Так склалася гістарычна


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Падкаст-інтэрвью з беларускімі гісторыкамі
Сацсеткі і сайт тут https://taksklhist.mave.digital/

Bog‘liq kanallar  |  O‘xshash kanallar

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🪨97 | Кежа | Хто і навошта усталёўваў Барысавы камяні🪨

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт, даследчык гісторыі дамангольскай Русі Юрый Мікалаевіч Кежа.
Сёння мы гаворым пра Барысавы камяні:
✅ Што гэта такое і як яны выглядаюць;
✅ гісторыя вывучэння Барысавых камянёў;
✅ функцыі і сімвалізм.

Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek. by .
Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам
ДЗЯГЕЛЬ21
на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў)
альбо кодавым словам
ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ
дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб.
Шчыры дзякуй за вашую падтрымку і прыемнага праслухоўвання!




🐎 96 | Буйко | Прарадзіма індаеўрапейцаў і славян🐎

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандадат філалагічных навук, этымолаг Цімур Буйко!
Сёння мы пагаворым з лінгвістычнага пункту гледжання на праблему вызначэння прарадзімы індаеўрапейцаў і славян.

Што мы абмяркоўваем:
⚪ праіндаеўрапейцы, праіндаеўрапейская мова
⚪ прарадзіма індаеўрапейцаў
⚪ праславяне, праславянская мова
⚪ прарадзіма славян

Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek. by .

Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам

ДЗЯГЕЛЬ21

на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў)

альбо кодавым словам

ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ

дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб.

Дзякуй усім за падтрымку падкасту! 🖤


Ну вы зразумелі пра што будзе адзін з новых выпускаў. Задаць пытанне перакладчыку можна ў каментах 👇


Дом Набу, што ў Барсіпе dan repost
Апошняя магчымасьць запісацца на курсы па мовах старажытнай Мэсапатаміі!
Заняткі пачынаюцца ўжо на наступным тыдні. Нагадаю ўмовы: вочна (Мінск), платна, адзін раз на тыдзень.

Акадзкая: панядзелак, 18:30-20:30.
Шумэрская: чацьвер, 18:30-20:30.

Каб далучыцца, можна скарыстацца старой спасылкай https://forms.gle/TW1195tSLwnnQzeY7 ці наўпрост напісаць у камэнтарах пад гэтым постам.




👀 Што паглядзець на Фестывалі навукі 5-6 верасня? Суб'ектыўныя рэкамендацыі ☺️

✅ Пляцоўка "История и традиция"
наўпрост абодва дні. Тут і праграма, і вельмі цікавыя лекцыі, і актыўнасці,  і майстар-класы (расклад лекцый на фота👇 , пачатак 12.00)
❗ Асобна адзначу, што 6.09 будзе майстар-клас па старажытнаегіпецкай іерагліфіцы.
А таксама ў нядзелю я буду мадэраваць лекторый, то й заходзьце павітацца 😉

✅ Пляцоўка "Космос" 05.09 14.00
Алла Спартак "Археоастрономия. Древний Египет"

✅ Пляцоўка Times.by 05.09 14.00
Жывы запіс падкасту з Ганнай Дзягель (гэта я, калі што☺️ ) "Адысея Гамера як гістарычная крыніца"

✅ Пляцоўка "Вкус науки" 06.09 13.00
Iван Саўчанка i Лізавета Міхалойць "Смак Радзімы: як беларуская кухня расказвае нашу гісторыю"

Падрабязна праграму глядзіце на scifest.by
І прыходзьце ў Батанічны сад. Будзе цікава! 🎉


Байкі Джэдзі 🤗 dan repost
А вось і невялікі эксперымент таксама пакуль у межах Фестывалю навукі: мая лекцыя пра археастраномію. Запрашаю ўсіх 5 верасня ў 14:00, таксама ў Батанічны сад, куды будзе вольны ўваход.

