Пісалі артыкулы ў блог пра кухні і найшлі рэцэпт віруснага кантэнту на Яндэкс Дзэн.
У «Агенцтва экспертнага капірайтынгу» звярнулася кампанія «Шэф Кухні» — афіцыйны прадстаўнік фабрык кухоннай мэблі ад «ЗОВ», «GeosIdeal» і «VogelBaum» у РБ і РФ. Каб прыцягнуць увагу новых пакупнікоў, кліент вядзе блог на Яндэкс Дзэн. Па дапамогу ў напісанні артыкулаў для яго «Шэф Кухні» і звярнулася да нас.
Мы напісалі для кліента 12 блогавых артыкулаў. Адзін з іх набраў 146 000 праглядаў і больш за 480 каментароў. Чаму менавіта гэта публікацыя ўзбударажыла чытачоў, разважаем ніжэй 🔽
Яндэкс Дзэн працуе паводле наступнага алгарытму: чым больш людзей дачытваюць артыкул, тым часцей ён будзе з’яўляцца ў стужцы. Дачытванне «залічваецца», калі карыстальнік быў на старонцы даўжэй за 40 секунд. Чым часцей паказваецца публікацыя, тым больш шанцаў, што артыкул адкрыюць унікальныя чытачы.
Значыць, каб завірусіцца, зрабіце 4️⃣ крокі 👣
1️⃣ Напішыце артыкул, які немагчыма адразу ж закрыць. Падумайце, што цікавіць, хвалюе або раздражняе вашу мэтавую аўдыторыю.
Выкарыстоўвайце загалоўкі, падзагалоўкі і спісы. Часцей за ўсё чытачоў палохае «прасціна» тэксту. Людзі з большай ахвотай чытаюць спісы і checklists.
У артыкуле для кампаніі «Шэф Кухні» распавялі шмат цікавага для тых, хто мае намер купляць гарнітур. Выкарыстоўвалі спіс з 13 кароткіх пунктаў.
2️⃣ Прыпраўце гатовы артыкул кідкім загалоўкам. Гэта першае, што ўбачаць чытачы ў стужцы. Інтрыгуйце, кранайце боль аўдыторыі, згадвайце трэнды, прапануйце простыя спосабы развязаць складаныя пытанні. Немагчыма не націснуць на загаловак, які выклікае эмоцыі, нават негатыўныя. Тым больш негатыўныя.
Мы хацелі прапанаваць рашэнне, якое дапаможа пазбегнуць памылак у дызайне кухні. А на практыцы закранулі пачуцці тых, чыё меркаванне «не супадае з меркаваннем рэдакцыі».
3️⃣ Заахвочвайце чытачоў да напісання каментароў. Прагляд публікацыі і напісанне каментароў павялічвае час знаходжання на старонцы. Пакіньце напрыканцы артыкулу пытанні або папрасіце аўдыторыю падзяліцца сваім меркаваннем. Рабіць гэта не абавязкова, калі тэма публікацыі бянтэжыць. Каментары пакінуць і без закліку да дзеяння.
4️⃣ Выкарыстоўвайце прыёмы вёрсткі. Гэта зробіць тэкст зручным для чытання на платформе. Выдзеліце загалоўкі, падзяліце публікацыю на невялікія абзацы, накіроўвайце ўвагу чытача на галоўнае. Дадайце ў артыкул ілюстрацыі. Напрыканцы падсумуйце ўсё, пра што пісалі вышэй.
Як ведаеце іншыя сакрэтныя інгрэдыенты поспеху на Яндэкс Дзэн, распавядайце ў каментарах.