Варта перагляду🍿


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Каб пазбегнуць пошукаў, што пераглядзець увечары, збіраю правераныя гадамі фільмы на свой спецыфічны густ.
Для сувязі:
@rewatch_by_bot

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Frozen(2010)
Замерзлыя.

Карцінка: зіма, сябры на гарналыжным курорце, вышыня, холад, ваўкі, выжыванне.

Гісторыя трох сяброў, што засталіся вісець на пад’ёмніку паміж небам і снегам, дзе нікога, акрамя ваўкоў, не цікавіць іх крык. Мароз скубе скуру, голад з’ядае сілы, трос можа не вытрымаць.

Адчуй пранізлівы жах ад думкі, што тое, што адбываецца на экране, — гэта не нейкая фантастыка, а нешта, што магло б здарыцца ў рэальным жыцці звычайнага чалавека пры пэўных абставінах.

imdb


The Running Man(1987)
Бягучы чалавек.

Карцінка: ЗША, антыўтопія, тб-шоў са смяротным вынікам, выжыванне, Арнольд Шварцэнэгер.

Шоў, дзе смяротнікі змагаюцца за сваё жыццё на радасць натоўпу, і Арнольд Шварцэнэгер апынаецца ў цэнтры гэтага крывавага спектакля. Ён б'ецца з забойцамі, прарываецца праз змовы і паказвае, што справядлівасць усё ж можа быць са сталёвымі біцэпсамі

Адчуй адсутнасць усялякай напругі ці сумневаў наконт вынікаў падчас гэтай гульні на выжыванне, бо з асалодай назіраешь пакуль Арні ўсіх пераможа.

imdb


Return of the Living Dead(1985)
Вяртанне жывых мерцвякоў.

Карцінка: ЗША, панкі, зомбі, запамінальныя галоўныя героі, саундтрэк як неад’емная частка.

Шалёны і смешны атракцыён зомбі-хаосу, дзе выпушчаны з ваеннага кантэйнера газ падымае мёртвых з магіл. Пакуль панкі і супрацоўнікі крэматорыя змагаюцца за выжыванне, зомбі з голадам да мазгоў распаўсюджваюць жах па ўсім горадзе, і кожная спроба спыніць іх прыводзіць да яшчэ большай катастрофы.

Адчуй атмасферу наўпрост лепшага фільма пра зомбі.

imdb


Dagon(2001)
Дагон.

Карцінка: узбярэжжа Іспаніі, закінутая рыбацкая вёска, дождж, рыбападобныя істоты, старажытнае марское боства.

Хлопца з дзяўчынай выкідвае на бераг дзіўнай закінутай іспанскай вёскі, дзе жыхары шэпчуць малітвы да старажытных марскіх багоў ды ўвогуле нагадваюць нешта паміж чалавекам і рыбападобнай пачварай. Пакуль яны шукаюць выратавання, хлопец раптам разумее, што яго ўласнае мінулае цесна звязана з гэтымі істотамі і старажытным культам, а бегчы ўжо няма куды — бездань кліча яго па імені.

Адчуй, быццам сам увесь змок праз дождж ды прасякнуўся пахам рыбы, пакуль углядаўся ў гэтыя лавкрафтаўскія фантазіі.

imdb


Christine(1983)
Крысцін.

Карцінка: чырвоны Плимут 58-га года, Каліфорнія, амерыканскія школьнікі.

Класічны жах па матывах апавядання Стывена Кінга, дзе сасмяглы да незалежнасці старшакласнік купляе іржавы Плімут 1958 года, але не ведае, што набывае нешта значна больш злавеснае. Пакуль Крысцін аднаўляе свой бліскучы кузаў і няўмольна знішчае ўсіх, хто яе абразіў, сам хлопец змяняецца разам з ёй — з сарамлівага тыпа ператвараецца ў халоднага, адчужанага чалавека, гатовага на ўсё дзеля сваёй смяротнай каханкі.

Адчуй вядомую атмасферу фільмаў Джона Карпентара ды асалоду ад эстэтыкі прадуктаў амерыканскага аўтапрома былых гадоў.

imdb


The Ritual(2017)
Рытуал.

