Беларуская Рада культуры


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Арт-менеджар, прадзюсар і дзіджей Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah) паразмаўляў з намі ў межах спецпраекта «Салідарнасці» і Беларускай Рады культуры. Абмяркоўваем сучасную беларускую музыку па-за межамі краіны, выклікі для артыстаў і чаму галоўнае — гэта сэнсы, а не толькі мова песень.

Абралі для вас пяць самых яркіх цытат.

Даведайцеся больш пра тое, як беларуская музыка існуе ва ўмовах новых рэалій і хто працягвае яе ствараць, нягледзячы на ўсе перашкоды — беларускіх музыкаў і іх шлях у новых рэаліях – поўны артыкул па спасылцы.


«Старая Школа» – новая культурная рэзідэнцыя ў Польшчы, якая ствараецца для супольнай працы беларускіх і польскіх творцаў. У ініцыятыўную групу ўваходзяць беларускія дзеячы культуры, а таксама замежныя калегі.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Беларускай Рады культуры і мае важную місію – не толькі захаваць культурную спадчыну, але і даць магчымасць творцам, даследчыкам і ініцыятарам сацыяльных праектаў працаваць над новымі ідэямі ў бяспечнай і натхняльнай прасторы.

📍Дзе гэта?

Рэзідэнцыя знаходзіцца на памежжы Мазавецкага, Падляскага і Люблінскага ваяводстваў, ва ўсходняй Польшчы.

📌 Што там будзе?

▪️Майстэрні для мастакоў і рамеснікаў
▪️Выставачная і канферэнц-зала
▪️Тэатральная студыя
▪️Фатаграфічныя і гуказапісвальныя студыі
▪️Медыязона і кавярня
▪️Часовае жыллё для рэзідэнтаў

Асаблівая ўвага надаецца палітычным уцекачам з Беларусі – удзельнікі праграм атрымаюць магчымасці для інтэграцыі, адукацыі і працы. Праект таксама арыентаваны на людзей з абмежаванымі магчымасцямі і мясцовую супольнасць, якая будзе далучаная да культурных і адукацыйных мерапрыемстваў.

Як падтрымаць праект?

Цяпер ідзе збор сродкаў на апошні этап дэмантажу і пераносу будынкаў, каб аднавіць школу ў новым месцы. Агульны бюджэт патрэбных работ – 30 000 PLN.

Рэквізіты:


Santander 63109026880000000158108025
MasterCard 5223 6832 4764 1031
PayPal - hatalskaya1980@gmail.com

📌 Падрабязнасці на сайце: old-school.pl
📩 Кантакт: info@old-school.pl


2024 быў насычаным і няпростым, але, гледзячы на вынікі зробленай працы, мы ўпэўнена плануем сваю дзейнасць у 2025 годзе. Прапаноўваем азнаёміцца з некаторымі дасягненнямі нашай арганізацыі.

Асноўныя вынікі года:

▪️452 034 еўра было прыцягнута на падтрымку сферы, дзякуючы міжнародным партнёрам і даспрыянню беларускай дыяспары.
▪️253 адрасныя падтрымкі атрымалі дзеячы культуры: фінансавая дапамога, юрыдычныя і візавыя кансультацыі, магчымасці для мабільнасці.
▪️120+ згадак у медыя — тэма беларускай культуры і яе незалежнасці працягвае заставацца на міжнародным парадку дня.
▪️47 падтрыманыя праекты і 34 культурныя мабільнасці – новыя выставы, адукацыйныя ініцыятывы, мастацкія рэзідэнцыі і фестывалі.
▪️Больш за 30 адукацыйных праектаў былі падтрыманыя і атрымалі фінансаванне для развіцця беларусацэнтрычнай адукацыі.
▪️Мы даследавалі культурнае поле, адсочвалі тэндэнцыі, працавалі над новымі праграмамі падтрымкі.
▪️Запусцілі кампаніі, якія накіраваны на пашырэнне беларускай прысутнасці ў музеях свету і прызнанне паходжання беларускіх творцаў.

Чытайце поўную справаздачу тут.


Выдатныя навіны! Цяпер у адным з галоўных музеяў Еўропы, прысвечанаму гісторыі польскіх яўрэяў POLIN, даступны аўдыёгід на беларускай мове! І тут гаворка не проста пра пераклад — а пра прызнанне нашай культуры і спадчыны.

