У сярэдзіне 19 стагоддзя на землях Расійскай імперыі, куды ў тыя часы ўваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі, кожная дзясятая смерць здаралася ад сухотаў. Багатыя людзі ездзілі лячыцца на марскія курорты і ў горныя санаторыі. У Беларусі тады шырокай папулярнасцю карыстаўся санаторый ў Баркоўшчыне. Цяпер гэта санаторый «Лясныя азёры» каля вёскі Вашкава непадалёк ад раённага цэнтра Ушачы Віцебскай вобласці. Там лячыліся мінеральнай вадой. Лячэнне пачыналася з сярэдзіны мая і заканчвалася ў жніўні. Штогод на аздараўленне туды прывозілі па 200 полацкіх кантаністаў — сыноў з сем’яў вайскоўцаў, якіх рыхтавалі да воінскай службы. У другой палове 19 стагоддзя, калі лячэбніцай кіраваў доктар Неміроўскі, яна лічылася адной з лепшых еўрапейскіх здраўніц. Сюды прыязджалі лячыцца з Германіі, Францыі ды іншых еўрапейскіх краін. У тыя ж гады сухоты лячылі і ў санаторыі Лазенкі каля вёскі Відзы-Лаўчынскія на тэрыторыі сучаснага Браслаўскага раёна.
У 1882 годзе нямецкі вучоны Роберт Кох адкрыў узбуджальнік туберкулёзу, які ўвайшоў у навуку як ”палачка Коха”. З тых часоў пачаліся грамадскія формы барацьбы з гэтай хваробай — адкрыццё санаторыяў і лясных школ. Адным з метадаў барацьбы з такім захворваннем стала адкрыццё кумысалячэбніц. У 1880-я гады кумысалячэбніца існавала ў мястэчку Дуброўна на беразе Дняпра паблізу маёнтка Любамірскіх.
А другую ў пачатку 20 стагоддзя адкрыў вынаходнік і медык Я. А. Наркевіч-Ёдка на беразе Нёмана, насупраць мястэчка Пясочнае, у сваім маёнтку Наднёман.
У 1910 годзе была заснавана Усерасійская ліга па барацьбе з туберкулёзам. Выдаваліся брашуры і лісткі, чыталіся лекцыі з парадамі як змагацца з хваробай. У 1911 годзе аддзелы лігі ўзніклі ў Мінску і Бабруйску, а на наступны год у Пінску. Аддзелы адчынілі супрацьтуберкулёзныя лецішчы-калоніі ў Бабруйску і ў вёсцы Шмаргоўка каля Мінска. У Бабруйску лецішча было на 15 месцаў і дзейнічала толькі летам. Там стала знаходзіўся фельчар, а доктар прыязджаў тры разы на тыдзень. Пацыенты выконвалі розныя лёгкія гаспадарчыя работы.
Увесну 1911 года па ініцыятыве імператрыцы Аляксандры Фёдараўны з яе дочкамі ў Санкт-Пецярбургу была праведзеная дабрачынная акцыя для барацьбы з туберкулёзам з мэтай збору сродкаў. Даваліся канцэрты, працавалі буфеты. Такі дзень дапамогі хворым сталі называць “Дзень белай кветкі”. Сімвалам барацьбы з сухотамі стаў белы рамонак.
15 мая такая акцыя прайшла ў Мінску. Яе ініцыяваў вядомы доктар Сяргей Урванцаў. Быў створаны спецыяльны камітэт, куды ўваходзілі мінчане розных веравызнанняў і сацыяльных станаў. Графіня Чапская ахвяравала кветкі для продажу. У прадаўшчыцы было выбрана 224 дзяўчыны/жанчыны, у тым ліку графіня Чапская і дачка мінскага губернатара. Спіс прадаўшчыц кветак быў надрукаваны ў мясцовых газетах. Такая ж акцыя была паўтораная на наступны год. На сабраныя грошы адкрылі амбулаторыю для туберкулёзных хворых, а потым і туберкулёзны дыспансер. У мінскай амбулаторыі выкарыстоўвалі рэнгенаскапічны апарат. Медыкаменты выдавалі бясплатна.
На здымку Роберт Кох.
Працяг у наступным выпуску.
#размовынапрызбе #гісторыя #сухоты #лячэнне