Радыё Марыя Беларусь


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Din


Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Din
Statistika
Postlar filtri


Хто такі Алесь Аніхоўскі? Як з'явіліся газета і часопіс "Маладняк Калініншчыны"? Пра ролю для беларускай культуры і трагічны лёс натхнёнага краязнаўцы, настаўніка расказваецца ў артыкуле Аляксандры Вайтовіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2302-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-70


За 44 гады жыцця мастак Лявон Баразна шмат зрабіў для захавання беларускай культуры: падрыхтаваў да друку альбомы малюнкаў па беларускім народным арнаменце і народнай вопратцы, распрацаваў сцэнічныя касцюмы для музычных калектываў, падрыхтаваў да друку выданне па гравюрах Францыска Скарыны і інш. Мікола Купава дзеліцца ўспамінамі і ўражаннямі ад спатканняў з Лявонам Баразной у выпуску прымеркаваным да 95-годдзя з дня нараджэння мастака.
https://youtu.be/yf4ni__-NVM?feature=shared


Што за страшнае слова "хакатон"? Калі і ў каго ўзнікла ідэя яго правядзення?
Якая мэта хакатону? Хто арганізатары? Што б вы хацелі атрымаць у выніку правядзення мерапрыемства? Хто яны - ментары праекту? Колькі месцаў засталося для ўдзельнікаў?
Ці можа прыехаць сам чалавек, без каманды? Ці праявілі цікавасць да хакатону святары? Дар'я Шур распавядае пра праграму мерапрыемства, умовы удзелу і асаблівасці арганізацыі.
https://www.youtube.com/live/PRJZCdBb0KI?feature=shared




Перадача «Часопіс "Наша вера": актуальна пра духоўнасць» знаёміць з матэрыяламі, якія можна прачытаць на старонках гэтага выдання. Часопіс зацікавіць тых, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш значных падзей, цікавых навінак беларускай і замежнай хрысціянскай літаратуры. Прэзентацыя першага нумара за 2024 год уключае не толькі пералік рубрык і матэрыялаў, а нават сустрэчы з некаторымі аўтарамі.
https://radiomaria.by/news/109-chasopis-nasha-vera/2300-chasopis-nasha-vera-vypusk-1




Бенедыкт нарадзіўся ў Паўднёвай Афрыцы, дзе нягледзячы на панаванне хрысціянства, паўсюдна пануе магія і вядзьмарства.
Хлопец заўсёды імкнуўся да адукацыі і захавання чысціні каталіцкай веры. Як сталася, што благаслаўлёны Бенедыкт Дасва аддаў сваё жыццё за хрысціянскую веру расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/108-katekhezy/daroga-da-boga/2299-daroga-da-boga-benedykt


Калі ўпершыню на надмагільных помніках сталі змяшчаць выявы памерлых? Якія найстарэйшыя фота можна зараз ўбачыць на беларускіх могілках? Чаму некалі фотаздымкі размяшчалі ў ніжняй частцы помніка? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Сяргея Грунтова.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2296-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-69




Як і чаму простая раслiна стала сiмвалам перамогi? Чаму Хрыста, часама, малявалі ў лаўравым вянку? За што асабліва шанавалі лаўровае лісце? Чы ведаеце вы, што ў эстэтыцы ранняга хрысцiянства лаўр сiмвалiзаваў цнатлiвасць, чысцiню i даўгалецце? Пра вечназяленае лiсце лаўра, якое сiмвалiзуе вечнае жыццё, пра святых, што насiлi iмя Лаўр i Лаўра расказвае Анастасія Аўдзевіч.
https://youtu.be/rz88EKZ0-6I?feature=shared


23 сакавіка вернікі парафіі Св. Казіміра са Стоўбцаў разам з пробашчам ксяндзом канонікам Ігарам Лашуком вырушылі ў экстрэмальны Крыжовы шлях па коласаўскіх мясцінах.
Чаму менавіта коласаўскія мясціны? Як і хто распрацоўваў маршрут? Колькі часу заняла падрыхтоўка? Хто браў удзел? Пра тое, што было найбольш складаным, пра асабістыя ўражанні і планы на наступны эктрэмальны крыжовы шлях расказваюць яго удзельнікі кс. Ігар Лашук, Вікторыя, Кацярына і Арына.
https://www.youtube.com/live/wHdeo7VI0yY?feature=shared


