ІншыЯ


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Мерапрыемствы, артыкулы і навіны пра інклюзію ў самым шырокім сэнсе!
theothersby.org
instagram.com/theothersby
fb.com/theothersby

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🎒 Пераходны ўзрост і эміграцыя: чаму падлеткі — адна з самых уразлівых груп

🌱 Падлеткавы ўзрост — гэта і без эміграцыі час складаных выпрабаванняў. Змены ў целе, бурныя эмоцыі, спробы знайсці сябе ў гэтым свеце. А цяпер уявіце, што да ўсяго гэтага дадаецца эміграцыя: новы язык, іншая культура, незнаёмая школа і абсалютна іншыя людзі. Увесь звыклы свет разбураецца, і трэба з нуля будаваць новы, адначасова спрабуючы зразумець сябе.

🌱 Каманда «ІншыЯ» паразмаўляла з беларускімі падлеткамі, якія пераехалі ў Польшчу, каб даведацца, як яны перажываюць гэты складаны час, з якімі праблемамі сутыкаюцца і як спраўляюцца з імі. А таксама расспытала псіхолаг_інь, што могуць зрабіць дарослыя, каб падтрымаць і палегчыць адаптацыю ў новым свеце.

Адказы шукайце тут:
https://theothersby.org/padletki-u-emigratsyy/
🌱
Тут адкрыецца без VPN: https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/padletki-u-emigratsyy/

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #беларусь #эміграцыя #падлеткі


🏳️‍🌈 «Стаўленне да ЛГБТК-супольнасці часта адлюстроўвае агульныя праблемы краіны»: гутарка з галоўрэдам арганізацыі «Журналісты за талерантнасць»

🩷 Мы пагаварылі з Васілём, чальцом праўлення і галоўным рэдактарам праваабарончай арганізацыі «Журналісты за талерантнасць» пра ЛГБТК-супольнасць у Беларусі, пра годнае заканадаўства і пра тое, як беларускай квір-супольнасці быць цяпер.

🎈Чытайце размову па спасылцы: https://theothersby.org/staulenne-da-lgbtk-supolnastsi/
🪻
Тут адкрыецца без VPN: https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/staulenne-da-lgbtk-supolnastsi/

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #беларусь #лгбтк #талерантнасць


🌱 Спрабуеш адкрыць наш сайт з тэрыторыі Беларусі, але нічога не атрымліваецца? Распавядаем што адбываецца

😐 Шаноўныя падпісанты_кі, наш сайт сутыкнуўся з абмежаваннем доступу з тэрыторыі Беларусі.

👌 Гэта не ўяўляе ніякай небяспекі для тых, хто спрабуе наведаць сайт. Абмежаванні не звязаныя з тэхнічнымі праблемамі з нашага боку або з нейкімі рызыкамі для карыстальні_ц — сайт працуе стабільна.

🌱 Што ж тады рабіць?
Распавядаем падрабязна па спасылцы ▶️

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #беларусь


Чаму вы баіцеся старэння?
So‘rovnoma
  •   Страх стаць фізічна слабым/ай або залежн_ай ад іншых
  •   Непазбежнасць смерці і страх невядомасці
  •   Асцярогі страціць прывабнасць і сутыкнуцца з грамадскай стыгматызацыяй
  •   Боязь фінансавай нестабільнасці ў старэйшым узросце
  •   Страх самоты або адчування сябе непатрэбн_ай
  •   Уплыў рэкламы і сацыяльных сетак, якія навязваюць ідэал вечнай маладосці
  •   Іншае (падзяліцеся сваім адказам у каментарах)
  •   Я не баюся старасці
25 ta ovoz


😨 Баязнь старасці: як капіталізм прымушае нас хвалявацца за зморшчыны?

💉 Уколы ботаксу, пластычныя аперацыі і гонка за «вечнай маладосцю» — адкуль узнікае гэты страх? Каму выгадна, каб мы баяліся сталення і старэння, і як навучыцца адчуваць сябе камфортна, незалежна ад узросту?

🌱Разбіраемся, як капіталізм уплывае на наша стаўленне да старэння і што з гэтым рабіць.

Чытайце ў артыкуле: https://theothersby.org/strah-starastsi/


🇩🇪 Стадзі-туры ў Германія: захоўвайце даты!

Прывітанне ад аб’яднання беларуса_к Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыі ІншыЯ! У 2025 годзе мы арганізуем тры адукацыйныя візіты ў Германіі для прадстаўнікоў_ц беларускіх грамадскіх арганізацый і медыя.

