Не магу нарадавацца перамогам беларусаў на Алімпіядзе! Але і не разумею, чаму ўсе так абурыліся загалоўкам на Guardian, які назваў Домрачаву былым агентам КГБ: “Former KGB agent wins biathlon gold medal for Belarus at Winter Olympics”. Ясна, што аўтар вырашыў хайпануць, бо такі загаловак зьбярэ больш праглядаў. Але пры гэтым ён надзвычай трапны, на жаль, праўдзівы, і паказвае ідыёцкасьць лукашэнкаўскай сыстэмы. Аўтар (гэтаксама як і сама Домрачава) невінаваты, што ў Беларусі служба бясьпекі носіць крывавае імя КДБ, а спартоўцаў змушаюць да супрацы са спэцслужбамі ці сілавікамі. і дарэчы, па-ангельску agent абазначае афіцэра спэцслужбы, а Домрачава, як мы ведае, старлей КГБ.
https://www.svaboda.org/a/pryjemna-paznajomicca-bjorndalien-muz-starlieja-kdb/27719255.html
https://www.svaboda.org/a/pryjemna-paznajomicca-bjorndalien-muz-starlieja-kdb/27719255.html