Карцінка: лясы Швецыі, сябры ў паходзе, істота з скандінаўскай міфалогіі, выжыванне.

Гісторыя пра групу сяброў, якія адпраўляюцца ў паход у шведскі лес, але натыкаюцца на рэшткі старажытнага паганскага культу. Па меры таго як яны прабіраюцца праз лес, іх пачынае пераследваць нешта звышнатуральнае, звязанае з таямнічым і старажытным боствам.

Адчуй як атмасфера фільма падштурхоўвае да думак: а што сапраўды можа адбывацца са зніклымі недзе ў лясах ці гарах турыстамі. Хто знае, што там у гэтай Швецыі робіцца з яе мудрагелістай міфалогіяй.

imdb


Tusk(2014)
Бівень.

Карцінка: асабняк незде ў Канадзе, вар'ят са здольнасцямі хірурга, трансфармацыя цела, Джасцін Лонг у ролі ахвяры.

Падарожжа ў абсурд, дзе падкастар трапляе да вар'ята, які вырашае ператварыць яго ў... маржа. Па меры таго, як хлопец страчвае чалавечую форму, рэальнасць ператвараецца ў жахлівую, бязлітасную казку пра тое як галоўнаму герою даводзіцца зрабіць выбар — альбо стаць жывёлай, альбо з'ехаць з глузду.

Адчуй як твой розум плавае ў бездані абсурду і ты разумееш, што ўжо немагчыма адарвацца ад гэтага трыпу ў свет чыстай вар'яцкай фантазіі.

imdb


Alien(1979), Aliens(1986), Alien 3(1992).
Чужы(1979), Чужыя(1986), Чужы 3(1992).

Карцінка: бяскрайні космас, касмічны карабель, іншапланетны монстр, Сігурні Вівер.

Першы "Чужы" — гэта мастацкі твор у касмічным антуражы: нешта вырываецца з грудзей, і ўвесь карабель ператвараецца ў сцэну палявання на выжыванне, дзе кожны кут можа быць апошнім. У "Чужых" Рыплі вяртаецца з арміяй супраць цэлага рою монстраў, і калі думаеш, што горш быць не можа, з'яўляецца тая самая матка, гатовая разарваць усіх. А трэці "Чужы" — гэта турэмны кашмар, дзе ты без зброі, без шанцаў і ўвесь час думаеш: хто наступны трапіць у лапы гэтага касмічнага кашмару.

Адчуй эстэтычную асалоду ад першых фильмаў пра Чужога, калі ячшэ не было ўсіх сучаcных тэхналогій для спецэфектаў, але ж атмасфера ды антураж фільма ўражвае.

imdb
imdb
imdb


Reanimator(1985)
Рэаніматар.

Карцінка: навуковец-геній-вар'ят, жывыя мерцвякі .

Малады навуковец Гэрберт Уэст распрацоўвае сываратку, здольную вяртаць мёртвых да жыцця, але вынікі эксперыментаў аказваюцца жахлівымі. Цяпер у ягонай лабараторыі пануе хаос, бо трупы пачынаюць жыць сваім жыццём і страчваюць усялякую чалавечнасць.

Адчуй вар'яцтва таго, што адбываецца на экране ў прызнанай класіцы фільмаў жахаў.

imdb


Into the Wild(2007)
У дзікіх умовах.

Карцінка: бяскрайняя прырода ЗША ды Мексікі, чалавек адзін на адзін з прыродай, выжыванне, ідэальнае пападанне з галоўным акцёрам, саундтрэк як неад'емная частка сузірання.

Рэальная гісторыя Крыстафера МакКэндлеса, які ў свой час адмовіўся ад усіх цывілізацыйных зручнасцей. У пошуках сэнсаў і свабоды ён, у рэшце рэшт, дабіраецца да Аляскі.

Адчуй які цудоўны сусвет навокал, як велічна прырода, калі зазірнуць за шматслойную шырму так званай цывілізацыі і як, ў той жа час, трэба быць пільным з прыродай.

imdb


The Thing(1982)
Нешта.

