ЧЫРВОНЫ БОР канал


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Чат микрорайона "Красный Бор": https://t.me/redbor_united

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Вітаначкі, даражэнькія!

Учора, у 106-ую гадавіну абвяшчэння БНР, па многім інфармацыйным каналам прайшла навіна аб прэзентацыі серыі з пяці аўдыякніг Васіля Быкава ад выдавецтва audiobooks.by:
«Знак бяды»
«Дажыць да світання»
«Альпійская балада»
«Мёртвым не баліць»
«Доўгая дарога дадому»

А мы зразумелі, што ўжо даўно не слухалі аўдыёкнігі і не прапаноўвалі іх вам. Таму сёння зробім невялікі агляд навін у свеце беларускамоўных аўдыёкніг 🥰

Некалькі месяцаў таму выйшла новая версія прылады "Кніжны воз" для android і ios. Гэта найбуйнейшая пляцоўка з аўдыёкнігамі для дзяцей на беларускай мове. Цяпер кнігі падзелены паводле ўзросту, з'явіўся пошук, магчымасць захоўваць улюблёныя кнігі, а таксама прылада запамінае дзе вы спыніліся. Карацей, карыстацца адно задавальненне, прапануем!

Рэгулярна выходзяць кнігі на ўжо згаданым сайце audiobooks.by. Нас зачапілі і мы ўжо дадалі ў спіс сваіх жаданняў паслухаць:
- "Ночы на плябанскіх млынах". Серыя міфаў і паданняў пра Менск. Таямнічыя гісторыі, фантастыка, прывіды. І ўсё гэта ў знаёмых мясцінах. Агучыў Алег Гарбуз
- "Трое ў чоўне, і пёс з імі". Класіка ад брытанскага аўтара Джэром Клапка Джэром. Аповесць-антыдэпрэсант, якая ўратуе вас нават у самыя халодныя і змрочныя часы. Агучыла Алеся Буландо.
- "Мужыцкая праўда". Мы ўсе ведаем пра першую беларускамоўную газету Кастуся Каліноўскага. Але хто сапраўды чытаў гэтыя гістарычныя тэксты? Сёння ў нас ёсць магчымасць паслухаць іх галасамі вядомых беларусаў: Аляксандра Памідорава, Лявона Вольскага, Русі Shuma, Уладзіміра Пугача, Мікіты Мелказёрава, Глеба Сямёнава і Дзяніса Дудзінскага.

А якія аўдыёкнігі ў апошні час слухалі вы? Дзяліцеся і дасылайце ў чацік 😇
Усім прыемнага настрою і добрага дня!


Прачынайся, Чырвоны Бор! Нарэшце настала раніца аўторка, а з ёй і дзень беларускай мовы ў нашым чаце. 🥰

Надоечы мы раілі патрапіць на святы сустрэчы вясны і Масленіцу, памятаеце? Дык вось, відаць, адзначылі іх беларусы не так актыўна, як трэба, бо пасля такой цёплай і прыемнай суботы пайшлі такія халодныя дні... 🥶
Але ж ёсць яшчэ час усё выправіць! Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе далучыцца да іх на гэтым тыдні ў чацвер, каб справіць сапраўднае гуканне вясны. Добрая магчымасць навучыцца спяваць такія абрадавыя песні!
Музей знаходзіцца па адрасу вул. Карла Маркса, 30, кв. 4 (гэта каля Мастацкага музея). Там працуюць сапраўды добрыя экскурсаводы, а таксама ёсць магчымасць прыгожа сфатаграфавацца на фоне цэнтра Мінска. 😍

📅21 сакавіка
🕕а 18-й гадзіне
💸Уваход для студэнтаў і школьнікаў – 3 р.
Для дарослых – 6р.


Добрай раніцы, суседзі!

Пакуль вы прачынаецеся, мы нагадваем: сёння аўторак, а таксама чарговы дзень беларускай мовы ў нашым чаце. 😉
Так цяжка вяртацца да працы пасля трох дзён адпачынку! Каб гэты дзень прайшоў трошкі лягчэй, мы падрыхтавалі для вас неблагія жарты. Калі нейкі з іх падаруе вам успешку, то мы не дарма іх шукалі! 🥳

Дзяліцеся сваімі ўлюблёнымі жартамі і мемамі, зробім гэты тыдзень больш прыемным. 😊


Вітаначкі сябры і сяброўкі!

