Тадэвуш Падкасцюшка


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Bloglar


Асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт.

Для сувязі: https://t.me/pan_tadevush

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Bloglar
Statistika
Postlar filtri


Умоўныя

Адкрыў для сябе новы круты падкаст пра беларускую літаратуру і літаратараў.

Класна, цікава, з гумарам. Пра класікаў і сучаснікаў. Зацаніце!

Калі не ведаеце з чаго пачаць, прапаноўваю наступныя выпускі:

1. IELTS па-беларуску | Людміла Рублеўская
2. Смерць і далей | Уладзімір Караткевіч
3. Паспяховы поспех | Зоська Верас

А яшчэ прапаноўваю зацаніць іх інстаграм і тыкток, там таксама цікава

🎧 Падкаст і сацсеткі


Сябры, Вожыку 🦔 заблакавалі тэлеграм-канал.

Вось спасылка на новы, не губляйцеся:

@vozhyk_voice


Зроблена ў Польшчы

Новы відэа-падкаст пра польскую палітыку па-беларуску.

Учора выйшаў першы выпуск пра парламенцкія выбары ў Польшчы, якія адбыліся ў кастрычніку 2023 года.

Чаму гэта важная падзея? Адкуль такая вялікая яўка? Чаму PiS заняў першае месца, але не працягвае кіраваць Польшчай?
Пра гэта і шмат іншага даведаецеся па спасылцы вышэй.

Я паглядзеў, і мне спадабалася. Клёвая якасць відэа і аўдыя, цікавая тэма. Тым, хто жыве ў Польшчы і/ці цікавіцца польскай палітыкай, абавязкова зойдзе.

Вядоўцы падкаста: Максім, якога вы можаце ведаць з падкастаў "Полчаса кардио" и "Максимально", і Кірыл, які жыве ў Польшчы ўжо 18 год і з адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу.

🎥 Падкаст на Youtube


Праца-Ваца

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці.

Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, кар'ерны коўч, гештальт тэрапеўтка ў навучанні, HR бізнес-партнёрка.

У падкаста ёсць 2 тыпы выпускаў:
1) Праца-роздумы - кароткія выпускі, у якіх вядучая распавядае свае думкі на нейкую тэму, звязаную з кар'ерай.
2) Кар'ерны шлях - размовы з цікавымі і незвычайнымі гасцямі пра іх працу і кар'еру.

Я паслухаў, і мне спадабалася. Вельмі жвава і цікава. Прапаноўваю вам паслухаць:

1. Як становяцца таксічнымі супрацоўнікамі
2. Пра кар'ерны шлях Фатографкі і былой рэпарцёркі tut.by Вольгі Шукайла
3. Чаму аўтарку навучыла праца ў ЗША
4. Пра кар'ерны шлях і каштоўнасці Зміцера Макарчука, які за 10 год змяніў больш за 10 прафесій


🎧 Спасылкі на падкаст і іншыя сацсеткі аўтаркі.


ЕЖА

Падкаст пра беларускую гастранамію ад онлайн-часопіса пра вандроўкі 34travel і МТС.

Ужо выйшла 8 выпускаў на розныя смачныя тэмы, прапаноўваю паслухаць пра:
1. Кароткую гісторыю дранікаў
2. Беларускія супы
3. Экзотыку ў беларускім меню

Цікава, што да кожнага выпуска таксама ёсць кароткі тэкставы канспект на сайце. Таму калі вас нешта зацікавіла, заўжды можна знайсці гэта ў тэкставай версіі замест пераслухоўвання другі раз.

🌐 Сайт са спасылкамі на падкасты


BelKantent | Lepus81

Тэлеграм-канал пра камп'ютарнае жалеза і гульні, створаны гульнявым стрымерам і камп'ютарным спецыялістам Lepus81.

Там вы пачытаеце пра новыя відэакарты і працэсары, даведаецеся, як сабраць уласны ПК, і пачуеце пра навінкі гульнявой індустрыі.

Напрыклад, вось ёсць файны артыкул пра перавагі і недахопы самасабранага камп'ютара ў параўнанні з гатовым рашэннем з крамы.

А літаральна толькі што на Patreon з'явілася другая частка пра тое, што патрэбна, каб сабраць камп'ютар мары.