📆 Расклад візітаў:

17-20 лютага 2025 — Гендарная роўнасць: як жанчыны і ЛГБКТ+ прадстаўлены ў медыя? Як НДА працуюць са СМІ? Ці патрэбны фемінітывы?

17-20 чэрвеня 2025 — Міграцыя: як асвятляць тэму міграцыі ў медыя? Як выбудоўваць камунікацыю для дапамогі мігрант_кам і супрацьстаяць мове варожасці?

22-25 верасня 2025 — Скразныя каштоўнасці: як медыя ўплываюць на падтрымку правоў чалавека, інклюзіі і недыскрымінацыі?

📄 У праграме кожнага візіту наведванне нямецкіх НДА і медыя,
абмеркаванне лепшых практык,
адаптацыя ідэй да беларускага кантэксту.

💡 Калі хочаце прыняць удзел, захавайце даты і запоўніце форму для сувязі: https://forms.gle/cBA4Hy7cm4KjVgxp7.

🎄 З надыходзячымі святамі і да сустрэчы ў 2025 годзе!

🎁 Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць цікава!

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #razam #германія #нямеччына


Ці сутыкаліся вы калі-небудзь з інклюзіўнымі мастацкімі мерапрыемствамі або выстаўкамі?
So‘rovnoma
  •   Так, часта іх наведваю
  •   Так, некалькі разоў
  •   Не, але хацелася б
  •   Не, не цікаўлюся
10 ta ovoz


🩹 Як беларускае мастацтва працуе з траўмамі памяці?

🌱 Мастацтва — гэта не толькі спосаб выказвання, але і інструмент для пераасэнсавання складаных тэмаў, якія датычацца нас усіх. Мы сабралі выбітныя праекты беларускіх маста_чак, што даследуюць траўматычны досвед і трансфармуюць яго ў мастацтва. Гэтыя работы паказваюць, як творчасць можа быць адначасова вытанчанай, смелай і сацыяльна значнай.

🌱 У артыкуле мы засяродзіліся на праектах, створаных за мяжой, але не варта думаць, што ўнутры Беларусі нічога не адбываецца. Хочаце даведацца больш і натхніцца тым, як мастацтва можа стаць голасам памяці?

🌱 Чытайце па спасылцы: https://theothersby.org/mastatstva-dasyazhne-dlya-usih/


Ці лічылі вы раней, што СДУГ — гэта модны і несапраўдны дыягназ?
So‘rovnoma
  •   Так, я так думаю і цяпер.
  •   Так, але цяпер лічу, што гэта рэальны сіндром.
  •   Не, я заўсёды разумеў/ла, што гэта сур’ёзная праблема.
  •   Не задумва_лася над гэтым.
  •   Увогуле не чу_ла пра СДУГ да гэтага часу
14 ta ovoz


😐 Сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці: міфы і рэальнасць. Разбіраемся з псіхалагіняй

🧠 Псіхічнае здароўе — тэма, якая часта становіцца прадметам стыгматызацыі. Гаварыць пра яго не прынята: а раптам што падумаюць людзі? З-за гэтага вакол ментальных асаблівасцяў узнікае шмат перадузятасцей. Відавочны прыклад — СДУГ. На людзей з такім дыягназам навешваюць самыя розныя ярлыкі: яны «лянівыя», «інфантыльныя», «дрэнна выхаваныя».

👓 Як усё выглядае на самой справе, «Іншыя» абмеркавалі з псіхалагіняй Ганнай Матуляк.

У яе самой дыягнаставаны СДУГ — яна ведае пра міфы вакол гэтага не па чутках: https://theothersby.org/10-mifau-pra-sdug/


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎒 Сёння, 18 снежня, адзначаецца Міжнародны дзень мігранткі

🇺🇳 Гэты дзень усталяваны Генеральнай асамблеяй ААН у 2000 годзе, каб прыцягнуць увагу да пытанняў міграцыі, правоў і выклікаў, з якімі сутыкаюцца мігранткі па ўсім свеце.

За апошнія гады дзясяткі тысяч беларусаў вымушаны былі пакінуць Радзіму з-за палітычных рэпрэсій. Для многіх эміграцыя стала не проста пераездам, а новым этапам жыцця, поўным выклікаў і намаганняў.