Гэта важны крок для беларускай супольнасці. Мы вітаем падобныя праекты, скіраваныя на падтрымку і папулярызацыю беларускай мовы ў культурніцкіх установах розных краін свету. Стварэнне беларускамоўнага аўдыёгіда ў музеі POLIN – добры прыклад дзейнасці, які мы заўжды гатовыя падтрымліваць

— адзначыў кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін падчас афіцыйнага візіту ў музей.

Агучку зрабіў вядомы перакладчык Сяргей Шупа, і яго голас надае праекту асаблівую каштоўнасць.

Чаму беларуская мова ў POLIN — гэта важна? Як з’явіўся аўдыёгід і што цяпер чакае беларускіх наведнікаў? Чытайце падрабязнасці ў нашым артыкуле па спасылцы.


У Гданьску адбыўся Форум Касцюшкі, прысвечаны падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Гэта адна з ключавых ініцыятыў польскага старшынства ў Радзе ЕС. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўрадаў еўрапейскіх краін, міжнародных інстытуцый і структур беларускай грамадзянскай супольнасці. Сярод беларускіх арганізацый-удзельнікаў Форума - Беларуская Рада культуры.

Культура і адукацыя сталі важнымі тэмамі дыскусій. Беларуская культура сёння – гэта не толькі спадчына, але і моцны інструмент пабудовы сувязяў, нацыянальнай ідэнтычнасці і супраціву. Удзельнікі абмяркоўвалі, як еўрапейская супольнасць можа падтрымаць беларускую культуру, адукацыю і медыя ў сучасных умовах.

Прадстаўнікі нашай арганізацыі выступілі мадэратарамі і спікерамі на панэлях, прысвечаных падтрымцы беларускай культуры і яе ролі ў міжнародных адносінах. Мы прадставілі наш досвед у рэалізацыі праграм падтрымкі, такіх як ArtPower Belarus, падзяліліся гісторыямі поспеху беларускіх творцаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і эміграцыю.

Беларуская культура застаецца часткай еўрапейскай культурнай прасторы, і важна, каб у гэтым працэсе былі створаны ўстойлівыя механізмы падтрымкі. Пра гэта гаварылі на форуме, і над гэтым мы працуем штодня.


“ЕС працягне ўводзіць абмежавальныя і мэтавыя меры супраць рэжыму, адначасова фінансава падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць, беларускія дэмакратычныя сілы ў выгнанні і беларускую культуру”.


26 студзеня Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) апублікавала афіцыйную заяву з асуджэннем фальшывых выбараў у Беларусі. Сярод ключавых пунктаў – падтрымка грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных сіл і беларускай культуры.

Гэта істотная пазіцыя, бо да 2021 года культура амаль не згадвалася ў падобных заявах. Сёння ж ЕС прызнае, што захаванне і развіццё беларускай культуры – неад’емная частка змагання за дэмакратычную і незалежную Беларусь.

📢 Мы працягнем сваю працу па прыцягненні сродкаў для падтрымкі незалежнай беларускай культуры, мастакоў, культурных ініцыятыў і адукацыйных праектаў.


Італьянскае выданне Linkiesta апублікавала артыкул пра беларускі дэмакратычны рух у выгнанні, у якім падкрэсліла ролю Беларускай Рады культуры ў захаванні беларускай ідэнтычнасці і супрацьстаянні русіфікацыі.

«Беларуская Рада культуры, галоўная культурніцкая інстытуцыя па-за межамі краіны, імкнецца „падрыхтаваць культурных менеджараў, садзейнічаць стварэнню незалежных інстытуцый, ажыццяўляць ініцыятывы па прасоўванні культурнага сектара і падтрымліваць мастакоў, што пацярпелі ад рэпрэсій»,

– Linkiesta.

Сёння, калі беларуская культура і мова падвяргаюцца сістэматычнаму знішчэнню ўнутры краіны, міжнародная падтрымка і прызнанне нашых намаганняў становяцца як ніколі важнымі.

📖 Чытайце поўны артыкул тут


Палітвязні — гэта тэма нумар адзін! Незалежная арганізацыя @freebelaruscenter разам з партнёрамі запускае кампанію ТЭМА#1, каб узмацніць галасы тых, каго спрабуюць прымусіць маўчаць.

