍 вул. Кляновая
📌 падрабязней па спасылцы


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
📢 Скульптурны майстар-клас з Уладзімірам Рэгіневічам

❓ Як ствараць чалавечую фігуру з пластычнага матэрыялу? Адкуль бяруцца формы і прапорцыі? А яшчэ – што новага можна даведацца пра сябе праз творчасць?

📌 Для каго: дарослыя, падлеткі, бацькі з дзецьмі, усе цікаўныя да мастацтва.

📆 6 лютага
🕰 19.00
🖌 Запіс: дасылайце "хачу ляпіць" у дырэкт @cudounia


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎶 Традыцыйныя беларускія спевы ў Гародні!

🗓️ 4 лютага (першая сустрэча, далей плануецца кожны аўторак)
⏰ 18:30 - 20:00
🖋️ запіс і дадатковая інфармацыя праз Інстаграм @nastka_rouba

🎤 Такія сустрэчы - гэта цудоўная магчымасць паглыбіцца ў касмічны свет беларускай культуры, знайсці новыя знаёмствы, атрымаць неверагодныя эмоцыі і, вядома, захаваць і перадаць Спадчыну.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.
Колькасць месцаў абмежаваная.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Новы пост

Сустрэча для жанчын "Кава з Круасанам", арганізаваная псіхолагамі. 🌸
Тэма: "Самаацэнка і ўпэўненасць у сабе" 🌸

🗓️ 1 лютага
⏰ 11:00
💰 35 рублёў
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні ў інстаграме @elen_tereshko ці @milto.olga.psy

Што вас чакае на сустрэчы?
• Разбор, што такое Самаацэнка і як яна фарміруецца.
• Пры дапамозе МАК карт пазнаёміцца з сабой і ўбачыць свае моцныя і слабыя бакі.
• Абмяркаваць, як ставіцца да Крытыкі і Кампліментаў.
• Выдатна правесьці час, абмяняцца досведам і пазваёміцца з новымі людзьмі.

💃 Фармат: Жаночая напаўняльная сустрэча, дзе кожная зможа падзяліцца сваімі думкамі і ідэямі, лепш пазнаць сябе і знайсці сабе аднадумцаў.


Адкрыта рэгістрацыя на дзевяты - перадпапошні - этап спартыўнага арыентавання Grodno Street-O/ Winter 2024-2025.

🗓️ 2 лютага
⏰ 11:00 - 12:30
📍 вул. Якуба Коласа
💰 3 / 10 рублёў
🔗 рэгістрацыя па спасылцы


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
☕ Кава суправаджае нас штодня, але ці задумваліся вы, як гэты напой стаў часткай нашай культуры?Запрашаем вас на майстар-клас па прыгатаванні кавы розных гатункаў "Кава па-беларуску".

🗓️ 31 студзеня
⏰ 19:00
📍 месца правядзення паведаміць арганізатар
🖋️ запісацца праз асабістыя паведамленні ў інстаграме cudounia
📞 ці па нумары +375 33 623 26 16

Вас чакае магчымасць:
- паглядзець і навучыцца спосабам прыгатавання кавы "як дзяды рабілі";
- адчуць адрозненне розных гатункаў кавы, прыгатаваных тым ці іншым спосабам.

Без гісторыі і гісторый таксама не абыдзецца:
☕Як і калі кава з’явілася ў нашых продкаў;
☕ Якую каву пілі ў каралеўскіх дварах і ў сялянскіх хатах?
☕ Што такое "Кофейный напиток" і як ён звязаны з гісторыяй кавы?

Вядоўца - Павал Булаты, гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчык гісторыі кавы.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Незвычайны майстар-клас для дзяцей і дарослых "Ляпіць з пластыліна ( ... гэта вам не фіксікаў глядзець)"

🗓️ 30 студзеня
⏰ 19:00
👧👦 6+
📍 месца правядзення паведаміць арганізатар
🖋️ запісацца праз асабістыя паведамленні cudounia

Майстар-клас ідэальна пасуе вам, калі:
- вы стаміліся ўключаць сваім дзецям адзін і той жа мульцік;
- апошні раз вы трымалі ў руках пластылін у першым класе;
- вас цягне да творчасці;
- вы жадаеце навучыцца чамусьці новаму і цікаваму.

Занятак адбудзецца пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рэгіневіча - мастака і скультара.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.