У 2021 годзе Латыгальская царква ў Вілейскім раёне адзначала свой 250-гадовы юбілей. Мясцовы поп прасіў дапамогі для рамонтна-рэстаўрацыйных работ, як сцвярджалася, уся неабходная дакументацыя распрацавана і ўсе ўзгадненні праведзены. Нават на нашым канале публікаваліся рэквізіты для дапамогі.
Увогуле мы спадзяваліся, што ў час работ адновяць барочны шчыт царквы другой паловы XVIII стагоддзя. І як вы думаеце не што пайшлі гэтыя грошы? Ну часткова пайшлі на рэстаўрацыю зруба, окей. Але цяпер пачаўся сапраўдны трэш.
Поп пачаў выкідаць з помніка архітэктуры аўтэнтычныя элементы. Спачатку зніклі бакавыя шаляваныя тоўстымі дошкамі дзверы з традыцыйнай каванай ручкай з клямкай і простым узорам, які стваралі пляшкі старых цвікоў, замест іх з'явіліся цалкам новыя дзверы абабітыя звычайнымі дошкамі, на звычайных цвіках і калгаснай ручкай, якая была танным эфектам "састарана" - такія дзверы ў лазні ў аграсядзібах ставяць, ніяк не на помніках архітэктуры.
Цяпер жа ў адной сторыз аднаго праекта пабачыў, што яны "раптам сталі ўладальнікамі царкоўных дзвярэй 18 стагоддзя" з Латыгальскай царквы. Муж жанчыны працаваў ў гэтай царкве ў час рамонту і за яго працу, цытую "бацюшка падарыў яму старыя дзверы".
Проста ўзяў і падарыў аўтэнтычны кавалак гісторыка-культурнай каштоўнасці нават не мясцовага, а рэспубліканскага значэння! 😵 У галаве не ўкладаецца!!!
Дзверы з рамбічнай шалёўкай бачныя на здымку пачатку XX стагоддзя, то бок яны там стаяць ужо больш за 120 гадоў, а можа і з самай пабудовы царквы ў 1771 годзе.
А поп проста выкідае іх. Дзякую богу яшчэ што не на сметнік, а ў чыесьці рукі, з якіх можна будзе вярнуць назад.
Але чаму такім злачынцам і паганцам увогуле дазваляюць карыстацца нашай архітэктурнай спадчынай?
#Латыгаль #антырэстаўрацыя #цэрквы #дзверы #драўлянаедойлідства