Што гэта за кампанія?
Да 26 студзеня па ўсім свеце будуць праходзіць анлайн- і афлайн-мерапрыемствы, прысвечаныя палітычным зняволеным у Беларусі. На адмысловым сайце можна знайсці афішу падзей, спісы арганізацый, праз якія можна падтрымаць палітвязняў, і нават праект з "пячэннем прадказанняў" – словамі тых, хто цяпер у няволі.

Колькі творцаў за кратамі?
174 – менавіта столькі дзеячаў культуры з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі, паводле дадзеных ПЭН-Цэнтра. Пісьменнікі, музыкі, мастакі, акцёры і рэжысёры былі рэпрэсаваныя за тое, што не баяліся адстойваць сваю пазіцыю. Іх галасы патрэбна ўздымаць і падтрымліваць!

Як можна дапамагчы?
- Распаўсюджвайце інфармацыю пра кампанію.
- Наведайце падзеі, прысвечаныя палітвязням у вашым горадзе.
- Таксама можна заданаціць на падтрымку рэпрэсаваных творцаў праз Беларускую Раду культуры.


Мастачка Надзея Лежэ нарадзілася ў Беларусі, а не ў “расейскай вёсцы”

У Парыжы праходзіць выстава мастачкі Надзі Лежэ, але мы заўважылі, што ў апісанні экспазіцыі пазначана, быццам яна нарадзілася ў расейскай вёсцы.

Але Надзея Лежэ мае беларускае паходжанне. На нашым сайце можна пачытаць абгрунтаванне мастацтвазнаўцы на гэты конт. Беларуская Рада культуры ўжо накіравала афіцыйны ліст у музей, але адзін голас – гэта мала.

📢 Напішыце і вы! Чым больш лістоў, тым вышэй шансы, што нас пачуюць. Спампаваць гатовы ліст можна на нашым сайце.

Чаму гэта важна?

Гэта частка адвакацыйнай кампаніі #art_born_Belarus, якая мае адну мэту – гучна заяўляць пра беларускіх творцаў.

Як мы дзейнічаем?

✅ Даследуем музейныя экспазіцыі і выяўляем памылкі.
✅ Рыхтуем аргументацыі ад мастацтвазнаўцаў.
✅ Дапамагаем кожнаму далучыцца – на нашым сайце можна спампаваць гатовыя лісты для музеяў па ўсім свеце.

Гэта ўжо працуе!

Раней у Метраполітэн-музей пад карцінай Шагала "Любоўнікі" было напісана "Born in Russia". LACMA (Лос-Анджэлес) таксама прыпісваў яго Расіі. Цяпер там пазначана "Now Belarus".


Беларуская Рада культуры далучылася да сеткі RESET!

Гэта дае новыя магчымасці для развіцця незалежнай культуры і міжнароднага супрацоўніцтва.

RESET аб'ядноўвае культурніцкія і медыяарганізацыі, дакументуе стан незалежнай культуры ў Еўропе і адстойвае яе каштоўнасці перад палітыкамі. Уступленне ў гэтую сетку адкрывае для нас новыя перспектывы:

◾️Пашырэнне інфармацыі пра Беларусь – удзел у міжнародных нетворкінг-івентах, падкастах і публікацыях, дзе мы зможам распавядаць пра сітуацыю ў беларускай культуры.

◾️Адвакацыя патрэбаў перад палітыкамі Еўразвязу – RESET працуе з Еўрапарламентам і іншымі палітычнымі інстытуцыямі, распрацоўвае прапановы па змяненні палітык падтрымкі незалежнай культуры.

◾️Супрацоўніцтва і сумесныя праекты – магчымасць шукаць партнёраў для міжнародных конкурсаў, такіх як Вышаградскі фонд, а таксама ўдзельнічаць у супольных ініцыятывах сеткі.

💡 RESET не толькі збірае і аналізуе інфармацыю пра незалежную культуру, але і распрацоўвае дапаможнікі і рэкамендацыі для яе падтрымкі на ўзроўні ЕЗ.

📍 Мы далучыліся да сеткі як "рэсурсная або сэрвісная арганізацыя". Гэта азначае, што мы не маем права голасу на Генасамблеі, але можам актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваннях і праектах. Большасць арганізацый у RESET – гэта “нізавыя” ініцыятывы, і мы зможам будаваць сувязі з іншымі ўдзельнікамі сеткі.