Карцінка: зіма, ізаляваная палярная станцыя, іншапланетная істота, трансфармацыя цела, выжыванне.

Група вучоных на далёкай палярнай станцыі знаходзіць нешта з іншай планеты ў старых тысячагадовых льдах. Праз нейкі час ужо нельга быць упэўненым хто з каманды ячшэ чалавек, а хто ўжо не.

Адчуй сябе на месцы аднаго з герояў, калі любы сярод вас можа быць пачварай, і вось Курт Рассэл ужо нацэльвае свой агнямёт на цябе.

imdb


Pet Sematary(1989)
Могілкі хатніх жывёл.

Карцінка: маленькае мястэчка недзе ў ЗША, сям'я на новым месцы, вяртанне памерлых да жыцця.

Пасля пераезду на новае месца маладая сям'я сутыкаецца з вялізным горам - пад калёсамі грузавіка гіне маленькі сын. Па мясцовых лягендах, калі пахаваць памерлую істоту на старых індзейскіх могілках, то яна зноў ажыве. Так і робіць малады бацька, але ж, як гэта бывае ў такіх апавяданнях, вяртаецца да бацькоў ужо зусім не той сын, якога ён ведаў. І гэта не апошні раз, калі галоўны герой скарыстаецца гэтым містычным месцам.

Адчуй напругу і сапраўдны стыль тых олд скульных фільмаў жахаў на працягу ўсяго прагляду, нават калі разумеешь чаго можна чакаць па сцэнару.

imdb


Apocalypto(2006)
Апакаліпсіс.

Карцінка: джунглі, плямёны майя, выжыванне, дэталізацыя вобразаў па-за ўсімі ўзроўнямі, індзейцы як сапраўдныя.

Племя паляўнічых жыве сабе, нікога не чапае, акрамя навакольных жывёл. Зусім хутка на іх наляціць іншае племя, ў якіх ахвярапрынашэнне ды валоданне рабамі - гэта норма.
Часціна загіне падчас нападу, іншая частка будзе угнана на землі племені-ворага. Галоўны герой павінен не толькі застацца жывым, але і выратаваць сваю сям'ю, якая паспела схавацца падчас нападу ў глыбокай яме, якую залівае дажджом.

Адчуй сябе на месцы галоўных герояў у тым часе, калі няма, нават у тэорыі, аніякіх правоў чалавека ці законаў, а жрэц племені можа вырашыць ці патрэбна табе ўвогуле галава.

imdb


Predator(1987)
Драпежнік.

Карцінка: джунглі, іншапланетны драпежнік, каманда вайсковых, выжыванне, Арнольд Шварцэнэгер.

Каманду вайсковых прафесіяналаў закідваюць у джунглі нібыта для эвакуацыі пацярпелых. Усё адбываецца не так, як было абяцана. Цяпер яны - патынцыйная здабыча невядомага драпежніка з іншай планеты, які жыве і палюе ў гэтых мясцінах.

Адчуй той вайб арыгінальных фільмаў 80х-90х пра супер мега прафесіналаў, узровень крутасці і мужнасці кожнага з якіх, зашкальвае.

imdb


The Big Blue(1988)
Блакітная бездань.

Карцінка: мора, фрыдайвінг, краявіды узбярэжжа міжземнага мора, спаборніцтвы, асабістае жыццё спартсменаў, саўндтрэк як частка карцінкі.

Фільм ад французаў пра француза ды італьянца, якога грае француз. Прататыпамі двух галоўных герояў з'яўляюцца чампіёны і супернікі ў мінулым па фрыдайвінгу: Жак Маёль ды Энцо Маёрка.
Прасочым за жыццём рэкардсменў: будні, спаборніцтвы, святкаванне перамог, каханне. З цягам часу глыбіня адкладае свой адбітак на светаўспрыманне герояў.

Адчуй як гэта, калі блакітны сусвет маўчання зацягвае ўсё больш і нарэшце прываблівае больш чым той, які на паверхні.

imdb


Misery(1990)
Мізеры.

