Лазня са старажытнасці вядомая шматлікім народам свету. Звычайна паход у лазню разглядаўся не толькі як магчымасць ачысціць цела. Лазню лічылі сакральным месцам, паколькі ў ёй бачылі злучэнне ўсіх прыродных стыхій — паветра, вады, агню, зямлі.
Лічыцца, што ўпершыню лазня была апісана антычным вучоным Герадотам. Яна ўяўляла сабой будан, усярэдзіне якога стаяла пасудзіна з вадой, у якую апускалі распаленыя камяні. У выніку ўтваралася пара. Існавала і прафесія парыльшчыкаў, якіх у той час прылічвалі да лекараў.
На тэрыторыі Беларусі лазні будавалі спрадвеку. Спачатку гэта былі курныя зямлянкі ці паўзямлянкі, якія выкопвалі ў пясчаных схілах па берагах рэк, яроў, узгоркаў, або зрубныя наземныя з печамі без дымаходу. Такую лазню тапілі па-чорнаму, закладвалі дровы ў печ-каменку і выпускалі пару праз нізкія дзверы. Магчыма, тады лазня і атрымала сваю назву, як пабудова з нізкім праходам, куды трэба менавіта пралазіць. У такіх будынках апроч складзенай з камянёў печы, куды ўмуроўвалі вадзяны касцёл, былі палаці і лавы, замацаваныя ўздоўж сцен.
Па вёсках лазні былі толькі ў заможных сялян, а для самых бедных іх будавалі манахі пры манастырах. У паўднёвых рэгіёнах краіны і на Палессі часцей мыліся ў доме, выкарыстоўваючы драўляную балею.
У пачатку XIX стагоддзя на Беларусі пачынаюць з’яўляцца белыя лазні, у якіх дым выходзіў праз комін удасканаленай печы. У маёнтках лазні мелі складаную планіроўку з дзвюх, а то і трох памяшканняў: памяшканне для мыцця, перадлазнік і месца для адпачынку з лавамі. У такіх багатых лазнях сустракаліся і кафельныя печы з драўлянымі або меднымі ваннамі.
Даўней беларусы лазню шанавалі не толькі таму, што яна давала магчымасць ачысціць цела ад бруду. Тут варта згадаць пра старажытныя вераванні продкаў-язычнікаў, якія пакланяліся агню — яго ачышчальнай або разбуральнай сіле, і вадзе — крыніцы жыцця. Таму спалучэнне вады і агню ў лазні разглядалі як самыя галоўныя лекі. Лічылі, што толькі чысціня трымае здароўе ў целе. Ёю лячылі і прастуду, і сурокі. Лазня давала палёгку хворым на раматус, падагру, неўроз, хваробы нырак. Пара ў спалучэнні з правільна падабранай лекавай травой і мёдам нярэдка сапраўды рабіла цуды.
Бярозавы венік нашы продкі выкарыстоўвалі часцей за ўсё. Галлё для яго нарыхтоўвалі пасля Сёмухі. Лічылася, што ў гэты час лісце бярозы ўмацоўвалася. Дубовы венік таксама добры. Калі ён нарыхтаваны своечасова, у жніўні, то служыць 2–3 разы. Часам выкарыстоўвалі і хваёвыя венікі.
А яшчэ лазня служыла месцам варажбы. На Каляды туды ішлі самыя смелыя дзяўчаты, каб даведацца пра будучага жаніха. А ўжо напярэдадні вяселля ў лазню ішла маладая і на шчасце ўціралася мужчынскай кашуляй. Таксама, каб даведацца пра суджанага, дзяўчаты варажылі на веніку, употай хаваючы яго пад падушку са словамі "прысніся той, хто мне любы". На Масленіцу лазня станавілася месцам калектыўных моладзевых гульняў.
Лазня была і нячыстым месцам, дзе вяліся дэманічныя істоты. Так, гаспадаром лазні лічыўся лазнік —дэманалагічны персанаж, якога ўяўлялі ў вобразе голага бруднага старога з доўгімі валасамі, аблепленага лісцем ад веніка. Паводле павер’яў, тых, хто мыецца ў лазні пасля заходу сонца, лазнік карае калецтвам ці нават смерцю, бо сам любіць памыцца ў гэты час. З лазняй быў звязаны ў беларусаў цэлы шэраг павер’яў. Перад уваходам трэба было перажагнацца. Калі балела спіна, то апоўначы тры разы абыходзілі вакол лазні і каля кожнага вугла па тры разы церліся спінаю. У святочныя дні туды ўвогуле забаранялася ўваходзіць. На месцы былой лазні нельга было будаваць хату, інакш здарыцца няшчасце, і не аднойчы. Увесь рыштунак (вёдры, венікі) лічыўся нячыстым, яго трэба было пакідаць у лазні, каб лазнік мог памыцца. У новую лазню прыносілі ахвяры — хлеб і соль, а каля ганка закопвалі чорную курыцу.
#размовынапрызбе #лазня #беларускікод