Вынікі 2024 года: што адбывалася ў беларускім кіно?

◾️Беларускаму кіно – 100 гадоў!

17 снежня споўнілася стагоддзе беларускай кінаіндустрыі. Але гэтае стагоддзе кіно сустрэла больш падзеленым, чым калі-небудзь.

◾️Дасягненні года:

— 1 поўнаметражны незалежны беларускі фільм выйшаў у кінатэатрах.
— 3 незалежныя кінафэсты адбыліся за год.
— 13 беларускіх фільмаў атрымалі ўзнагароды на прэміі “Чырвоны верас” у рамках Berlinale.
— 7 новых кінапраектаў узялі ўдзел у пітчынгу беларускіх аўтараў на Berlinale, а яшчэ 10 адабраныя на наступны год.

◾️Тэндэнцыі года:

— Кінастудыя "Беларусьфільм" усё мацней выкарыстоўваецца як інструмент прапаганды, а кінафестываль "Лістапад" страціў незалежны статус.
— Большасць рэжысёраў і актораў у дзяржаўных фільмах – расіяне, як і самі рэжысёры новых праектаў.
— Незалежныя беларускія кінематаграфісты вымушаны шукаць фінансаванне за мяжой.

◾️Што страцілі, а што набылі?

❌ Страта прафесіяналаў: многія творцы сыходзяць з прафесіі праз адсутнасць фінансавання.
✅ Пазітыўныя прыклады: фільм Мары Тамковіч “Пад шэрым небам” створаны беларускай аўтаркай, але пры фінансавай падтрымцы Польшчы.
✅ Развіццё традыцый: прэмія “Чырвоны верас” і пітчынг беларускіх кінапраектаў на Berlinale працягваюць працаваць на міжнародным узроўні.

◾️Што далей?

У 2025 годзе асабліва важнай задачай застаецца стварэнне фонду кіно для беларускіх аўтараў, каб незалежныя творцы маглі рэалізоўваць свае праекты.

🔗 Поўны тэкст вынікаў круглага стала па спасылцы


З’явілася зручныя варыянты з падтрымкай рэпрэсаваных творцаў.

На сайце Беларускай Рады культуры мы прапаноўваем некалькі варыянтаў збораў: падпіскі і мэтавыя зборы на рэпрэсаваных творцаў і нашую дзейнасць.

Дзякуючы вашай падтрымцы ў 2024 годзе мы здолелі зрабіць многае:

Арганізавалі 3 публічныя і 1 непублічны зборы.

У выніку:
◾️тыдзень салідарнасці з Нінай Маргаевай: €4,341.45.
◾️калядны збор для трох сем’яў у цяжкім матэрыяльным становішчы: сабрана €1,359 (€453 для кожнай сям’і).
◾️збор для рэпрэсаваных дзеячаў культуры (працягваецца).

Агульная сума выплат у 2024 годзе: €23,982.

Колькасць атрымальнікаў: 42 асобы.

Ваш унёсак — гэта не проста фінансавая падтрымка, гэта знак салідарнасці з тымі, хто змагаецца за права тварыць і жыць годна.

🫂 Далучайцеся да дапамогі:
падтрымайце рэпрэсаваных творцаў пераводам, альбо праз штомесячнае ахвяраванне.

📌Таксама можна ахвяраваць на падтрымку дзейнасці Беларускай Рады культуры як разавым пераводам, так і штомесячна.


У Метраполітан-музеі ў Нью-Ёрку сталі мяняць інфармацыю пра месца нараджэння Марка Шагала. Напрыклад, раней пад карцінай "Любоўнікі" знакамітага нараджэнца Беларусі было напісана: "Born in Russia". Тое ж самае пазначалася пад іншымі працамі. Але цяпер можна пабачыць: “Now Belarus”. Таму што Віцебск — гэта Беларусь. І калі мы не будзем заяўляць пра гэта, то нашых творцаў будуць працягваць пазбаўляць іх ідэнтычнасці. Гэтыя змены адбыліся дзякуючы нашай сумеснай працы ў межах кампаніі #art_born_Belarus!

Адвакацыйныя кампанія #art_born_Belarus неабходна для таго, каб зрабіць вядомым факт: гэтыя творцы паходзяць з Беларусі. Бо калі мы, беларусы, не прасоўваем нашых дзеячаў, за нас гэта зробяць іншыя. Іх назавуць "рускімі", "французскімі", "польскімі", але не беларускімі.