✈️ Каманда «ІншыЯ» падзялілася сваімі адчуваннямі пра жыццё мігрант_кі:

Арыша:
«Жыцце мігранткі – гэта не ведаць, ці зможаш ты яшчэ калі-небудзь абняць сваю бабулю».


Саша:
«Жыццё мігранткі – гэта адзначаць не толькі свой Дзень народзінаў, але і Дзень мігранткі».


Дар'я:
«Жыццё мігранткі – гэта намаганне адчуць дом там, дзе яго не павінна было быць».


Марына:
«Жыццё мігранткі – гэта (амаль) заўжды адчуваць сябе іншай (а часам і проста чужой) не ў сваёй краіне, якія б высілкі для інтэграцыі ты не прыкладала».


Сяргей:
«Маё "жыццё мігранта" — піць капучына ў цэнтры Кракава, але марыць пра маладзечанскую ваду з-пад крана».


🌱 А што для вас жыццё мігрант_кі? Пішыце ў каментарыях.

Чытайце таксама:

🌱 Куды звярнуцца за дапамогай беларускім мігрант_кам: распавядаем пра магчымасці

🌱 Міжнародны дзень мігранта_к. Што зараз адбываецца і куды звяртацца па дапамогу ў Польшчы

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #іншыбокіншых


☀️ Як яшчэ можна цікава і карысна правесці час з дзецьмі падчас чытання кніг?
So‘rovnoma
  •   Стварыць уласную гісторыю, калаж або малюнак у стылі кнігі
  •   Пагуляць у гульні на ўважлівасць. Хто першы знойдзе тую ці іншую дэталь на старонцы?
  •   Абмеркаваць важныя тэмы
  •   Прадоўжыць гісторыю персанажаў
  •   Паставіць міні-спектакль або зрабіць сямейнае чытанне, запрасіўшы родных і сяброў
  •   Зрабіць тэматычныя творчыя заданні
  •   Свой варыянт напішу, як прачытаю матэрыял, у каментарыях
6 ta ovoz


7️⃣дзіцячых кніг, якія фарміруюць цікавасць да свету іншага і свайго ўласнага

📚 Чытанне кніг з дзіцём і супольнае разгляданне малюнкаў — гэта не толькі спосаб зблізіцца, але і магчымасць абмеркаваць важнае без павучання.

🤩 У артыкуле мы зрабілі падборку сучасных дзіцячых кніг, якія распавядаюць пра свет людзей, жывёл і істот, па-рознаму кажуць пра важнасць быць спагадлівымі да іншага і паказваюць, як шмат можна выказаць словамі і без іх.

🤩 Мы таксама прапануем падумаць, як яшчэ можна прабавіць час з гэтымі кнігамі: у што пагуляць, пра што паразмаўляць? Магчыма, так вы адкрыеце новы спосаб даследавання свету і ў вас з’явяцца новыя пытанні, на якія разам з дзіцём захочацца знайсці адказ.

👉 7 кніг па спасылцы: https://theothersby.org/7-dzitsyachyh-knig/


🌿 Калядная субота 21 снежня

Запрашаем вас правесці суботу ў атмасферы творчасці, утульнасці і свята!

Дзённае мерапрыемства:

Калажная майстэрня «Карта жаданняў»
⏰14:00
📍Вільнюс, недалёка ад Старога горада (пра дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)

Мовы: беларуская, руская, украінская
Удзел: free donation

❄️ Спасылка для рэгістрацыі і падрабязнасці.

Досвед не патрэбны — толькі жаданне тварыць і натхняцца!

🤩 Вечаровае мерапрыемства:

Прагляд фільма «Грынч — выкрадальнік Калядаў» разам з КінаЛёсамі
⏰19:00
📍Вільнюс, недалёка ад Старога горада (пра дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)

Мовы: беларуская, руская, украінская
Удзел: donation ад €3

😵‍💫 Спасылка для рэгістрацыі

🤩Асаблівы бонус: разам варым і смакуем безалкагольны глінтвейн.

Далучайцеся да каляднага чараўніцтва!

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць цікава!

🎀 А каб не прапусціць цікавыя імпрэзы і мерапрыемствы ў Вільнюсе, падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал Іншы Вільнюс.