Як у вас настрой? Ужо адчуваеце подыхі вясны ці яшчэ не? Ужо зусім хуценька нашае наваколле зменіцца і дабавіцца шмат новых колераў. 🌱🌼
Пакуль сама прырода на спяшаецца прачынацца, таму яе трэба пачынаць гукаць! А дзякуючы нашым жанчынам, усе мы зможам адчуць подых кветак 💐 і ў нас будзе тры выходных!
Гэта вельмі добрая нагода выбрацца з дома.

Таму сёння мы вырашылі падрыхтаваць некалькі карысных парад каб лепш правесці святочныя выхадныя 🤗

Дзе набыць кветкі?

Лепей шукаць загадзя. Паглядзіце на куфары альбо ў тэлеграм. зараз шмат паведамленняў аб продажы кветак. Не пакідайце на апошні дзень!

Куды паехаць?

1. У Вялікім Княстве Сула цікава заўсёды! А 9 сакавіка парк гісторыі запрашае на "Шчодрую Масленіцу". Арганізатары абяцаюць шмат гульняў і забаў, смачнай ежы і падарункаў. Самыя спрытныя могуць паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах: баі мяхамі, перацягванне канатаў, “Масленічны слуп” і не толькі. Самае цікавае застанецца тым, хто прыедзе на свята!
Дарэчы, мы прапануем падпісацца на іх тэлеграм канал, каб не прапускаць навіны і атрымліваць смакату вось ад такіх вось пастоў

2. У музеі народнай архітэктуры і побыту 9 сакавіка вас чакае абрад "Немку носім, сала просім" прысвечаны масленічным традыцыям у розных вёсках Беларусі, а 10 сакавіка адбудзецца святочная мерапрыемства "У вясны – дзявочы голас".

3. Да 7 красавіка 2024 у гісторыка-культурным музеі "Заслаўе" будзе праходзіць персанальная выстава Веры Перміновай ўпрыгожванняў з бісеру "Гарлячкі. Стыль і традыцыя".

Зіма скончылася, хадзем на вуліцу, там зараз прырода прачынаецца і кожны дзень нешта новае! А прырода ў нашай краіне вельмі багатая і разнастайная, як наша мова і культура. ❤️


Добрай раніцы, Чырвоны Бор!

Вось неяк незаўважна каляндарная зіма падыходзіць да свайго канца, таму сёння мы праводзім апошні беларускамоны аўторак за гэты люты. Працяг будзе ўжо ў сакавіку! 🌷
Усім нам хочацца пісаць граматна і паказваць сябе знаўцамі мовы, але памылкі — это важная частка навучання. Магчыма, нехта з вас памятае, як нават у тэстах мы дапускалі памылкі... 😅 Не пісаць на ўзроўні філолага — гэта цалкам нармальна. Кожны раз падчас напісання тэкстаў нехта з адмінаў дапускае памылкі, але іншыя адміны яго правяраюць, бо гэта цудоўна, калі ёсць каму падказаць. Мы вырашылі падрыхатаваць невялічкі тэст на правапіс, каб праверыць вас і астатніх адмінаў таксама.

'https://t.me/redbor_united/28879/30577' rel='nofollow'>Пытанне 1
'https://t.me/redbor_united/28879/30578' rel='nofollow'>Пытанне 2
'https://t.me/redbor_united/28879/30579' rel='nofollow'>Пытанне 3
'https://t.me/redbor_united/28879/30580' rel='nofollow'>Пытанне 4
'https://t.me/redbor_united/28879/30581' rel='nofollow'>Пытанне 5
'https://t.me/redbor_united/28879/30582' rel='nofollow'>Пытанне 6

Будуць у вас усе адказы правільныя ці далёка не ўсе — гэта не важна, вам шчыры дзякуй ужо толькі за ўдзел у нашых актыўнасцях. 🤗


Добрага аўторка, даражэнькія суседзі!

Сёння мы будзем зноў размаўляць пра кіно. Беларускае незалежнае кіно, зробленае беларусамі, якое можна безкаштоўна паглядзець анлайн на сайце vodblisk.northernlightsff.com

VODBLISK - анлайн-кінатэатр, створаны камандай кінафестывалю «Пайночнае ззянне». Цяпер у анлайне можна глядзець беларускае сучаснае незалежнае кіно — і ігравыя, і дакументальныя стужкі.
У 2024 годзе VODBLISK бясплатны для карыстальнікаў з Беларусі.

