sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры, творчых індустрый і актывізму. Маем экстра-статус.
Web sekktor.online
IG @sekktor.online
Анонсы @sekktor_admin
Кам'юніці @sekktor_chat
Забусціць https://t.me/sekktor?boost

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🚌 E75 Art Bus Project and Artist Residency 2025-2026 — міжнародная #рэзідэнцыя па маршруце E75 у Еўропе

▫️ Для каго: #мастакі, #творцы, якія пражываюць у Нарвегіі, Фінляндыі, #Эстонія, #Латвія, #Літва, #Польшча, Славакіі, Венгрыі, Сербіі, Паўночнай Македоніі або Грэцыі.
▫️ Калі: красавік — чэрвень 2025 (рэзідэнцыі), красавік — травень 2026 (праектны маршрут).

E75 Art Bus Project прапануе магчымасць далучыцца да рэзідэнцый па маршруце E75, які злучае Вардзё ў Нарвегіі і Сітыю на Крыце, Грэцыя. Праект прысвечаны даследаванню глабальных еўрапейскіх тэм, уключаючы дэмакратыю, мір і будучыню кантынента, а таксама пытанні тэхналогій і гісторыі падарожжаў і камунікацый.

Прапануецца:
- Жыллё і працоўныя ўмовы на час рэзідэнцыі
- Кампенсацыя падарожных выдаткаў і некаторых матэрыяльных выдаткаў
- Ганарар 1 500 EUR у месяц (магчыма павелічэнне да 2 700 EUR пры дадатковым фінансаванні)

Ддл: 6 студзеня 2025.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️ Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram | Падтрымаць

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты


🔤🔤 #вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?»

▫️ Для каго: #медыя, #журналісты/-кі, #рэдактары/-кі, #медыяменеджары/-кі і ўсе, хто працуе з медыя і цікавіцца тэхналогіямі.
▫️ Калі: 9 студзеня 2025, 19:00–21:00 па Мінску.

Тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ) актыўна змяняюць медыяіндустрыю, у тым ліку беларускую.

На вэбінары будуць разгледжаны практычныя прыклады выкарыстання ШІ для:
- Аптымізацыі ўнутрырэдакцыйных працэсаў
- Стварэння кантэнту
- Збору інфармацыі.

▫️ Экспертка: Яніна Мельнікава — медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка, кіраўніца «Зялёнага партала», нішавага экалагічнага медыя Беларусі.

Ддл: 8 студзеня 2025, 17:00 (па Мінску).
🔗 Зарэгістравацца.

***
❗️ Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram | Падтрымаць

#журналістыка #медыя


🔖 Перакладчыцкая #майстэрня – другі сезон у анлайн-фармаце ад Беларускага ПЭНа

▫️ Для каго: #перакладчыкі/-цы, #літаратары/-кі.
▫️ Калі: 23 студзеня - 3 красавіка, раз на тыдзень чацвяргамі, 19:00 - 21:00 (Мінск)
▫️ Вядоўца: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Прапануецца:
- Разбор вашых перакладаў
- Практычныя заняткі і магчымасць палепшыць майстэрства перакладу
- Сустрэчы з гасцямі — польская перакладчыца Яанна Бэрнатовіч, паэтка і перакладчыца Наста Кудасава, перакладчык Сяргей Сматрычэнка ды іншыя
- Бясплатны ўдзел (колькасць месцаў абмежаваная).

Ддл: 6 студзеня 2025.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️ Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram | Падтрымаць

#пераклад #літаратура


🧑‍💻 Migration and Technology Monitor Fellowship 2025–2026 – стыпендыяльная #праграма

▫️Для каго: #актывісты/-кі, #журналісты/-кі, #даследчыкі/-цы, #культдзеячы/-кі і іншыя #спецыялісты/-кі, якія працуюць над праектамі, што даследуюць тэхналогіі ў кантэксце міграцыі і межаў, і маюць асабісты досвед міграцыі, вымушанага перасялення або жыцця ў акупаваных тэрыторыях.

Migration and Technology Monitor абвяшчае трэці штогадовы набор стыпендыятаў для падтрымкі праектаў, якія крытычна аналізуюць уплыў тэхналогій на міграцыю, межы і мабільныя супольнасці праз журналістыку, даследаванні, культурныя ініцыятывы або адукацыйныя праекты.