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #мова #пабеларуску #калажная #кінапрагляд #кіно #каляды


Як вы лічыце, шлюб у сучасным грамадстве — гэта:
So‘rovnoma
  •   Абавязковы этап жыцця для усіх сапраўдных стасункаў
  •   Выбар, які залежыць ад патрэбаў пары
  •   Толькі сацыяльная традыцыя, якая паступова губляе значнасць і ад якой варта адмовіцца
  •   Свой варыянт напішу ў каментарыях
24 ta ovoz


🌱 Чаму жарты пра тое, што мужчын «цягнуць у ЗАГС», даўно састарэлі

🌱 Мінулым летам у Расіі адбыўся выпадак, калі на пытанне працаўніцы ЗАГСа пра згоду ўступіць у шлюб жаніх у жартаўлівай форме адказаў «не». Пасля гэтага цырымонія вяселля была спыненая.

🌱 У сацсетках дагэтуль можна сустрэць прыніжальныя відэа, дзе жаніх каля самага алтара дастае таблічку з надпісам «help me»; партнёры дзяўчын, якія злавілі букет нявесты, уцякаюць з вяселля ці адбіваюць букеты нагамі. Гасцям гэта здаецца смешным, але сітуацыя выглядае прыніжальнай.

🤩 У артыкуле разгледзім, чаму такія жарты архаічныя і паспрабуем разабрацца, чаму ж яны ўсё яшчэ папулярныя: https://theothersby.org/zharty-pra-slub/


🌐 Анлайн-прэзентацыя праграмы MOST

ІншыЯ рэкамендуюць наведаць прэзентацыю новай фазы праграмы MOST.

❄️❄️❄️❄️ MOST – гэта праграма падтрымкі прафесійных паездак у краіны Еўрапейскага саюза для беларус_ак. Дзякуючы праграме, незалежна ад краіны пражывання, можна атрымаць падтрымку на стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, удзел у канферэнцыі ці трэнінгу, абмен досведам ды ўсталяванне новых прафесійных кантактаў у краінах ЕС.

Дата і час:
🗓17 снежня 2024 года
⏰18:00 (па Мінску)

Як удзельнічаць?
📲Зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/UFJGpSQrWj2cAh7w7 да 16 снежня ўключна.

Анлайн-прэзентацыя пройдзе ў фармаце Zoom-вебінара, што дазваляе ўдзельнічаць ананімна.

Больш падрабязна пра праграму:
🌐 https://theothersby.org/event/most/

⭐️ Далучайцеся і пашырайце свае прафесійныя магчымасці!

Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #мост #стажыроўкі


Ці добра вы азнаёміліся з папярэднім матэрыялам ад «Іншых»? Давайце праверым. Якія асноўныя дыялекты існуюць у народна-дыялектнай беларускай мове?
So‘rovnoma
  •   Паўночны і паўднёвы
  •   Паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні і заходнепалескія гаворкі
  •   Заходнеепалескія, ўсходнепалескія і цэнтральнабеларускія гаворкі
  •   Цэнтральны, заходні і палескі
4 ta ovoz


Як вы ацэньваеце ўплыў кніг пра самаразвіццё, якія прасоўваюць пазітыўнае мысленне?
So‘rovnoma
  •   Гэта выдатны рэсурс для натхнення
  •   Яны могуць быць карыснымі, але патрабуюць крытычнага стаўлення
  •   Лічу іх павярхоўнымі і шкоднымі
  •   Не чытаў/ла такіх кніг
11 ta ovoz


🙂 Як пазітыўнае мысленне схіляе нас да віктымблэймінгу і абыякавасці

«Перад вамі чалавечая натура ў дзеянні: вінаваты абвінаваціць каго заўгодна, але толькі не сябе». «Паводзь сябе так, быццам ты ўжо шчаслівы, і ты сапраўды станеш шчаслівейшы». «Я смуткаваў, што ў мяне не было чаравікоў, датуль пакуль не сустрэў чалавека, у якога не было ног».

🌱 Гэтыя знакамітыя цытаты належаць Дэйлу Карнэгі — пісьменніку, чые ідэі пра пазітыўнае мысленне працягваюць уплываць на мільёны людзей.

🌱 Але ці заўсёды пазітыўнае мысленне прыносіць карысць? Навукоўцы ў галіне псіхалогіі ўсё часцей крытыкуюць такі падыход і называюць яго небяспечным для пэўных людзей. Мы разбіраемся, як феномен пазітыўнага мыслення змяніў наша ўспрыманне шчасця і чаму не ўсе гатовыя пагадзіцца з ідэямі Карнэгі.

Чытайце больш у матэрыяле: https://theothersby.org/pazityunae-myslenne/

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.