Тэматыка гісторыі навукі — гэта, напэўна, тое, што найбольш цікава асабіста мне. Бо гэта адначасова і тое, чым я займаюся прафесійна (выкладаю гэтую дысцыпліну ў Акадэміі сувязі), і тое, што мае дачыненне да майго ўлюбёнага Егіпту, і тое, над чым заўсёды прыемна паразважаць, ці, больш карэктна сказаць, — тое, над чым можна зламаць мозг 🤯 (а гэта ўвогуле мой любімы занятак 😂😉)


Вельмі рэкамендую наведаць ❤️‍🔥


🔥Я шчыра ўдзячная ўсім спонсарам на платформе Патрэон, якія падтрымлівалі праект усе гэтыя гады. Для мяне вялікая адказнасць і стымул рабіць выпуск за выпускам, нягледзячы на аніякія абставіны. Сардэчная вам падзяка!❤️

🔥Я шчыра ўдзячная анлайн-гіпермаркету 21vek.by за падтрымку падкасту. Ужо колькі год гэтая супраца робіць праект больш устойлівым. А прамакод ДЗЯГЕЛЬ21 і кодавае слова ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ карысныя і слухачам ❤️

🔥 Я шчыра ўдзячная студыі @teamteam_studio , дзe я запісваюся ўсе гэтыя гады. Дзякуй за добры гук, хуткі і чысты мантаж і канешне падтрымку ад самага пачатку! 🖤

🔥І канешне я шчыра дзякую ўсім гасцям і слухачам падкасту. Без вас ніц бы не было 🖤

Вітанні, віншаванні, вашыя гісторыі пра падкаст вітаюцца ☺️


🔥5 год падкасту "Так склалася гістарычна!"🔥

Што было за гэты час:
✅ 95 выпускаў з цудоўнымі беларускімі гісторыкамі і не толькі!
✅ 178 700 праслухоўванняў за ўвесь час
✅ 39 200 унікальных слухачоў за ўвесь час
✅ 12 600 падпісчыкаў на розных платформах і сацыяльных сетках
✅ 5 асаблівых дызайнаў для футболак і кубачкаў у калабарацыі з @hmarachos.by! Да графіці з Спаса-Прэабражэнскай царквы ў Полацку дадалася неалітычная качка з помніка Асавец-1🦆
✅ І незлічонае мора вашага інтарэсу да гісторыі ❤️‍🔥
👇


А яшчэ я прынесла вам брыльянт беларускага кантэнту ❤️‍🔥
Калі вам цікавыя камп'ютарныя гульні і неабыякавыя інтэлектуальныя практыкаванні, то звярніце ўвагу на канал @smouz_by. Аўтар аналізуе відэагульня і рэлігійныя элементы ў іх. Вельмі цікава!
Тут відэа пра сімуляцыі Бога


🍲 95 | Лугаўцова | Корчмы і рэстарацыі: ад Парыжу да Смаргоні🍲

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук Святлана Лугаўцова.
Сёння мы гаворым пра гісторыю грамадскага харчавання:
🍽️ дзе харчаваліся гараджане Парыжу і што змянілася пасля Вялікай французскай рэвалюцыі;
🍽️ прыдарожны сэрвіс Беларусі 19 ст.
🍽️ Фадзей Булганын: першы беларускі кулінарны крытык.

Прыемнага праслухоўвання! Удзячная за кожны лайк, камент і рэпост 🖤 усё гэта садзейнічае развіццю праекта ☺️

Асобная падзяка спонсарам на платформе Патрэон. Вашая падтрымка моцна садзейнічае устойлівасці падкаста. Дзякуй ❤️‍🔥


Дом Набу, што ў Барсіпе dan repost
Нагадваю, што ўвосень плянуецца адкрыцьцё платных вочных курсаў па акадзкай і шумэрскай мовах у Менску. Неабходная колькасьць удзельнікаў на акадзкую набраная (запіс адкрыты; я дадам усіх, што запісаўся,  у суполку ў Тэлеграме 21.08.26, калі вырашацца ўсе арганізацыйныя моманты), а вось на шумэрскую пакуль людзей не хапае.

Калі вам цікава, як працавала найстаражытная пісьмовая мова ў сьвеце, - запісвайцеся! І распавядайце сябрам, якім гэта можа быць цікава. Чытаць шумэрскія тэксты ў арыгінале мы пачнем практычна ад самага пачатку, ад вас не патрабуецца папярэдняе знаёмства з клінапісам, веды іншых моў ці лінгвістычная падрыхтоўка.

Запісацца на курсы можна па дададзенай спасылцы: https://forms.gle/TW1195tSLwnnQzeY7

На фота: ваш твар, калі вы зразумелі, што малюнак зорачкі ў гэтым тэксьце чатырохтысячагадовай даўніны чытаецца як “бог”.