Прапануецца:
- Стыпендыя 30,000 USD на 12 месяцаў
- Ментарская падтрымка і ўдзел у штомесячных вэбінарах па развіцці праектаў, фінансах і публічнай камунікацыі
- Магчымасць прэзентацыі праекта на публічных мерапрыемствах
- Пашырэнне прафесійнай сеткі кантактаў.

Ддл: 31 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️ Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram | Падтрымаць

#журналістыка #тэхналогіі #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты #даследванні #правы_чалавека


✈️ Loeb Fellowship 2025-2026 - #стыпендыя ў Harvard Graduate School of Design у #ЗША

▫️ Для каго: грамадскія лідары/-кі, #актывісты/-кі, #журналісты/-кі, #архітэктары/-кі, #урбаністы/-кі, #дызайнеры/-кі, #тэхнолагі/-ні, #палітыкі/-ні, #творцы, #мастакі публічнай прасторы і стваральнікі/-цы культурнай палітыкі.

Loeb Fellowship падтрымлівае прафесіяналаў з дасягненнямі ў сваіх галінах, якія фарміруюць будучыню архітэктуры, урбанізму і культурнай палітыкі. На працягу акадэмічнай праграмы ўдзельнікі ўзмацняюць свае прафесійныя кампетэнцыі, вывучаюць новыя падыходы і пашыраюць сетку прафесійных кантактаў.

Прапануецца:
- Стыпендыя 57,500 USD на акадэмічны год
- Бескаштоўнае навучанне і даследаванні ў Гарвардзе і MIT
- Удзел у прафесійных мерапрыемствах: лекцыі, выставы, сімпозіумы
- Магчымасць рэалізаваць уласны праект, сімпозіум ці выставу
- Жыллё ў Кембрыджы
- Гранты на паездкі дадому раз на семестр
- Далучэнне да глабальнай сеткі выпускнікоў.

Ддл: 6 студзеня 2025.
🔗 Даведацца больш.

#грамадскія_праекты #урбанізм #дызайн #архітэктура #мастацтва #гарадскія_прасторы #актывізм


⌛️ Marco Castro Cosio Media Art and Technology Fellowship — анлайн-#рэзідэнцыя і #стыпендыя ад Brown Institute пры Columbia Journalism School у #ЗША

▫️ Для каго: #мастакі, #прадзюсары/-кі, #даследчыкі/-цы, #крытыкі, #менеджары/-кі і іншыя #творцы і #спецыялісты, якія працуюць на стыку медыя, мастацтва і тэхналогій.
▫️ Працягласць: да 1 года.

Marco Castro Cosio Media Art and Technology Fellowship падтрымлівае інавацыйныя міждысцыплінарныя праекты ў галіне медыя, мастацтва і тэхналогій, якія ўплываюць на грамадства і накіраваны на вырашэнне глабальных праблем.

Прапануецца:
- Грашовая ўзнагарода 10,000 USD, якая можа пакрываць абсталяванне, падарожжы, пражыванне і іншыя праектныя выдаткі
- Анлайн-рэзідэнцыя з доступам да рэсурсаў і экспертаў Brown Institute
- Ментарства і кансультацыі ад вядучых прафесіяналаў галіны
- Сеткаванне і публічнае прадстаўленне вынікаў праекта
- Доступ да прасторы Brown Institute у Нью-Ёрку (Pulitzer Hall, Columbia University).

Ддл: 5 студзеня 2025.
🔗 Даведацца больш.

#мастацтва #тэхналогіі #даследаванні #міждысцыплінарныя_праекты #media_art


😖 #стыпендыя ўраду #Польшча для маладых навукоўцаў

▫️ Для каго: #навукоўцы і #даследчыкі/-цы да 35 гадоў.
▫️ Калі: верасень 2025 – чэрвень 2026.
▫️ Дзе: установы вышэйшай адукацыі Польшчы.

Навукова-даследчы цэнтр Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта запрашае маладых навукоўцаў на XXIII выданне стыпендыяльнай праграмы, накіраваную на падтрымку і развіццё даследаванняў.