Як глядзець?
1️⃣ Адкрываем старонку рэгістрацыі і ўводзім імя, пошту і пароль.
2️⃣ Адкрываем медыятэку і глядзім фільмы.

Што паглядзець?
На сайце ёсць фільмы, знятыя на розных мовах: беларускай, рускай, ангельскай, польскай і іншых. Але нават калі фільм на замежнай мове, то можна ўключыць субцітры.

Мы зрабілі шорт-ліст фільмай менавіта на беларускай мове, але прапануем звярнуць увагу і на іншыя, бо ўсе яны былі зроблены нашымі землякамі 🤗

📺 Возера радасці
Фільм, які трапіў у лонг ліст прэміі Оскар.
У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.

📽 Summa
Маладая беларуская мастачка стамілася ад руціны паўсядзённага жыцця. Марыя пакідае мужа ў Менску і зноў адпраўляецца ў Мачкова Руда ў Польшчы. Яна апынаецца ў казачным месцы сярод некранутых балот. Там стары польскі мастак Анджэй Струміла жыве ў адзіноце ў сваім маёнтку. З кожным днём іх сяброўства і сімпатыя растуць. Іх аб'ядноўваюць сумесная праца, шчырыя гутаркі і мастацтва. Так фармуецца моцная сувязь паміж імі. Гармонію парушаюць пастаянныя званкі ад мужа мастачкі, які патрабуе, каб яна вярнулася дадому.
Ідылія можа разваліцца ў імгненне вока..

🎬 Чыстае мастацтва
Маляры ЖЭСу Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на сценах Менску надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя квадраты. Натхнёны яркімі фігурамі мастак – абстракцыяніст Захар Кудзін, выходзіць на гарадскі пленэр. Зацікаўленыя мінакі, спрабуючы інтэрпрэтаваць творчасць Захара, выказваюць сваё меркаванне не толькі пра мастацтва. Назіраючы за нараджэннем арт-феномену, фільм з іроніяй і любоўю паказвае сучасную Беларусь і ўздымае пытанні, актуальныя не толькі для нашай краіны.

Прыемнага прасмотра!


Добрага аўторачка, Чырвоны бор!

Жадаем, каб і раніца, і ўвогуле ўвесь дзень склаўся ўдалым. Мы ўжо даўно заўважылі, што надзейна дапамагае прыцягнуць удачу напісанне каментароў у нашым чаце па-беларуску, вы паспрабуйце. 😉

А зараз адцягніце дзетак ад экранаў, бо мы зараз напішам пра кантэнт 18+ з прычыны заўтрашняга дня святога Валянціна!🍆🍓
Блогерка Pakrysie зрабіла летась даволі далікатны пост-размоўнік на тэму "Каханне й сэкс". Там фразы і для заляцанняў, і для больш шчыльных стасункаў. 😏 Чытайце, пакуль ёсць магчымасць! 😄


Добрай раніцы, сябры!

Мы вяртаемся з традыцыйным паведамленнем у беларускамоўны аўторак! ❤️‍🔥

21-га лютага будзе міжнародны дзень роднай мовы. Як вы збіраецеся яго святкаваць? Магчыма гэта добрая нагода, каб паўдзельнічаць у нейкай культурніцкай падзеі? Неабавязкова ў гэты самы дзень, але ж падтрымаць беларускую культуру і паспрабаваць нешта новае. ❤️

Мы вырашылі пашукаць варыянты куды можна схадзіць.

1️⃣ Вельмі шырокі выбар у тэатры беларускай драматургіі (РТБД). Увесь люты тэатральныя пастановы на самы розны густ, але вольных квіткоў не так і шмат, на 21-га квіткоў наогул не засталося. Застаецца толькі прымяняць хітрыкі. Напрыклад, на kufar зараз ёсць тры квіткі на "Карней" 8-га лютага.

2️⃣ У тэатры юнага гледача 18-га лютага можна паглядзець "Добрай раніцы, Званочак!", 24-га лютага "Вясёлы Роджар", а 13-га сакавіка адбудзецца спектакль "Дзiкае паляванне караля Стаха".

І.... гэта ўсё! 😢 Нажаль, знайсці беларускамоўныя мерапрыемствы, нават на дзень роднай мовы, не так і проста. Напрыклад, на relax.by па фільтру "Дзень мовы" наогул нічога беларускамоўнага на люты няма! Можа яшчэ што-небудзь з'явіцца, таму прапануем адсочваць і дзяліцца спасылкамі на мерапрыемствы. Але 2 гады таму мы рабілі падобную падборку беларускамоўных спектакляў і выбар быў значны больш. Відавочна, што беларускай мовы ў Беларусі становіцца ўсё менш.

