📱Як пачаць свой блог? Кароткая інструкцыя для настаўнікаў
Вядзенне блога можа стаць выдатным інструментам для настаўніка, які дазваляе дзяліцца ведамі, стасавацца з калегамі і вучнямі, ствараць уласную прафесійную супольнасць. Сабралі некалькі рэкамендацый, як настаўніку пачаць свой блог:
1️⃣ Вызначце мэту і аўдыторыю.
🔹Абмен досведам з калегамі.
🔹Публікацыя метадычных распрацовак і матэрыялаў.
🔹Стварэнне дадатковай пляцоўкі для зносін з вучнямі і бацькамі.
🔹Папулярызацыя свайго прадмета.
🔹Развіццё асабістага брэнда як педагога.
Хто ваша мэтавая аўдыторыя? Для каго вы будзеце пісаць: для калег, вучняў, бацькоў ці для ўсіх адразу.
2️⃣ Абярыце платформу: TikTok, Instagram, Telegram і іншыя. Або ўсё адразу? Падумайце, з якой платформы вам лепш за ўсё будзе пачаць, а дзе б вы хацелі развівацца далей.
3️⃣ Прыдумайце назву і дызайн:
🔸Назва павінна быць запамінальнай, адлюстроўваць тэматыку блога і спалучацца з вашай прафесійнай дзейнасцю.
🔸Дызайн павінен быць простым, чыстым і зручным для чытання. Выкарыстоўвайце якасныя выявы (розныя інструменты знойдзеце ў нашай рубрыцы #онлайн_магчымасці). Улічвайце, што ваш блог будуць чытаць людзі розных узростаў.
4️⃣ Стварыце прыкладны кантэнт-план. Вызначыце тэмы, з якімі хацелі б працаваць, якія будуць цікававыя вашай аўдыторыі. Напрыклад:
🔹Метадычныя распрацоўкі і канспекты ўрокаў.
🔹Агляды навучальных матэрыялаў і кніг.
🔹Рэкамендацыі для вучняў і бацькоў.
🔹Навіны са свету адукацыі.
🔹Апавяданні пра свой досвед працы.
🔹Тлумачэнне складаных тэм з вашага прадмета.
5️⃣ Падумайце над фарматамі кантэнту: тэкставыя артыкулы, фотаздымкі і ілюстрацыі, відэаўрокі і вебінары, прэзентацыі, інфаграфіка.
6️⃣ Падумайце, колькі часу можа займаць ваш блог, з якой рэгулярнасцю вы зможаце рабіць публікацыі.
7️⃣ Вызначце, дзе і як вы можаце прасоўваць свой блог: у прафесійнай супольнасці, на онлайн-форумах, у суполках бацькоў і калег, рэклама ў сацыяльных сетках і іншае.
8️⃣ Падумайце пра бяспеку і этычныя нормы
🔸Не публікуйце асабістую інфармацыю пра вучняў без іх згоды і згоды бацькоў.
🔸Выконвайце аўтарскія правы пры выкарыстанні чужых матэрыялаў.
🔸Будзьце карэктнымі ў сваіх выказваннях, стаўцеся з павагай да аўдыторыі.
9️⃣ Будзьце сабой і атрымлівайце задавальненне. Нават у працэсе разважання важна заставацца шчырым з самім сабой і памятаць: калі вельмі моцна хацець, усё атрымаецца.
#калядны_адвэнт