Прапануецца:
- Навучанне і навуковая стажыроўка
- Навуковае кіраўніцтва і падтрымка падчас даследаванняў
- Інтэнсіўны курс польскай мовы
- Штомесячная стыпендыя 1800 PLN (для пражывання, харчавання і страхоўкі).

Патрабаванні:
- Ступень бакалаўра ці магістра (у першую чаргу ў гуманітарных навуках: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, журналістыка, сацыялогія, этналогія, культурныя даследаванні, сацыяльная псіхалогія, адміністрацыя і менеджмент, права і інш.)
- Валоданне польскай мовай (узровень для разумення лекцый).

Ддл: 1 сакавіка 2025.
🔗 Даведацца больш.

#даследванні #навука


🪩 Лавіце падборку магчымасцяў з падсумаванымі дэдлайнамі да канца года — пакуль мы не падкінулі нешта новае!

1️⃣ «Дом творцаў» - #арт-#рэзідэнцыя ў #Варшава, #Польшча
▫️ Для каго: беларускія творцы.
Ддл: 22 снежня.

2️⃣ INHABIT - творчая #рэзідэнцыя ад Інстытута эмпірычнай эстэтыкі Макса Планка ў #Франкфурт, #Германія
▫️ Для каго: творцы выканальніцкіх мастацтваў, кампазітары/-кі і музыкі.
Ддл: 29 снежня.

3️⃣ Unlock 2025 - саміт па грамадзянскім ўдзеле ў #Прага, #Чэхія
▫️ Для каго: актывісты/-кі, прадстаўнікі/-цы НДА, медыя і інш.
Ддл: 29 снежня.

4️⃣ 2025 EaP Civil Society Fellowships – стыпендыяльная #праграма па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
▫️ Для каго: актывісты/-кі, прадстаўнікі/-цы НДА
Ддл: 30 снежня.

5️⃣ IDREAM - адукацыйная праграма для праваабаронцаў
▫️Для каго: актывісты/-кі, праваабаронцы і г.д.
Ддл: 31 снежня, 23:00 (па Мексіцы).

6️⃣ Höchster Porzellan Manufaktur - #рэзідэнцыя па фарфоры і кераміцы ў #Германія
▫️ Для каго: творцы, якія працуюць з фарфорам і керамікай.
Ддл: 31 снежня.

7️⃣ Hungry Eyes Festival - #фестываль кароткаметражных фільмаў і #арт-інсталяцый у #Германія
▫️ Для каго: рэжысёры/-кі, аператары/-кі, творцы кіно.
Ддл: 31 снежня.

***
❗️Тэлеграм-каналу
@sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на:
sekktor.online | Instagram || Падтрымаць


📗 Preserving Legacies Cohort Programme 2025-2027 - #адукацыя

▫️Для каго: арганізацыі і індывідуальныя эксперты, якія займаюцца аховай і кіраваннем аб’ектамі культурнай спадчыны, з мэтай абароны іх ад кліматычных змяненняў.
▫️Калі: 1 сакавіка 2025-2027
▫️Фармат: анлайн + вочныя сесіі

Preserving Legacies Cohort Programme - глабальная праграма па захаванні і абароне ад кліматычных змяненняў культурнай спадчыны, арганізаваная ў партнёрстве з Climate Heritage Network, ICOMOS і National Geographic Society. Мэта праграмы - падрыхтоўка захавальнікаў спадчыны праз навучанне, практычныя праекты і кліматычныя рашэнні, якія забяспечаць устойлівую будучыню для аб’ектаў спадчыны па ўсім свеце.

Праграма:
1️⃣-ы год: удзельнікі праходзяць 12-месячны навучальны курс па пытаннях клімату і спадчыны пад кіраўніцтвам экспертаў ICOMOS.
2️⃣-і год: удзельнікі праводзяць ацэнку кліматычных рызык для сваіх аб’ектаў спадчыны, атрымліваючы навуковае кансультаванне і фінансавую падтрымку.
3️⃣-і год: каманды распрацоўваюць і ўкараняюць адаптацыйныя кліматычныя рашэнні, якія спрыяюць захаванню аб’ектаў і пашырэнню культурнай палітыкі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Прапануецца:
- Бясплатнае 12-месячнае навучанне
- Аплачаная паездка на навучальную сесію
- Доступ да глабальнай супольнасці, палітычных працэсаў і экспертных кансультацый
- Медыяпадтрымка.