За адно запрашаю на twitch спадара Лепуса. Ён рэгулярна праводзіць гульнявыя стрымы, на якія я і сам па магчымасці завітваю.

🖥 Тэлеграм-канал

🎮 Twitch з гульнявымі стрымамі


Спіс на лета

Новы літаратурны падкаст, у якім кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра класічныя школьныя творы беларускай літаратуры.

Ці трэба перачытваць класіку ў дарослым узросце? І як гэта рабіць? Наколькі адрозніваецца ўспрыняцце твораў у залежнасці ад узросту? На гэтыя пытанні Марына і Дар’я спрабуюць знайсці адказ, перачытваючы і пераасэнсоўваючы знаёмыя са школы тэксты.

Марына — выкладчыца, якая шмат гадоў выкладала ў Ліцэі БДУ, а таксама перакладае творы мастацкай літаратуры з польскай мовы. Даша — паэтка і арт-менеджарка, у 2021 годзе выдала кнігу вершаў «Слёзы на вецер».

Выйшла ўжо 7 выпускаў, прысвячаных Купалу, Багушэвічу, Гарэцкаму, Дуніну-Марцінкевічу, Багдановічу, Коласу і Чорнаму.

Я паслухаў выпуск пра Янку Купалу, і мне спадабалася! Зацаніце і вы.

🎧 Сайт са спасылкамі на падкаст


Gronka

Краўдфаўндынгавая платформа для беларускіх праектаў. Наш kickstarter :)

Там вы можаце "скінуцца" на выданне кніг, музычных альбомаў, падкастаў і шмат чаго іншага.

У адрозненні ад данатаў, у выпадку краўдфаўндынга вы атрымліваеце нешта ў адказ. Напрыклад, падтрымаўшы выданне кнігі, пасля яе выдання вы можаце разлічваць атрымаць асобнік, магчыма нават з аўтографам аўтара. Вядома, дакладныя бенэфіты залежаць ад праекта, чытайце апісанне.

Калі ж вы самі аўтар і патрабуеце фінансавай падтрымкі вашых ідэй, то таксама можаце апублікаваць там свой праэкт.

На сайце ўжо 11 розных праектаў, і за месяц існавання ён дапамог сабраць амаль €14,000.

Клёвая ідэя, і мне спадабалася, што аўтары падрабязна распісваюць, чаму ім патрэбная менавіта такая сума, і на што пойдуць грошы.

🌐 Сайт


MOVA 2.0

З'явіўся дадатак для вывучэння беларускай мовы. Як Duolingo, толькі свой!

Там вы можаце вывучыць лексіку і граматыку, праверыць свае веды з дапамогай тэстаў і пачытаць моўныя цікавінкі.

Дадатак ёсць пад Android і iOS. Пампуем!

🍎 AppStore (iOS)
🤖 Google Play (Android)


Для тых, хто чакае дзяцей ці плануе іх неўзабаве заводзіць, з'явіўся цудоўны тэлеграм-канал.

Твая Клапатлівая Доўла

Калі вы не ведалі, доўла - гэта чалавек, які падтрымлівае жанчыну ў цяжарнасці і родах.

На гэтым канале вы, паміж іншым, даведаецеся:

1. Ці можна наведваць саўну/лазню падчас цяжарнасці
2. Як фітбол дапаможа ў родах
3. Як змагацца з расцяжкамі падчас цяжарнасці
4. Як правільна дыхаць падчас патугаў

Упэўнены, што некаторым з вас гэты кантэнт будзе дужа і дужа патрэбным.

Акрамя таго, аўтарка займаецца асабістымі кансультацыямі.

📩 Telegram


Калі вы, як і я, прапусцілі, то вось цудоўная навіна.

У дзяўчат і хлопцаў з Youtube-канала ОВОЩЕВОЗ з'явіўся беларускамоўны канал:

Падабайка

Гэта шоу-віктарына, у якім сябры адгадваюць беларускую музыку, фільмы, тэлеперадачы і наогул усё, што звязана з беларускай поп-культурай.

На сённяшні дзень выйшла 4 выпускі:
1. Беларускія дзіцячыя і маладзёжныя тэлеперадачы 90х і 2000х

2. Фільмы i серыялы, у якіх прыгадваецца Беларусь

3. Беларускія хіты 2000х

4. Вярніце мне мой 2007 / падзеі Беларусі 2007 года

Дужа раю зацаніць, вам дакладна спадабаецца

🎥 Youtube


Даўно не чуліся, сябры!

