Верашчака dan repost
#ГісторыяБеларусі
За "Пагоняй" - стагоддзі нашай гісторыі, таму мы шануем гэты герб як наш гістарычны набытак
(Працяг)
Той, хто вывучаў геральдыку, ведае, што нават змена аднаго элемента на гербе азначае, што перад намі іншы герб, прынамсі іншы варыянт герба.
Гэта тычыцца герба Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), у тым ліку і адной з яго разнавіднасцей, што выкарыстоўвалася падчас акупацыі беларускімі нацыяналістамі-здраднікамі, верай і праўдай служыўшых нацыстам.
Мастацкім і геральдычным наватарам з'яўляецца і дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь 1991 - 1995 гадоў.
Называць гэтыя гербы гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, прыпісваць ім старажытныя вытокі азначае адно - хлусіць.
У 1918 годзе адрадзілася ідэя выкарыстання старадаўняй "Пагоні" як герба БНР. Магчыма гэта адбылося зусім стыхійна і, наколькі вядома, не было замацавана якім-небудзь дакументам БНР, што кананізаваў бы "Пагоню" ў якасці герба і меў бы строгае апісанне ўсіх яго дэталей. Таму ад тых часоў захавалася некалькі варыянтаў герба. Выява "Пагоні" была размешчана на пячатках розных устаноў БНР.
Беларускія здраднікі, якія прыехалі з немцамі на акупіраванаю сталіцу Беларусі, адразу пачалі выкарыстоўваць герб "Пагоня". У аснову іх "Пагоні" быў пакладзены адзін з варыянтаў герба БНР. Менавіта ён быў афіцыйна зацверджаны ў якасці эталона Вільгельмам Кубэ 27 ліпеня 1942 года.
Дакументальныя пацверджанні выкарыстання гэтага герба, як і бел-чырвона-белага сцяга разам з нацысткай сімволікай у часы акупацыі прадстаўлены ў кнізе І.А. Марзалюка "Сімвалы беларускай вечнасці")
Пасля зыходу СССР з палітычнай карты свету і абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь герб "Пагоня" нават атрымаў на пэўны час статус яе Дзяржаўнага герба (1991 - 1995). Эталон новага герба рабіўся паспешліва, што выклікала пэўныя памылкі і недарэчнасці. На выяве вершніка змешчана непрапарцыянальна доўгая папона - "гунька". Конь, рыцарскі конь, не мае падкоў. А падковы рыцарскага каня ўвасаблялі высокі статус і годнасці вершніка. Ездзіць на "босым кані" ў рыцарскім асяроддзі лічылася вялікай ганьбай.
Але мы гаварылі найперш не пра блюзнераў і злачынцаў, не пра здраднікаў. Мы казалі пра нашых продкаў, стварыўшых сваю магутную дзяржаву пад знакам "Пагоні". Гістарычнай "Пагоні", якая ўвасабляла сімвал абароны Айчыны. Той гістарычнай, нашай, агульнабеларускай "Пагоні".
Той, пра якую казаў Максім Багдановіч, што яе "не разбіць, не спыніць, не стрымаць!"
Матэрыял падрыхтаваны на аснове выдання І.А.Марзалюка "Сімвалы беларускай вечнасці"