Можа мы што прапусцілі? Пішыце ў чацік!
Абдымаем вас, нашыя даражэнькія 🤗


Прачынайцеся, чырвонаборцы, ужо наступіла раніца аўторка! ❤️

Самы час узгадаць, што менавіта ў гэты дзень тыдня мы робім дзень беларускай мовы ў чаце. 😉
Ці сустракаліся вы з тым, што рэчы, якія лічацца дзіцячымі, могуць быць дужа цікавымі і для дарослых? Вось такі стэрэатып мы і паспрабуем сёння пахіснуць на прыкладзе прылады "Кніжны воз". Мы ўжо, здаецца, не раз пра яго пісалі як пра добры выток аўдыяказак для дзетак. Але ж там ёсць шмат кантэнту, які будзе цікавым падлеткам і дарослым. 😨 Гэта...

📚 "Эцюд у пунсовым", "Знак Чатырох" і "Сабака Баскервіляў" Артура Конан-Дойла пра прыгоды Шэрлака Холмса
📚"Калядны харал" Чарлза Дыкенса (калі вы вось толькі вырашылі прыбраць ялінку, і вам патрэбна нешта такое шыкоўнае ўключыць на фоне)
📚 "Пляменнік чараўніка", "Вядзьмарка і Гардэроб", "Конь і яго Хлопчык" з цыкла "Хронікі Нарніі" Клайва Льюіса (каб ўзгадаць ці нарэшце пазнаёміцца з гэтай знакамітай серыяй)
📚 "Замак Отранта" Хораса Ўолпала
📚 Дзьве (!) агучкі "Ладдзя роспачы" Уладзіміра Караткевіча (каб адчуць надзею, калі яе страцілі)

Гэта далёка не ўвесь спіс, з усімі аўдыякнігамі можна пазнаёміцца на сайце "Кніжнага воза" ці праз прыладу для смартфонаў. Спадзяемся, што вы знойдзеце для сябе нешта цікавае.


Добрай раніцы, чырвонаборцы!

Віншуем усіх з наступным днём беларускай мовы ў нашым чаціке. ❤️‍🔥
Спадзяёмся ў вас усё добра. Але ж у жыцці бываюць моманты, калі без лаянкі не абысціся. Таму сёння мы падабралі для вас смачныя выразы са словам "срака" 😎

Чытаем, запамінаем і ўжываем замест мацюкоў 😈


Прывітанне, Чырвоны Бор!

Ну вось і зноў аўторак, таму ўзгадвайце беларускія словы і спрабуйце ну хоць трошкі выкрыстоўваць у размове ў чаце 🥰

Як назваць нешта неверагоднае, што наўрад ці адбудзецца? Вядома, можна вось так і сказаць, але ў кожнай мове ёсць свае трапныя выразы.
Па-англійску гавораць: "Калі свінні паляцяць".
Па-грузінску: "Калі асёл залезе на дрэва".
Па-сербску: "Калі на вярбе вырасце вінаград".
Па-польску: "Калі на вярбе вырастуць грушы".
Па-руску: "Калі рак на гары свісне".
Па-французску: "Калі ў курэй з'явяцца зубы".
Па-чэску: "Калі граблі зацвітуць".

А як сказаць вось так па-беларуску? Вядома, вы можаце нават прыдумаць уласнае выслоўе, але давайце праверым, ці ведаеце вы такія выразы ў беларускай літаратурнай мове. 😉
'https://t.me/redbor_united/28879/30179' rel='nofollow'>Першы
'https://t.me/redbor_united/28879/30180' rel='nofollow'>Другі
'https://t.me/redbor_united/28879/30181' rel='nofollow'>Трэці
'https://t.me/redbor_united/28879/30182' rel='nofollow'>Чацвёрты
'https://t.me/redbor_united/28879/30183' rel='nofollow'>Пяты


Добрай раніцы, суседзі!
Мінуў тыдзень, і ў чаце зноў праводзіцца дзень беларускай мовы!


У гэтым годзе прайшоў усяго толькі адзін працоўны тыдзень, але ўжо зноў хочацца атрымаць новы перапынак. 🥲Вось і мы вырашылі, што прыйшоў час узяць нам паўзу... Рэкламную паузу! 😁 Мы паспрабавалі пашукаць, якую рэкламу на беларускай мове можна знайсці ў сеціве, і вось што ў нас атрымалася.