Што мы для гэтага робім?

Мы даследуем музейныя экспазіцыі, рыхтуем аргументацыі ад мастацтвазнаўцаў і прапануем кожнаму далучыцца. На нашым сайце можна спампаваць шаблоны лістоў для музеяў свету. Супольна мы здольныя змяніць сітуацыю!

Заклікаем вас далучыцца да #art_born_Belarus!

- распавядайце пра беларускіх творцаў;
- скіроўвайце лісты ў музеі;
- дапамажыце свету даведацца пра сапраўдную гісторыю.


Завершылі магістрат "VOLAT"!

Цягам 9 месяцаў "Волат" на рэгулярнай аснове падтрымлівала 26 чалавек. Сумарна атрымалася сабраць каля 20000 злотых, дзе уліку асобных ахвяраванняў.

За гэты час клуб "Волат"
- прыняў удзел 10 спаборніцтвах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў з
якіх прывёз медалі;
- адкрыў філіял у раёне Praga Północ (Kowieńska 12/20, школа № 127);
- правёў рэнавацыю базавага памяшкання на Malawskiego 6;
- запусціў лінію клубнага мерча;
- правёў шырокую рэкламную кампанію клуба;
- арганізаваў першыя вялікія спартовыя летнікі для дзяцей у горадзе і на выездзе.

Падтрымка магістратаў дала магчымасць клубу планаваць дзейнасць з улікам невялікай падушкі бяспекі, а таксама набыць неабходныя матэрыялы для новага філіяла.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел! Мы працягваем.


🚀 Далучайцеся да пітчынгу ідэяў для беларускай культуры!

Сябры, віншуем вас з Новым годам і Калядамі! 🎄

Новы год — выдатная нагода распачаць альбо палепшыць існуючы праект. Таму мы запускаем адбор на ментарскую праграму для каманд, якія:
🔹 Ствараюць праекты на скрыжаванні культуры і digital
🔹 Маюць гатовую ідэю або прадукт з тэхналагічным складнікам, які вырашае задачы культурнага або творчага сектараў
🔹 Шукаюць ментарскую падтрымку для далейшага развіцця

Склад каманды або досвед не маюць значэння — удзельнічаць могуць усе. Але ваша каманда павінна складацца не менш чым з двух чалавек.

🏆 Што атрымаюць пераможцы?
5 каманд-пераможцаў атрымаюць індывідуальныя кансультацыі ад ментараў для развіцця праекта. Ментарская праграма будзе доўжыцца 3 месяцы. Па выніках правядзем фінальны адкрыты пітчынг сярод каманд-удзельніц.


🗓 Калі? 14 студзеня ў 19:00 (па Мінску) / 17:00 CET
📍 Дзе? Анлайн (Zoom)
🕐 Фармат: 5 хвілін на пітчынг і 5-7 хвілін на пытанні ад аўдыторыі

🎯 Дэдлайн падачы заявак: 13 студзеня (23:59 па Мінскім часе)
👉 Зарэгістравацца.


Кажуць, калі не падвесці вынікаў папярэдняга году, то новы і не настане. Вядома, гэта жарт! Але ж як мы ўсе любім завядзёнку падрахоўваць зробленае за год, ужо амаль мінулы, і складаць спіс справаў на год наступны.

Беларуская Рада культуры падчас Круглага стала сустрэлася з экспертамі ў музыцы, тэатры, традыцыйнай культуры, мастацтве, літаратуры і кіно, каб згадаць самыя важныя культурніцкія падзеі ды трэнды 2024-га ды скласці спіс пажаданняў на 2025-ы. А яшчэ адзначылі важнасць падтрымкі беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў як унутры краіны, так і за яе межамі.

📖 Поўны тэкст дыскусіі чытайце тут.


Мы сабралі €1,359.30 падчас Каляднага збору для сем’яў беларускіх творцаў, якія апынуліся ў складаных абставінах.

Гэта значыць, што кожная сям’я атрымае па €453.

Дзякуй усім, хто далучыўся! Ваша падтрымка — гэта больш, чым грошы. Гэта святло і надзея, якія робяць гэты свет цяплейшым.