Карцінка: зіма, дом у лесе, доўгі час пад адным дахам, гераіня з псіхічным разладам, герой прыкаваны да ложка.

Вядомы пісьменнік вылятае ў кювет на сваім аўто недзе сярод лясоў у адным з заснежаных штатаў. Невядома адкуль, яму на паратунак прыходзіць жанычна, якая жыве паблізу. Найгоршае для пісьменніка наперадзе. Ён апынаецца прыкаваны да ложка ў хаце звар'яцелай фанаткі яго творчасці.

Адчуй як гэта, быць фізічна бездапаможным перад псіхічна хворай фанаткай.

imdb


District 9(2009)
Раён нумар 9.

Карцінка: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, іншапланецяне, трансфармацыя цела, ідэальна падабраны галоўны герой.

Над Яганэсбургам завісае карабель іншапланецян. Праз нейкі час іншапланецяне апынаюцца ў становішчы чорнаскурых жыхароў ПАР, якія пацярпелі ад палітыкі апартеіда ў XX стагоддзі. Галоўны герой Вікус адказвае за высяленне іншапланецян з іх месца жыхарства ў Яганэсбургу. Падчас працы ен выпадкова кантактуе з невядомай вадкасцю. Цяпер ён пачные ператварацца ў аднаго з тых, каго высяляў. Яго здрадзяць усе, ён сам на сам з переспектывай паволі ператварыццы ў іншы від, быць забітым альбо быць выкарыстаным як зброя. Яго адзіная надзея - гэта іншапланецянін Хрыстафер з сваім маленькім сынам, якія ведаюць, што з ім здарылася.

Адчуй мурашкі па скуры ад саундтрэка пакуль спачуваеш Вікусу, які спрабуе застацца ў жывых ды вярнуць ранейшае аблічча.

imdb


Агідная васьмёрка(2015)
The Hateful Eight.

Карцінка: зіма, ЗША пасля грамадзянскай вайны, доўгі час пад адным дахам, героі вестэрна.

Зімовы вестэрн ад Квенціна Таранціна. Падчас моцнай завірухі пад дахам некай галантэрэі, згубленай на абшарах захаду ЗША, выпадкова збіраюцца вандроўнікі, якім патрэбен прытулак на час непагадзі.
Усе яны вельмі розныя, але усё ж не зусім чужыя адзін аднаму як высветліцца. Шмат хто з іх застанецца ў галатнэрэі назаўсёды.

Адчуй як музыка, карцінка ды стыль Таранціна будуюць атмасферу, у якой хочацца, каб развязка была як мага далей.

imdb


Black sheep(2006).
Чорная авечка.

Карцінка: зялёныя палі Новай Зеландыі, авечкі-забойцы, трансфармацыя цела, кроў ракою.

У фільмах пра зомбі ці вампіраў усе яны палююць на людзей ды могуць інфікаваць сваіх ахвяр. Што, калі на месцы зомбі апынуцца такія жывёлы як авечкі?

Адчуй як гэта глядзець кіно, сцэнар якога ты мог уявіць толькі як вар'яцкі жарт пасля слоў 'а што калі б....'.

imdb


They Live(1988).
Яны існуюць.

Карцінка: ЗША 80ых, крызіс грамадства спажывання, фактурны галоўны герой, іншапланецяне.

Падчас крызісу безпрацоўя рознарабочы Джон апынаецца на будаўніцтве. Праз новага сябра па працы ён выпадкова дазнаецца пра існаванне таемнай аргнаізацыі, якая спрабуе адкрыць людству вочы амаль у прамым сэнсе. Адна з іх рапрацовак - гэта акуляры, якія дапамагаюць бачыць свет навокал такім, які ён ёсць на самой справе. Стае зразумела, што кіруюць планетай зусім не людзі. Жыцце Джона больш не будзе ранейшым, пасля такого як ён надзеў гэтыя акуляры.

Адчуй як гэта, аднаго разу зразумець, што свет навокал не такі, як здаваўся ўсё жыццё. Ну і канешне атмасфера фільмаў маэстра Джона Карпентара.

imdb

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.