У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску савецкая ўлада расстраляла больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Вядомыя імёны 132 ахвяраў. Сярод расстраляных былі 22 літаратары.
У гэтую страшную ноч былі забітыя пісьменнікі, перакладчыкі, крытыкі Міхась Чарот, Алесь Дудар, Анатоль Вольны, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Тодар Кляшторны, Юлі Таўбін, Валеры Маракоў, Майсей Кульбак, Зяма Півавараў і іншыя. Навукоўцы Іван Жывуцкі, Анані Дз’якаў, Рыгор Пратасеня, Іосіф Каранеўскі, Сцяпан Маргелаў, Навум Замалін, Барыс Абухоў.
Расстрэл 29.10.1937 стаў самым трагічным пунктам хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля доўжылася з 29-га па 38 год, мела на мэце зьнішчэнне нац. арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 ю дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцен чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцен расстралялі, дзясяткі былі адпраўлены ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.