НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH dan repost
Выбрана „Беларускае слова 2024 году“
За слова інкамунікада выказаліся 26,5% удзельнікаў сёлетняга інтэрнэт-галасаваньня. Гэта значна больш, чым за наступныя ў рэйтынгу словы бясчасьсе, штучны інтэлект, экстрэмізм. Ангельскае слова incommunicado, гішпанскае incomunicado — з лацінскімі фармантамі in- ‘не’ і communicare (‘мець сувязь’). А слова камунікаваць вядомае старабеларускай мове прынамсі з XVI ст.
Але слова інкамунікада новае для беларускае мовы, граматычна пакуль не асвоена, бывае азначэньнем (у сытуацыі інкамунікада) і акалічнасьцю (яго трымаюць інкамунікада).
На сёння вядома пра 7 чалавек, якіх па міжнародных прававых нормах можна лічыць зніклымі без звестак. Гэта:
🔸Мікола Статкевіч - 667
🔸Віктар Бабарыка - 669
🔸Максім Знак - 667
🔸Ігар Лосік - 656
🔸Сяргей Ціханоўскі - 638
🔸Уладзімір Кніга - 458
🔸Аляксандр Арановіч - 184
Іх родныя і ўвесь свет дагэтуль чакаюць хоць якіх звестак пра іх.