Vulica Brasil


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Dizayn


Institute of Art and Sustainability

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Dizayn
Statistika
Postlar filtri


Трэці эпізод. Замест кветак дорым сёння вам цэлы лес!
У гэтым медытатыўным выпуску Базіната паказвае, як выкарыстоўваць прынцыпы цёмнай экалогіі ў мастацкіх практыках. Гэта апошні фільм з трыпціху, будзем вельмі радыя, калі падзеліцеся ўражаннямі ад нашага праекту ў Ютубе ў каментарах.

👇

https://youtu.be/dAbpQBvwkNg




Запускаем новы праект Art Master Class. Кіно на гадзіну, пасля якога вы зразумееце, як мастакі і мастачкі варожаць на крэатыўны поспех. Гэта будзе трылогія. Прыемнага прагляду першай серыі з Каралінай Паляковай ✨

Фільм на белмове з англійскімі субцітрамі, то можна глядзець разам з замежнымі сябрамі) 👇
https://www.youtube.com/watch?v=5JVcKthu5M4


Прэзентуем працяг выставы урбан-мастакоў Vulica Brasil з прасторы Вершы. Цяпер экспазіцыя жыве ў відэа-вымярэнні, якое стварыў для нас Apex Point Films.
Cубтытры ў відёа ёсць на англійскай, партугальскай і рускай мовах👇


Экскурсія па муралах Вуліцы на Кастрычніцкай! Радыя паведаміць, што яна адбудзецца. Новая дата — 3 снежня, у пятніцу, з 16:00 да 18:00 (у гэты час яшчэ будзе светла на вуліцы).

*Запіс на экскурсію.
Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, адпраўляй заяўку зараз і экскурсавод звяжацца з арганізацыйнымі падрабязнасцямі.

📸 Yulia Savvich
Франмент мурала Bazinato
#vulicabrasil


Дзелімся вынікамі свежага даследавання пра бразільскі стрыт-арт. Цікавыя высновы пра прыроду стрыт-арта ў Бразіліі і бэкграунд тых мастакоў, якія прыязжалі ў Мінск цягам 7 год.

Вось цытата:
"Некаторыя людзі, і нават цэлыя сацыяльныя групы, апынаюцца недарэпрэзентаванымі ў новым горадзе. Ім, як і іх культурнай спадчыне, папросту няма там месца. І яны шукаюць спосаб абазначыць сваё існаванне".

Даследаванне было зроблена Lukashenka Irine з Artonist падчас першых арт і навуковых рэзідэнцый Vulica Brasil у Бразіліі у весну 2021.

Запрашаем навукоўцаў да новых даследаванняў!

#vulicabrasil


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Чакаем сяброў на бразільскай фэшце.
Пачатак сёння ў 20:00 і да 1:00.

Музычныя вайбы ад DJ 🎧 Popopyaty
Жывая самба і канцэрты
🎵 Samba Guerrilla
🥁 Sambatikava
🎤 Mano Germano


Уваход вольны. Напраўку настрою гарантуем 🙌

Прастора Вершы (вул.Кастрычніцкая, 19, Менск).


Запрашаем сёння на анлайн-лекцыю “Свабодная лінія” Бруна Біга.
Спасылка на трансляцыю: https://www.youtube.com/watch?v=Yexi3cZluis

Пачатак: 14:00 - 6 лістапада - па Мінску.

Лекцыя бразільскага мастака Bruno Big, удзельніка фестывалю Vulica Brasil, пра творчы шлях, стыль малявання і свабодную лінію ў мастацтве. Наўпрост з Рыа-дэ-Жанэйра!
Мова лекцыі: партугальская з перакладам на рускую.
Напрыканцы лекцыі мастак адкажа на вашыя пытанні, задавайце іх у ютуб-трансляцыі.

#vulicabrasil


Змены ў праграме! Запрашаем сёння а 19:30 наведаць з экскурсіяй Музей Скейтбордзінга, а таксама паглядзець кіно пра гісторыю бразільскага скейтбордзінга "Жыццё на колах". Прыходзьце наўпрост у музей, па вул. Кастрычніцкая 16/3, уваход з боку ракі.