🎥 Пачнем з класікі, якая, шкада, не вельмі цікавая. Але дзякуй кампаніі Samsung, што яна аздабляе тэлебачанне беларускай мовай.
🎥 Lay's добра заўважае, што частцы беларускай моладзі даспадобы крэатрыўныя песні-рэкламы на мове!
🎥 Аднак не песня пра чыпсы пачала такі трэнд. Pepsi на паўгады раней апублікавала ролік пра свой напой.
🎥 У сеціве можна знайсці і смешную старую рэкламу Pepsi. Малаверагодна, што яе паказвалі па тэлевізарах, але якая якасць агучкі!
🎥 І скончым амаль што класікай. Не будзем раскрываць жарт і пісаць, пра што гэтая рэклама. Калі дагэтуль у вас не было жадання глядзець ролікі, паглядзіце гэты абавязкова!

А якую прыемную рэкламу па тэлебачанні на мове вы яшчэ сустракалі?


Вітаем даражэнькія суседзі!

Як вы сустрэлі Новы год? Спадзяёмся пазітыўна, але нам здаецца, што вельмі хутка і хочацца яшчэ трошкі падоўжыць святы. У нас для вас некалькі ідэй з чаго пачаць 2024 год 🙏

🎄 Сёння Дукорскі маёнтак запрашае на святочную ялінку. Цягам усяго дня ладзяць шэраг анімацыйных экскурсій з любімымі героямі. Падрабязней на сайце dukora.by.
2 студзеня, з 12:00. Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора

🌟 У першыя дні студзеня ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы - акцыя «Калядныя дзянькі». Мерапрыемствы бясплатныя - адно што трэба набыць уваходны квіток у музей. Падрабязнасці на сайце.
1 - 4 студзеня, 13:00 у музэі народнай архітэктуры і побыту, Азярцо.

💃 Калядны баль у Мірскім замку.
У суботу, 6 студзеня, у Мірскім замку будзе дзіцячы калядны баль для кавалераў і дам ад 6 да 12 гадоў. А 13 студзеня будзе для дарослых, але пішуць, што браніраванне завершана, таму паспяшайцеся запісацца на дзіцячы!
6 студзеня,12.00, у Мірскім замку, вул. Чырвонаармейская, 2, Мір.

🎁 Навагоднія сюрпрызы ў Нясвіжскім замку.
У першыя дні 2024 года ў палацавым ансамблі вас чакаюць:
– з 1 па 4 студзеня — бясплатная дзіцячая творчая пляцоўка "Навагодняя майстэрня" ў Тэатральнай зале і тэматычная фотазона;
– з 2 па 4 студзеня — культурнае мерапрыемства «Модны праменад»;
- 5 студзеня ў 15.00 і 17.00 — канцэртныя праграмы «Калядны джаз»;
- 6 студзеня ў 13.00 і 15.00 — дзіцячы музычны спектакль «Крыштальны чаравічак».
г. Нясвіж, Ленінская, 19
Падрабязнасці на сайце. Вул. Ленінская, 19, Нясвіж.

🖼 Выстава "ZOOART" у Мінску
У галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася файная анімалістычная выстава твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю "ZOOART".
Працуе выстава па 21 студзеня.
Галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск

Абдымаем! 🤗


Добрай раніцы, чырвонаборцы!

Пачынаецца апошні працоўны тыдзень у гэтым годзе, а ў дзяцей ужо пачаліся зімовыя канікулы. Да Новага года засталося амаль нічога, таму сёння зробім падборку калядных мульцікаў і фільмаў, каб вам і вашым дзеткам было лягчэй знайсці што паглядзець у вольны час ❤️

⛄️ Дзіцячы Гаварун зрабіў падборку зімовых мультфільмаў. Проста ўключаеце плэйліст і атрымліваеце асалоду.

🏘 Кіно на кожны год: "Адзін дома", "Адзін дома 2" і "Адзін дома 3". Мы ўпэўнены, што ўсе глядзелі. А на беларускай мове? Паспрабуйце і атрымайце новыя эмоцыі (беларуская лаянка як заўсёды ❤️‍🔥)

❄️ Неўміручая класіка "Гэта цудоўнае жыццё". Мы спрабавалі гэтую кінастужку паглядзець разам у чаце, але з-за тэхнічных непаладак спынілі паказ. Калі яшчэ не бачылі - абавязкова паглядзіце!

