У народзе спрадвеку бяссонніцу лічылі хваробай, якая ўзнікае пад уздзеяннем нячыстай сілы, найчасцей начніц. Іх уяўлялі ў жаночым абліччы. Прычынай бяссонніцы таксама лічылі тое, што чалавек клаўся спаць без малітвы і не перахрысціўшыся.
Няспынны плач дзіцяці па начах быў сведчаннем таго, што ў хату наведваюцца начніцы. Лічылі, што начніца – ператвораная пасля сваёй смерці бяздзетная або праклятая людзьмі жанчына, якая не дае спаць дзецям. Начніца ходзіць ноччу па хатах, не дае дзецям спаць. Першым сродкам ад гэтай пошасці было тое, што ўсё ў доме трэба было рабіць наадварот: пакласці дзіця ножкамі ў іншы бок, надзець на яго вывернутую кашульку рукавамі на ножкі, а ўдзень завесіць ці зачыніць вокны, уначы ж моцна асвятліць хату.
У час да ўсходу і пасля заходу сонца, як найбольш небяспечны перыяд, забаранялася пасля купання дзіцёнка выліваць ваду ў двор, пакідаць там нанач пялюшкі, гушкаць пустую калыску. Каб не пазбавіць дзіцёнка сну, нельга было ўвечары пазычаць суседзям хлебную лапату і жар са сваёй печы.
Для барацьбы з бяссонніцай існавалі і іншыя метады. Пад падушку клалі грэбень і разнастайныя абярэгі для адпужвання злыдухаў: сякеру, нож, ключ, іголку, замок ды інш. Каля дзвярэй ставілі дагары прутамі мяцёлку або падвешвалі да бэлькі стары венік ці перакідвалі яго праз дах дома.
Ахоўная функцыя прыпісвалася і смеццю. Яго збіралі з усіх кутоў дома і сыпалі ў калыску ці клалі пад падушку, запарвалі ў кіпені і давалі ад бяссоння.
На Віцебшчыне збіралі курынае пер’е, рабілі падушачку і спалі на ёй. На Палессі хадзілі да Святых дрэў і там прамаўлялі замовы. Шмат дзе існаваў звычай працягвання чалавека, які пакутваў на бяссонніцу, праз пэўныя адтуліны, асабліва ў дрэвах. Дзеля гэтага надзявалі адмысловую сарочку і пры працягванні праз адтуліну пакідалі яе там. Лічылі, што бяссонне застанецца ў сарочцы, а чалавек адужае.
У некаторых вёсках Заходняй Беларусі калі дзіця не магло заснуць і капрызіла, то мерылі яго ніткай ад пят да галавы і складалі гэтую нітку ўтрая. Ставілі дзіцёнка каля бруса ўваходных дзвярэй і над ягонай галавой свідравалі дзірачку. Туды ўкладалі нітку і забівалі калочак. Верылі, калі дзіцёнак перарасце гэтую дзірку з ніткаю, то супакоіцца.
#размовынапрызбе #бяссонніца #ЯкЛячыліРаней