Частка э экскурсіяй па муралах Вуліцы з Аксанай Манкевіч адмяняецца і пераносіцца на іншую дату, пра гэта паведамім дадаткова.

#vulicabrasil


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёння чакаем вас на адкрыцці калектыўнай выставы мастакоў і мастачак Vulica Brasil.
Пачатак а 19:00, уваход вольны. Прастора Вершы (вул.Кастрычніцкая, 19).

Выстава працягнецца да 17 лістапада.

Відэатызер: Apex Point Films
#vulicabrasil


16 урбан-мастакоў вашай увазе! У прасторы Вершы (вул. Кастрычніцкая, 19) пачынаецца тыдзень мерапрыемстваў Вуліцы Бразіл і ў сераду а 19:00 адчыняецца калектыўная выстава нашых зорачак вулічнай сцэны:
Bazinato
Cowek
Izum
Kashtalyan
Robertozo
Roman Enotov
Rage2
DSNT87
Mila Kotka
Andre Yce
Zuzu
Masha Masha
Poliakowa
Doctor Oy
Frikos.

Акрамя індывідуальных студыйных прац, мастакі стварылі некалькі сумесных малюнкаў наўпрост на сценах, цалкам змяніўшы прастору (як гэта любяць рабіць урбан-мастакі). Для ўсіх, хто хоча прыгадаць, як пачыналася і развівалася Вуліца Бразіл — Юля Савіч, сталы фотакор фестывалю, падрыхтавала фотавыставу.

Адкрыццё а 19:00 3 лістапада, заходзьце ў любы час! Выстава працягнецца да 17 лістапада.


Уваход вольны.
#vulicabrasil


Сябры, у нас змены ў праграме! Бруна Біг не зможа, нажаль, прыляцець у Мінск з Бразіліі на наступным тыдні па прычыне лакдауна ў Маскве (праз якую ён мусіў ляцець). Тым не менш, Бруна будзе на сувязі і правядзе сустрэчу і адчыненую лекцыю анлайн. Астатнія запланаваныя мерапрыемствы застаюцца, "Вулічнаму" тыдню быць, мы нават дадаем калектыўную выставу беларускіх урбан-мастакоў у праграму.
(Майстэрню і выставу з Бруна Бігам мы пераносім на травень 2022)

3 лістапада, серада
19:00 Адкрыццё калектыўнай выставы урбан-мастакоў і фотавыставы Юліі Савіч (Вершы)

4 лістапада, чацвер
17:00 Экскурсія “Муралы Вуліцы” з Аксанай Манкевіч. Запіс на экскурсію.
20:00 Візіт у Музей Скейтбордзінга і прагляд бразільскага фільма "Жыццё на колах" (Lo-Fi)

6 лістапада, субота
13:00 Анонс лічбавай кнігі Vulica Brasil 2014—2019 (Вершы)
14:00 Cустрэча з мастаком і адкрытая лекцыя “Свабодная лінія” Bruno Big у анлайн-фармаце (Вершы)
20:00 Бразільская фэшта (Вершы, вул. Кастрычніцкая, 19)

Усе мерапрыемствы з вольным уваходам


Мінск! У нас для цябе цудоўная навіна. Прапануем сустрэцца нашым сямейным колам і нашаманіць зноў вулічную атмасферу. Дзеля гэтага ў Мінск з 1 па 7 лістапада прыляціць мастак з Рыа-дэ-Жанэйра Бруна Біг.

1 лістапада, панядзелак
Прылёт мастака Bruno Big

2 лістапада, аўторак
17:00* Анонс лічбавай кнігі Vulica Brasil 2014—2019 (Пасольства Бразіліі). Запіс на мерапрыемства.

3 лістапада, серада
13:00* майстэрня ад Bruno Big, частка 1 (Пасольства Бразіліі). Запіс на майстэрню.
19:00 Адкрыццё выставы Bruno Big і фатаграфій з Vulica Brasil Юліі Савіч (Вершы)

4 лістапада, чацвер
13:00* майстэрня ад Bruno Big, частка 2 (Пасольства Бразіліі)
17:00* Экскурсія “Муралы Вуліцы” з Аксанай Манкевіч. Запіс на экскурсію.