Дом Набу, што ў Барсіпе dan repost
Сябры, у верасьні я зьбіраюся распачаць курсы акадзкай і шумэрскай моў для пачаткоўцаў. Курсы вочныя, заняткі будуць праходзіць у Менску два разы на тыдзень, імаверна ў панядзелак і чацьвер. Платныя, але даступныя. Заняткі да канца траўня (а там, можа, у наступным верасьні зладзім курсы для прасунутых :) ).

Па праходжаньні курсу акадзкай мовы вы зможаце чытаць наступныя тэксты старабабілёнскага часу ў арыгінале:
- «Законы Хамурапі»
- паўсядзённыя дакумэнты (кантракты, лісты)
- царскія надпісы
- гадальныя тэксты
- літаратурныя творы (у тым ліку «Эпас пра Гільгамэша»).

Па праходжаньні курсу шумэрскай мовы вам будуць даступныя:
- царскія надпісы Першай дынастыі Лагаша (уключаючы «Рэформы Ўрукагіны»)
- царскія надпісы ІІІ дынастыі Ўра
- тэксты Цыліндраў і Статуй Гудэа
- юрыдычныя і адміністрацыйныя тэксты ІІІ-ІІ тыс. да н.э.

Курсы ў першую чаргу моўныя, але таксама будзе надавацца ўвага гісторыі і культуры старажытнай Мэсапатаміі. Магчыма, і на гліне папішам.

Каб запісацца на курс, запоўніце форму. Калі набярэцца дастатковая колькасьць удзельнікаў, я з вамі зьвяжуся.
https://forms.gle/kn3XdeG5h3fZCw3u5

401 0 10 10 24

Глядзіце што тут 😍


✒️ 94 | Бароўская | Правы нацыянальных меншасцяў у польска-беларускіх адносінах 1920-30 гг.✒️

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, даследчыца беларуска-польскіх адносінаў у 1920-я гг Вольга Бароўская.

У выпуску абмяркоўваем:
☀️ узаемная абарона правоў нацыянальных меншасцяў

☀️ реалізацыя Рыжскага мірнага дагавора

☀️ Выкрыцце агента савецкай выведкі з пазыўным "Старык"


Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by .

Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам

ДЗЯГЕЛЬ21

на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў)
альбо кодавым словам

ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ

дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб.

Шчыры дзякуй за праслухоўванні, лайкі, каменты ўвагу і падтрымку!


38🎉 Шчыры дзякуй ўсім за віншаванні і пажаданні! Слухаем падкаст "Так склалася гістарычна" і рухаемся далей ☺️


Выпускі падкасту за ліпень мінулых гадоў. Відавочна, што звычыйна у падкасту летам была паўза. Толькі ў 2024 годзе адбылося выключэнне. Але гэтыя выпускі варта пераслухаць ці паслухаць наноў. Актуальнасць яны не згубілі 😊

66| Лісейчыкаў | Базыльяне Літоўскай правінцыі XVII–XVIII стст.
Размова з гісторыка Дзянісам Лісейчыкавым пра гісторыю адзінага манаскага ордэна, што быў заснаваны на беларускіх землях - уніяцкі ордэн базыльянаў.

67| Бароўская| Беларусь у савецка-польскіх адносінах (1921-1939 гг.) : гандаль і нацыянальна-вызваленчы рух
Размова з гісторыкам Вольгай Бароўскай пра гандаль, лагістыку і эканамічныя ўзаемаадносіны паміж БССР і Польшчай

І памятайма : кожны лайк і камент распаўсюджвае кантэнт ❤️‍🔥


🪨 93 | Скварчэўскі | Святыя камяні. Вяртанне Мар'і і Дзям'яна🪨

У гасцях падкасту "Так склалася гістарчына" кандыдат гістарычных навук Зміцер Скварчэўскі. Сёння мы гаворым пра культ святых камянёў на беларускіх землях:

🪨 Якім камяням і як пакланяюцца;
🪨 Легенды звязаныя з камянямі;
🪨 Як знайшлі страчаныя святыя камяні Мар'я і Дзям'ян.

Прыемнага праслухоўвання!

Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek. by .

Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам

ДЗЯГЕЛЬ21

на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў)

альбо кодавым словам

ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ

дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.