Ддл: 3 студзеня 2025.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу
@sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на:
sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#культура #спадчына #даследаванні #культурная_спадчына #экалогія


🌈 СЁННЯ! Квір размовы - анлайн-#дыскусія з Мірай Унгаравай

▫️Для каго: #квір-#актывісты, квір-людзі і ўсе зацікаўленныя
💥Калі: 20 снежня, 18:00 (па Мінску)

Сустрэча, прысвечаная асабістаму досведу Міры, квір-актывізму ў Казахстане і таму, як яе гісторыя і дзейнасць могуць стаць крыніцай натхнення і падтрымкі.

Міра Унгарава — феміністка, квір-актывістка, праваабаронца, арганізатарка жаночых маршаў, аўтарка падкаста "Квірны сквірт", блогерка і не толькі.

🔗 Зарэгістравацца.

***
❗️Тэлеграм-каналу
@sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на:
sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#актывізм #правы_чалавека #квір #адукацыя


🟢 Заўтра ў #Варшава адбудзецца #фестываль свядомага спажывання

▫️ Для каго: #актывісты, #мастакі, #творцы і ўсе зацікаўленыя.
▫️ Калі: 21 снежня, 10:00 - 17:00.
▫️ Дзе: Мультыкультурны цэнтр (Jagiellońska 54).

У праграме гэтай падзеі, прысвечанай экалагічнаму і ўстойліваму ладу жыцця, вас чакаюць:
- Майстар-класы: аромадыягностыка, выраб брошак, роспіс шопераў і іншыя
- Прэзентацыі: сучасныя трэнды спажывання, небяспека мікрапластыка, сэканд-хэнды і г.д.
- Зона абмену: адзенне, цацкі
- Віктарына пра fast & slow fashion
і іншыя актыўнасці.

Мовы фестывалю: польская, украінская, беларуская, англійская.

🎟 Уваход вольны, але некаторыя майстар-класы патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі!

🧵 Напрыклад, патрэбна рэгістрацыя на варкшоп па вязанні шопераў з пражы, скручанай з сэканд-хэндаўскіх швэдраў, ад праекта „Sviadomy šyk“.

🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #экалогія #эка_актывізм #Польшча


🍀 G. & A. Mamidakis Foundation Art Prize 2025 - #конкурс мастацкіх праектаў у #Грэцыя

▫️ Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #скульптары, #архітэктары, #творцы ў галіне ландшафтнага і эка-мастацтва, гукавых і скульптурных інсталяцый, змешаных тэхнік і праектаў з прыроднымі матэрыяламі
▫️ Калі: студзень - травень 2025

Фонд G. & A. Mamidakis прапануе магчымасць стварыць новы сайт-спецыфічны мастацкі праект, які застанецца ў пастаяннай экспазіцыі ў Minos Palace, Агіёс-Нікалаас, Крыт. Праект стане часткай мастацкай калекцыі фонду і культурнай спадчыны рэгіёна.

Прапануецца:
- Узнагарода 30,000 EUR
- Фінансаванне вытворчасці, транспарціроўкі і інсталяцыі праекта
- Пражыванне на Крыце (да 10 дзён падчас падрыхтоўкі і мантажу).

Ддл: 27 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу
@sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на:
sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

Фота: пераможца 2024 — Katerina Nakou, "The Resilient Thread", The G. & A. Mamidakis Foundation

#мастацтва #публічныя_прасторы #скульптура #інсталяцыі #экалогія


😵‍💫 EU Dance Hack: Bucharest Dance Hack 2025 - танцавальна-перфарматыўная #рэзідэнцыя ў #Будапешт, #Венгрыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры, #музыкі, #кампазітары, #дызайнеры, #мастакі, #тэх_спецыялісты.
▫️Калі: 7 - 11 красавіка 2025.

Bucharest Dance Hack 2025 спалучае тэхналогіі, танец і перформанс, даследуючы ўзаемадзеянне чалавечага цела і лічбавых тэхналогій. Каманда адкрыта да эксперыментаў, спантаннай творчасці і новых метадалагічных падыходаў.