Беларуская мова пакрысе

Хачу распавесці вам пра цудоўныя курсы па беларускай мове ад аўтаркі адукацыйнага instagram-блога "Пакрысе", пра які я вам ужо распавядаў вось тут.

Гэта не рэклама, а шчырая рэкамендацыя па водгуках чалавека, які нядаўна скончыў адзін з курсаў.

Ёсць 2 курсы: базавы (для тых, хто хоча пачаць размаўляць па-беларуску) і паглыблены (для тых, хто ўжо размаўляе).

Паглыблены курс сапраўды паглыблены. Нават для чалавека, які шмат год размаўляе па-беларуску, там знайшлося шмат цікавай лексікі і граматыкі.

Самі курсы складаюцца з 2 месяцаў онлайн-заняткаў (раз на тыдзень па 2 гадзіны), хатніх заданняў, тэстаў, дужа клёвых і сучасных матэрыялаў.

На якіх курсах вы яшчэ паглядзіце/паслухаеце фрагменты фільмаў, беларускамоўных падкастаў ці гумарыстычных відэа ў агучцы Вожыка?)

Таму шчыра раю. Зараз як раз ідзе набор у вясновыя групы, і да 21 лютага можна атрымаць прыемную зніжку.

🌍 Сайт курсаў


Сябры, з надыходзячымі вас Новым годам і Калядамі!

Зычу, каб у 2024 годзе ў вашым жыцці было яшчэ больш беларускай мовы і якаснага беларускамоўнага кантэнту.

А сёння зычу пабольш святочнага настрою. Крышыце салацікі і файна праводзьце час з вашымі блізкімі ☺️

За адно хачу паўдзельнічаць у праекце #пашыраймасваё і падзяліцца з вамі падборкай беларускіх тэлеграм-каналаў:

Палявая пошта — краязнаўчы праект на аснове старых паштовак. Беларусь на паштовых картках 100 год таму і сёньня.

Усё пра ўсё — навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень!

Прышпільныя коміксы — самыя цікавыя коміксы па-беларуску! Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

BelAI — карысныя і цікавыя навіны, звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі!


Шаноўныя аматары настольных гульняў, круты кантэнт для вас!

Згуляем?

Тэлеграм-канал з настольнымі гульнямі па-беларуску 🎲

Вы можаце проста спампаваць файлы, раздрукаваць сабе гульню і гуляць з сябрамі.
А для некаторых з іх ёсць і онлайн-версіі.

Я сам люблю настолкі, і са знаёмых мне гульняў там ёсць "Пандэмія", "Манчкін", "Кодавыя імёны" і "Карткі супраць чалавецтва". І ёсць нават гульні беларускага вырабніцтва.
Таму друкуйце, запрашайце сяброў і кайфуйце!

📩 Telegram


Вітанкі, даўно не чуліся!

Прынес вам клёвы падкаст, пра які вы яшчэ не ведаеце.

ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ

"Гэта як "Гадзіннічак цікае". Але без Сугак. І Шрайбмана. І Астапені. Але ёсць Лёша Івашкевіч і Міхась Ільін", - так кажуць пра падкаст апісанне юцьюб-канала.

А калі ад мяне, то гэта відэа-падкаст, у якім комік Міхась Ільін і журналіст Лёша Івашкевіч абмяркоўваюць цікавыя падзеі, якія адбыліся ў беларускай прасторы за апошні час.

Я люблю такі фармат, таму прапаноўваю і вам зацаніць. Пакуль што выйшла 3 выпускі, раю пачынаць з апошняга ж:

1.
ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ #3: "Працэсы", амапавец Камісаранка, мой родны KUT
2. ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ #2: раніца з Чалым, дзень з Чалым, вечар з Чалым
3. ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ #1: Web-Камісаранка, Какалад, Рымская імперыя

🎥 Youtube


Археалогія: пакапайма!

Блог пра археалогію і жыццё археолага.

Там вы даведаецеся, што ж такое археалогія і чаму там не вывучаюць дыназаўраў, чаму людзі ідуць у археалогію і чым займаюцца на працы, пачытаеце пра розныя віды археалогіі, чым харчаваліся старажытныя людзі і ці існуе сэксізм у археалогіі.