🎅🏻 Для тых, хто вывучае ангельскую мову, прапануем паглядзець "Клаўс" 2019 года ў арыгінальнай агучцы але з беларускімі субцітрамі.

☃️ Аматарам нетыповых варыянтаў можна звярнуць увагу на фільмы "Чароўнае дрэва" (Польшча, 2004), "Пра калядную зорку" (Чэхія, 2020) і "Калядная гісторыя" (Фінляндыя, 2007).

Дасылайце вашыя варыянты, што новага і цікавага можна паглядзець на беларускай мове!

Цудоўнага апошняга беларускамоўнага аўторачка ў гэтым годзе! 🤗


Вітаем з новым днём беларускай мовы ў нашым чаціке! 🖖

Вы любіце музыку? Якую беларускую музыку вы слухаеце? А вы ведалі, што апошнім часам з'яўляецца даволі шмат шыкоўных музычных твораў на роднай мове? Іх сапраўды варта адкрыць для сябе, і, магчыма, у вас з'явіцца жаданне дадаць некаторыя з іх у плэйлісты з улюблёнымі песнямі! ❤️

Сёння запрашаем вас у музычнае падарожжа па беларускай музыцы на Spotify! Гэты беларускамоўны плэйліст напоўнены разнастайнымі жанрамі і аб'ядноўвае ў сабе багаты музычны каларыт.

🪅 Калядныя песні дапамогуць стварыць мілагучную атмасферу перад святамі.
🏆 Самыя папулярныя беларускамоўныя песні. Спіс найпапулярнейшых беларускіх трэкаў у Spotify.
🎧 Толькі па-беларуску. Музыка з Беларусі на беларускай мове. Больш за 150 гадзін музыкі, рэгулярна абнаўляецца.
🎵 Беларускія песні на беларускай мове
. Плэйліст з якаснымі беларускамоўнымі песнямі, пад кожны настрой і густ.
🎹 На роднай мове. Калі вы фанат Яндэкс.Музыкі і не хочаце ні ў якім разе пераходзіць на Spotify, то прапануем і там добры плэйліст. 😉

На Spotify у вас ёсць магчымасць стварыць свой уласны плэйліст і падзяліцца ім з сябрамі. Дадайце вашы любімыя трэкі, каб атрымліваць асалоду ад музыкай кожны дзень. Аптымізуйце сваю музычную падборку і атрымлівайце максімальнае задавальненне ад праслухоўвання беларускай музыкі.

Няхай гэтыя плэйлісты стануць сапраўдным адкрыццём, якое напоўніць ваш дзень натхненнем і задавальненнем. 🤗


Вітаначкі, чырвонаборцы!

Новы год і Каляды – час чакання дзіўных цудаў і незабыўных момантаў 🎄 У святочныя дні, калі кожны з нас шукае падарункі для бацькоў, сяброў і каханых, мы падрыхтавалі для вас асаблівую падборку ідэй, якія зробяць гэтыя моманты больш цікавымі і запамінальнамі 🌟

1. Пачнём з календароў, якія не толькі пакажуць час, але і зробяць кожны дзень асаблівым. Добрая падборка ёсць на сайце alovakmag.by і на сайце друкарні "Тэхналогія".

2. Адзенне з нацыянальнымі ўзорамі. Шукаеце нешта арыгінальнае? Паглядзіце ў крамах, дзе прыгатавана шмат адзення з беларускай вышыванкай: honar.by, vishivanka.by, dimyanko.by, fainy.by, etnopipl.by

3. Кнігі. Кніга заўсёды застаецца адным з лепшых падарункаў! Глядзім на OZ.by і Кніжнай шафе. А яшчэ можна падтрымаць "стартап" і замовіць дзіцячы часопіс "Палосачка №2”.

4. Hand made. Падумайце аб арыгінальных падарунках ручной работы. Напрыклад, замест звычайнай паштоўкі можна падарыць драўляную шыльду з любым надпісам. Шмат розных вырабаў ад лепшых майстроў і мастакоў Беларусі сабрана на сайце галерэя рамёстваў.

5. Вандроўкі па Беларусі. Падарыце вашым бацькам альбо сябрам сертыфікат на падарожжа. Прыгоды і ўражанні гарантаваны!

Хай вашы падарункі будуць цікавымі, а ўражанні яркімі! 🎁 🌟

16 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.