5 лістапада, пятніца
13:00* майстэрня ад Bruno Big, частка 3 (Вершы)

6 лістапада, субота
13:00 Сустрэча з мастаком і адкрытая лекцыя “Свабодная лінія” Bruno Big (Вершы)
20:00 Бразільская фэшта (Вершы, вул. Кастрычніцкая, 19)

Усе мерапрыемствы з вольным уваходам (на пазначаныя *патрэбна рэгістрацыя)


+1 мурал у калекцыю Вуліцы. Доктар Ой працуе каля кіно Ракета.


Папаўненне ў калекцыі "вулічных" міксаў. Anthony Shkraba, наш валанцёр, а цяпер і калекцыянер бразільскай музыкі, дорыць усім гэты мікстэйп. 🎧🇧🇷
https://www.mixcloud.com/VulicaBrasil/anthony-shkraba-vulica-brasil-mixtape/
Anthony Shkraba - Vulica Brasil Mixtape
Anthony Shkraba - Vulica Brasil Mixtape "Я запісаў свой першы мікстэйп з бразільскай музыкай. Ён атрымаўся цалкам пра мяне і сабраны з вялікай любоўю. Да яго я падабраў вокладку аднаго з бразільскіх выканаўцаў, на якой напісана «seja você mesmo», што перакладаецца на мову як «будзь сабой». Менавіта...


"Vulica Brasil" как явление, идея, действие: Ваше мнение? Предлагаем поучаствовать в научном исследовании о феномене Вулицы. 🐁🐁 Кому интересно, ответьте, пожалуйста, на вопросы анонимной анкеты по ссылке:
http://www.vulica-brasil.by/qa19/






Суббота ўжо сёння, і ты самы чаканы наш госць! Прыходзь на вул. Кастрычніцкая (Vulica Brasil) з 12:00 і няхай усё ўсім ўсяк уеее!

★LIVE STAGE★ (паркінг ля Let it Be)

13:00 Stealurmind
13:45 MC Kepskey Х Омил Х 163 Joint Х Cream Koda Х Somi Х Андрей Тяпин Х Rmao
15:00 Hyper (BR)
16:00 Groove Dealers
17:00 By Soulfam + KLX Brass
18:15 Botanic Project
19:00 SAMBATUCADA
19:30 Афіцыйная частка
19:45 Shuma
20:45 нагУаль
21:45 Dee Tree
22:45 Dlina Volny

17:00 ★SAMBATUCADA★ (па ўсёй Кастрычніцкай)

★DJ STAGE★ (дворык Hide)

14:00 Smok
15:00 Stwone
16:00 DJ Laurel
17:15 Remm
18:15 Igor Popov
19:15 Leap
20:15 Stroppy Pie
21:15 Nick Cherny
22:15 Минский Персонаж
23:15 Kazantsev
00:15 Papa Bo Selektah
1:15 OSGEMEOS (BR)
3:15 KorneJ
4:15 Stereobeaver

★CHILL STAGE АД BURN★ (дворык Ok16)

13:30 DJ Wёska
15:00 Alla Aloe
16:00 Radjin
17:00 Awlnight
19:45 Alpaqua
21:15 Helga
22:45 OVG
00:15 OdeB
1:30 Keep Minsk Weird
3:00 Юности Бульвар
4:30 FB

★SVOBODA STYLE STAGE★ (пляцоўка ля Moby Dick)

16:00 Адбор Allstyles
17:15 Адбор Hip-hop
18:30 Адбор Breaking
20:00 Breaking & Hip-hop battles
21:45 Waacking 7 To Smoke Exhibition Battle
22:00 Allstyles Battles (Live music Vibeclub)

★DANCE FEAT. PASTERNAK STAGE★ (ля былога Ультра-Бара)

12:00 Forró
14:30 Capoeira
16:00 Samba
19:45 NatureMorte
20:15 Lepestok
21:00 EthnoBeat
22:00 ZlataMai
22:45 moo:rena

Уваход вольны.


Каб не заблукаць у вандроўцы, у дарогу бяруць мапу. А каб не заблукаць на Vulica Brasil, патрэбна афіша! Шукайце сваё і пракладайце маршрут 😉

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

131

obunachilar
Kanal statistikasi