⏺12 чэрвеня Варшаўская філія Руху беларускіх нацыялістаў і прадстаўнікі польскай арганізацыі "Młode Kresy" правялі пікет каля будынку Міністэрства абароны Польшчы ў Варшаве. Акцыя была прымеркаваная да пахаваньня жаўнера Матэўша Сіткі, які быў забіты мігрантамі на польска-беларускай мяжы.
Пікет пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць аб загінулым ваяру. Затым да прысутных зьвярнуліся ксёндз Вячаслаў Барок, сябра Рады РУХУ Ян Ліс і старшыня арганізацыі "Młode Kresy" Міраслаў Капцэвіч. Свае спачуваньні і падтрымку перадаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАЎ) Павал Латушка, у якога ў апошні момант не атрымалася прыехаць на акцыю.
Да пікету быў падрыхтаваны банэр з выявамі польскага жаўнера і беларускага добраахвотніка з надпісамі – «Chwała obrońcom Międzymorza!» і «Слава абаронцам Міжмор'я!». А таксама плякаты: «Cześć jego pamięci!» у памяць аб Матэўшы Сітке, «Stop wojnie hybrydowej Łukaszenki i Putina!» супраць гібрыднай агрэсіі на польска-беларускай мяжы з дапамогаю мігрантаў і ў салідарнасьць з польскімі жаўнерамі і памежнікамі, «Potrzebujemy Białoruskiej jednostki w brygadzie im. Konstantego Ostrogskiego!» з патрабаваньнем стварэньня беларускай вайсковай адзінкі ў складзе брыгады НАТА з польска-літоўска-украінскіх жаўнераў. Таксама на акцыі луналі нацыянальныя сьцягі нашых народаў і знамёны РУХУ і Палку Каліноўскага.
| Далучыцца да Варшаўскай філіі РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