Бласлаўлёны кс. Стэнлі Фрэнсіс Ротэр паходзіў з маленькага горада ў Аклахоме. З малога ён марыў стаць святаром, але вучыцца ў семінарыі было вельмі складана. Вёскі Гватэмалы, якая была ахоплена жорсткай грамадзянскай вайной, сталі месцам служэння і месцам трагічнай гібелі кс. Стэнлі.
Пра моцную веру і лёс благаславёнага расказвае кс. віталій Дабраловіч.
https://radiorm.by/audyyateka/108-katekhezy/daroga-da-boga/2293-daroga-da-boga-a-stenli-rotar






Ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі разам з Радыё Марыя шчыра запрашае падрыхтавацца да Прысвячэння сябе Езусу Хрысту праз рукі Марыі. Ад 8 красавіка праз 33 дні ў эфіры будуць гучаць разважанні і тэксты Прысвячэння, таксама іх можна будзе паслухаць на сайце РМ.
Далучайцеся!
https://youtu.be/7duHbmoSWVk?feature=shared


Ведаеце, якая птушка штодня прыносiла весткi Панне Марыi пра ўкрыжаванага Хрыста, суцяшала яе ў горы i прадказвала Уваскрасенне Хрыстова? Гэта жаўрук, які, згодна паданню, за сваю службу быў узяты на нябесы i з тых часоў нястомна славiць Найсвяцейшую Панну Марыю i Хрыста сваiм спевам.
А што яшчэ вы ведаеце пра жаўрука, акрамя таго, што ён высока лётае ды прыгожа спявае,?
Калi хочаце даведацца больш, то слухайце і глядзіце новую перадачу Анастасіі Аўдзевіч легенда пра птушку.
https://youtu.be/fcC4yyMa9UA?feature=shared


Калі спрабаваць акрэсліць дзівосныя падзеі, апісаныя ў Кнізе Даніэля, то першы выраз, які прыходзіць у галаву – гэта “праслаўленне”…
19 па 21 красавіка айцы францішкане запрашаюць у Івянец на біблійна-музычныя рэкалекцыі па Кнізе прарока Даніэля «На хвалі праслаўлення».
https://radiomaria.by/news/2292-na-khvali-prasla-lennya


Дзе і калі адбудзецца форум каталіцкай моладзі ? Хто можа прыняць у ім ўдзел? Чым зараз займаюцца арганізатары і хто яны? Якія выклікі ставіць час перад сучанай каталіцай моладдзю? Для чаго адказваць на пытанні моладзевай анкеты? Якіх вынікаў форуму чакаюць арганізатары? Чаму варта прыехаць на форум і прыняць ў ім удзел расказваюць кс. Андрэй Бурак, с. Дар'я і Ірэна.
https://youtu.be/ckqoT8KBWtc?feature=shared


Вольга Жарнасек расказвае, як яна ажыццявіла сваю мару і стала мастаком. Чаму яе захапіла менавіта дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, а гліна стаў асноўным матэрыялам для творчасці? Якія арыгінальныя серыі керамікі ўжо створаны? Што адчувае мастак, калі яго вырабы становяцца музейнымі экспанатамі? Ці варта прыгожы посуд выкарыстоўваць у штодзённым жыцці або лепш выключна на святы? Як гарадская дзяўчына прызвычаілася да жыцця ў сельскай мясцовасці, якія набыла новыя ўменні і навыкі?
https://youtu.be/VhkGUZqZ05I?feature=shared


Хлопец, які бачыў дзіўныя сны. Брат, якога хацелі забіць браты. Сын, якога бацька лічыў памерлым. Няшчасны, якога выратавалі егіпцяне. Зняволены, якога несправядліва абвінаваліцілі. Пра таго, хто стаў апекуном усяго свайго роду, расказвае кс. Канстанцін Анашка.
Прэм'ера новага выпуску Назаві мяне па імені сёння а 17:00.
https://youtu.be/VaFZXpO6n9Q?feature=shared

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.