Дзіця адмаўляецца прымаць неабходныя лекі
Пытанне чытача:
Адказвае Васіль Пронь:
Адказнасць бацькоў — здароўе дзіцяці ў гэтым узросце, таму прыём неабходных лекаў забяспечыць патрэбна. Пры гэтым важна адшукаць мінімальна стрэсавы для дзіцяці варыянт. Заліваць, пакуль спіць, — усё ж стратэгія, поўная стрэсу. Калі прачнецца, дзіця можа моцна спалохацца.
Лепшы шлях — дамовіцца. Гэта можа запатрабаваць часу, але і даць доўгатэрміновы эфект для развіцця дзіцяці. Варта цярпліва патлумачыць, чаму прымаць лекі ў пэўнай сітуацыі важна для здароўя, добрага самаадчування ды стабільна бадзёрага стану для гульняў і цікавых заняткаў. І што пакуль што вы, бацькі, клапоціцеся пра гэта і несяце адказнасць.
На крайні выпадак, калі лекі сапраўды неабходныя і вы перакананыя, што дзіця не мае на іх алергій ці падобных рэакцый, то падумайце пра тое, ці можна змяшаць іх з сокам або іншым напоем. Гэта прынамсі не будзе такім моцным стрэсам, як спалохацца або папярхнуцца пасярод сну.
Калі вы таксама жадаеце разабраць сваю сітуацыю з псіхолагам і педагогам Васілём Пронем, пішыце @tlumachme_bot.
🙌 TLUMACH
Пытанне чытача:
Дзіця трох з паловай гадоў наадрэз адмаўляецца піць антыбіётык, прызначаны лекарам, бо ён не жадае. Агульны стан у яго дастаткова добры, але кідаць курс нельга. Што правільна зрабіць у дадзенай сітуацыі? Мабыць, прыйдзецца ўліваць, калі ён будзе ўжо ў практычна спячым стане...