Напісана дужа цікава, з гумарком, таму падыйдзе не толькі на археолагам ці гісторыкам, а і шырокай аўдыторыі. Паспрабуйце!

Я адабраў вам некалькі артыкулаў, можаце пачаць з іх:

1. З чаго пачынаецца цывілізацыя - вядома ж, з піва і хлеба!
2. Падводная археалогія: трылер з акуламі, скарбамі і марціні
3. Ваяры-вікінгі і гендэрныя стэрыятыпы, і ці абавязкова пахаваны вікінг з мячом - гэта мужчына

У тэлеграм-канале паведамляецца пра новыя пасты, за адно і экстра-кантэнт з жыцця археолага пабачыце 🙃

🦴 Усе пасты
📩 Тэлеграм-канал


Алесь Чахоўскі | Беларускі вайб

Трэвэл-лайфстайл youtube-блог, у якім аўтар вандруе па свеце (пакуль што ЗША), паказвае мясціны, звязаныя з Беларуссю, сустракаецца з нашымі суайчыннікамі, распытвае пра іх ініцыятывы і проста жыццё, запісвае рэакцыю замежнікаў на беларускае мастацтва і музыку, - карацей кажучы, шукае беларускі вайб за мяжой.

Глядзець дужа цікава, і сам Алесь вельмі харызматычны. Выйшла ўжо 3 выпускі:
1. Беларусы сэксі? А Касцюшка і Шагал? Што пра гэта кажуць украінкі і ў кангрэсе | Саша ў Вашынгтоне
2. Што кажуць амерыканцы пра беларускі рок і чаму мы любім горы і мора | Саша ў Фларыдзе і Нью-Хэмпшыры
3. Якая рэпутацыя беларусаў у Новай Англіі і што кажуць пра наш хіп-хоп амерыканцы | Саша ў Бостане

Акрамя таго, Алесь вядзе інстаграм-блог, таксама запрашаю падпісацца.

🎥 Youtube
📸 Instagram


Сёння хачу распавесці вам пра сваіх калег па раўспаўсюджванні беларускамоўных праектаў.

Мала кантэнту

Гэта тэлеграм-канал, аўтар якога кожны дзень дзеліцца цікавым кантэнтам на беларускай мове, у асноўным новымі відэа, фільмамі, падкастамі і музыкай.

Хоць ідэя нашых праектаў і падобная, рэалізая зусім іншая, таму там вы дакладна знойдзеце нешта, пра што я не пісаў і што вас зацікавіць.

📩 Telegram


Новы гістарычны праэкт ад Мікіты Мелказёрава!

ЗАГЛЯНЕ СОНЦА

Мікіта Мелказёраў, якога мы ведаем па праэкце жыццё-маліна, стварыў гістарычны youtube-канал.

Там Мікіта выдае базу пра гісторыю Беларусі, і робіць гэта каротка, жвава і дужа энергічна.

Выйшла ўжо 2 відэа:
1. Чаму беларусы крутыя, а рускія ідуць лесам

2. Як Альгерд даваў прасрацца маскалям і ледзь не знішчыў Крэмль

Дужа раю да прагляду, асабліва тым, хто кепска ведае гісторыю Беларусі.

P.S., вы маглі ўжо бачыць гэты канал пад іншай назвай, але адбыўся рэбрэндынг, і цяпер гэта Загляне сонца

🎥 Youtube


Другі падкаст запар!

Formuła Pieramohi

З'явіўся першы падкаст пра Формулу 1 па-беларуску.

І абодва вядучыя вам ужо знаёмыя: гэта Ян з тэлеграм-каналу пра Формулу-1 "Формула Перамогі" і Арцём з тэлеграм-каналу пра воблачныя тэхналогіі Azure "Абажуры".

Я паслухаў, і мне спадабалася! Падкаст дакладна зойдзе ўсім аматарам аўтаспорту. Ці раптам як раз пасля праслухоўвання вы станеце фанатам? Паспрабуйце!

Хлопцы абмяркоўваюць вынікі праходзячых Гран-пры, аналізуюць актуальную форму ўдзельнікаў і расклад камандаў, і ў прынцыпе ўсе навіны, звязаныя з Каралеўскім аўтаспортам.

🎧 Падкаст

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.