Спадчына dan repost
У Магілёве гарадскія ўлады праводзяць дзіўны конкурс. Галоўная ўмова — ігнараваць дзеючае заканадаўства.
Магілёўскі гарвыканкам апублікаваў на сваім сайце паведамленне пра правядзенне конкурсу на найлепшыя архітэктурна-планіровачныя канцэпцыі шматкватэрнай жылой забудовы цэнтральнай часткі Магілёва. Праекты будуць прымаць да 30 лістапада.
Пад архітэктурна-планіровачныя канцэпцыі шматкватэрнай жылой забудовы адводзяцца два ўчасткі ўздоўж ракі Дубравенкі, прытока Дняпра. Першы абмежаваны вуліцамі Бурдэнкі, Лазарэнкі і Правая Дубравенка. Другі — раёнам праспекта Міру, 1-м Крутым завулкам і вуліцай Левая Дубравенка.
Першы ўчастак гэта былое Віленскае прадмесце, а другі - схіл карэннага берага, на якім стаіць гістарычны цэнтр горада.
Пры гэтым арганізатары конкурсу просяць ігнараваць галоўныя горадабудаўнічыя дакументы - не ўлічваюць генеральны план горада 2003 года і праект зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва і прылеглых тэрыторый, зацверджаны Мінкультуры ўлетку 2023 года.
У генеральным плане Магілёва 2003 года абодва ўчасткі амаль цалкам абазначаны жоўтым колерам, то-бок там пакідаецца існая сядзібная забудова. А ў праекце зон аховы будаўніцтва або цалкам забаронена, або моцна абмежавана па вышыні.
Відавочна, мясцовыя ўлады хочуць атрымаць прыгожыя карціначкі, каб з імі абіваць парогі кабінетаў і дамагчыся зменаў у генплане і праекце зон аховы, якія дазволяць мясцовым забудоўшчыкам выгадна для сябе забудаваць гістарычны цэнтр Магілёва шматпавярховікамі.
#Магілёў #ахова