Прапануецца:
- Ганарар і пер-дыемы
- Кампенсацыя выдаткаў на падарожжа наземным транспартам
- Майстар-класы, тэхнічная падтрымка і ментарства
- Інклюзіўная праграма: падтрымка бацькоў, якія падарожнічаюць з дзецьмі, і ўдзельнікаў/-ц з асобымі патрэбамі.

Ддл: 31 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу
@sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на:
sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#танец #харэаграфія #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты


🔤🔤 CulturHub Virtual Art House — анлайн-#рэзідэнцыя і выстава ‘Extra Live’

▫️Для каго: #мастакі #куратары #творцы #культдзеячы і іншыя спецыялісты, зацікаўленыя ў віртуальных фарматах і даследаванні новай культурнай прасторы.

CulturHub Virtual Art House прапануе мастакам унікальную магчымасць даследаваць новыя фарматы працы і прадставіць свае праекты ў міжнароднай віртуальнай прасторы.

Чатыры спосабы ўдзелу:

1️⃣Стварэнне праекта ў рамках анлайн-рэзідэнцыі да выставы
▫️Калі: 1 студзеня - 15 траўня 2025
▫️Праекты фінансуюцца.

2️⃣Удзел у віртуальнай публічнай рэзідэнцыі падчас выставы
▫️Калі: чэрвень - снежань 2025
▫️Без фінансавання.

3️⃣Прэзентацыя новых або ўжо існуючых лічбавых праектаў і мастацкіх прац, у тым ліку ацыфраваных фізічных твораў для выставы
▫️Калі: 1 чэрвеня - 31 снежня 2025
▫️Фінансуецца ў залежнасці ад мастацкага праекта.

4️⃣Куратарская, тэарэтычная, канцэптуальная ці мастацкая праца, тэхнічнае партнёрства — для тых, хто хоча працаваць або валанцёрыць
▫️Фінансаванне ў залежнасці ад узроўню ўдзелу.

Ддл: 31 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт #VR #міждысцыплінарныя_праекты


📸🏀 FIBA Photo Contest — фота-#конкурс у #Швейцарыя

Тэма: фатаграфіі, якія перадаюць эмоцыі, натхнёныя баскетболам.

▫️Для каго: #фатографы

Прэміі:
1️⃣-е месца: фотаабсталяванне на 2.500 CHF, аплата паездкі і пражывання для работы афіцыйным фатографам на FIBA Open 2025 у #Швейцарыі, публікацыя ў FIBA Photo Book 2024, дыплом
2️⃣-е месца: фотаабсталяванне на 1.500 CHF, публікацыя ў FIBA Photo Book 2024, дыплом
3️⃣-е месца: фотаабсталяванне на 1.000 CHF, публікацыя ў FIBA Photo Book 2024, дыплом.

💥 Ддл: 21 снежня.
Абвяшчэнне пераможцаў: люты 2025.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

Фота: FIBA

#арт #мастацтва #фатаграфія #візуальныя_мастацтвы


🔡 #стыпендыя ASSITEJ New Voices у #Марсэль, #Францыя

▫️ Для каго: франкамоўныя #драматургі #акторы #рэжысёры #творцы і г.д. да 35 гадоў, зацікаўленыя ў тэатры і выканальніцкіх мастацтвах для дзяцей і моладзі.
▫️ Калі: 23 - 30 сакавіка 2025, падчас міжнароднай мастацкай сустрэчы "Bright Generations – Générations Lumineuses"

Праграма "Bright Generations – Générations Lumineuses" уключае 18 розных спектакляў і прафесійную праграму абмену, якая складаецца з майстар-класаў, семінараў, круглых сталоў і сеансаў сеткавання. Стыпендыя ASSITEJ New Voices стане часткай гэтага мерапрыемства.

Прапануецца:
- пражыванне і харчаванне
- працоўная прастора
- мясцовы каардынатар
- акрэдытацыя на мерапрыемствы, квіткі на спектаклі і ўдзел у майстар-класах і семінарах
- фінансавая падтрымка падарожжаў для ўдзельнікаў з-за межаў Еўропы да 700 EUR.

💥 Ддл: 20 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы


🚴‍♀️🚴‍♂️🚴CYCLE UP! Устойлівая арт-#рэідэнцыя ў 4-х гарадах ЕС ад Гётэ-Інстытута, Чэшскіх цэнтраў, BoMiasto, PUNKT і Tartu 2024

▫️Калі: май-чэрвень 2025
▫️Дзе: Тарту, #Эстонія, Катавіцэ , #Польшча, Брумове і Чэске-Будзеёвіцы #Чэхія.

Гэтая праграма арт-рэзідэнцый накіраваная на ўстойлівую гарадскую мабільнасць і роварную культуру. Цягам 2025 года яна дасць мастакам магчымасць развіваць творчыя праекты, якія натхняюць мясцовыя супольнасці і палітыкаў на рэалізацыю інклюзіўных, зручных для ровараў гарадскіх прастораў. Кожная рэзідэнцыя аддае перавагу ўстойліваму развіццю на ўсіх этапах, ад падарожжаў і вытворчасці да ўзаемадзеяння з грамадствам, і прапануе комплексную падтрымку, уключаючы пражыванне, кампенсацыю выдаткаў на праезд, фінансаваенне, памяшканне ў студыі, а таксама дапамогу з матэрыяламі і ахопам аўдыторыі.

Абраныя для ўдзелу #творцы будуць даследаваць і вырашаць унікальныя праблемы кожнага горада, звязаныя з веласіпедным рухам, выкарыстоўваючы мастацкія даследаванні для распрацоўкі ўплывовых інтэрвенцый у публічную прастору, якія рэзануюць з мясцовай аўдыторыяй.

Прапануецца:
⁃ Жыллё
⁃ Кампенсацыя праезду да 400 EUR за адзін round-trip
⁃ Ганарар у памеры 1500 EUR/30 дзён і 2250,- EUR/45 дзён (пакрыццё выдаткаў на пражыванне і правы інтэлектуальнай уласнасці)
⁃ Прастора студыі
⁃ Матэрыялы.

Ддл: 7 студзеня 2025, канчатковы адбор будзе абвешчаны ў лютым.
🔗👉Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #артывізм #экалогія #урбаністыка


✨ Hungry Eyes Festival - #фестываль кароткаметражных фільмаў і #арт-інсталяцый у #Германія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.
▫️Калі: 24 кастрычніка - 2 лістапада 2025.

Запрашаюць з міждысцыплінарнымі творамі на фестываль. Цікавяць кароткаметражныя фільмы і інсталяцыі, якія натхняюць на палітычныя і сацыяльныя разважанні. Працягласць твора павінна быць не больш за 20 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 150-400 EUR
- тэхнічнае абсталяванне
- пражыванне
- праезд.

Ддл: 31 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#відэа #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты


🎉 International Excellence Scholarship (IES) - #стыпендыя на часовае навучанне ў #Берлін, #Германія

IES прапануе амбіцыйным студэнтам з Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі правесці 1 ці 2 семестра ў Берліне ў лепшых універсітэтах Германіі – у тым ліку HU Berlin, FU Berlin, HWR Berlin, Патсдамскім універсітэце.

🔸Трэба ведаць англійскую ці нямецкую на ўзроўні B1.

Праграма прапануе:
- стыпендыю (поўную ці частковую)
- навучанне
- стажыроўку
- валанцёрства
- падарожжы па Германіі для знаёмства з культурай і мовай.

Ддл: 20 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты


🎉 COLLEGE OF EUROPE ў Натоліне (#Варшава) прапануе стыпендыі на выбітнае навучанне адмыслова для беларусаў/-к

▫️Для каго: усе зацікаўленыя, #актывісты, #даследчыкі.
▫️Калі: з 2025.

Каледж Еўропы запрашае беларусаў да навучання. Дзякуючы праграме EU4Youth, студэнты могуць атрымаць у гэтым каледжы ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. У вучобе асаблівая ўвага надаецца ўнутранай і знешняй палітыцы ЕС.

🔸Вебінар пра навучанне адбудзецца 17 снежня ў 18.30 (па Варшаве).

👉Падрабязней пра праграму.
👉Зарэгістравацца на вебінар.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.