Нагадваем, што Беларуская Рада культуры працягвае падтрымліваць рэпрэсаваных творцаў і іх сем’і. Ваш унёсак, нават невялікі, можа стаць важнай дапамогай для тых, хто змагаецца за права тварыць і жыць годна.

Разам мы можам зрабіць больш! ❤️


Дарагія сябры і сяброўкі,
Беларуская Рада культуры віншуе вас з надыходзячымі Калядамі і Новым годам!

2024 год быў складаным і адначасова плённым для беларускай культуры. Нягледзячы на цяжкасці і рэпрэсіі, беларускія дзеячы культуры працягвалі працу і дасягалі значных поспехаў.

Сёлета разам з вамі мы ладзілі мноства культурніцкіх праектаў, рыхтавалі арт-менеджараў, гуртавалі беларускіх мецэнатаў, падтрымлівалі мноства ініцыятываў, дапамагалі дзеячам культуры ў цяжкай сітуацыі і рабілі многае іншае, каб беларуская культура заставалася жывой і актыўнай.

Дзякуй вам за падтрымку, за тое, што мы разам🤍🫂

Мы зычым Вам спакойных і радасных святаў. Хай новы год прынясе ўсім нам доўгачаканыя перамены, новыя магчымасці і добрыя навіны.


Працягваем ствараць цуды разам! 🎄

Дзякуем усім, хто ўжо далучыўся да нашага Каляднага збору для трох шматдзетных сем’яў беларускіх творцаў.

На сёння мы сабралі 1300 еўра, але дапамога ўсё яшчэ патрэбная, і збор працягнецца да 25 снежня.

Кожны ваш унёсак — гэта не проста грошы, а надзея і падтрымка для сем’яў, якія апынуліся ў цяжкіх умовах у выгнанні. Гэта дапамога ў аплаце арэнды, медыцынскіх расходаў і іншых жыццёва важных патрэб.

🔔 Не спыняйцеся! У нас яшчэ ёсць час, каб зрабіць святы цяплейшымі для тых, хто натхняе нас сваёй смеласцю і творчасцю.

📌 Далучыцца вельмі проста: спасылка на збор тут!


Беларуская Рада культуры прапануе 📚топ-7 кніг пра зіму, дабрыню і святы, якія зробяць вашы вечары яшчэ цяплейшымі і натхнёнымі. Ад казак, што пераносяць у свет дзяцінства, да аповедаў, якія закранаюць самыя глыбокія пачуцці.

Гэтыя кнігі вучаць нас таму, што цуды робяцца ўласнымі рукамі. І кожны з нас можа стаць чараўніком — падтрымаць сем'і, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны, каб яны таксама змаглі адчуць святло і цяпло Каляд❄️


1️⃣ Пятро Васючэнка «Каляды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага»
Вясёлыя і захапляльныя прыгоды неразлучных сяброў Кубліцкага і Заблоцкага. Яны паспрабуюць наседзець яйка, змагацца з Цмокам і нават выгадаваць рэпу.

3️⃣ Свэн Нурдквіст «Калядная каша»
У Швецыі на Каляды чакаюць гномаў, якія дапамагаюць людзям і прыносяць цуды. Але што будзе, калі гномы не атрымаюць сваю традыцыйную калядную кашу?

3️⃣ Ігар Кузьмініч «Казачка пра гандляра Пятра, казу і Каляды»
Фальклорная гісторыя пра калядныя традыцыі, у цэнтры якой — каза, галоўная гераіня абрадаў. З гэтай казкі вы даведаецеся пра паходжанне аднаго з самых каларытных беларускіх звычаяў.

3️⃣ Наталка Харытанюк «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі»
Казка, натхнёная рэальнымі падзеямі пра тое, як у Беларусі спрабавалі забараніць традыцыі і свята, але дух Калядаў усё адно застаўся жывым.

3️⃣ Эрнст Тэадор Амадэй Гофман «Шчаўкунчык»
Ажыўшыя цацкі, змаганне з войскам Мышынага караля і падарожжа ў казачную краіну раскрываюць сілу любові і дабрыні, якія могуць перамагчы любое зло.

3️⃣ Астрыд Ліндгрэн «Каляды ў Бюлербю. Ліс і гном»
Гэтая святочная гісторыя запрашае ў чароўны свет шведскіх Калядаў. Гномы, якія абараняюць гаспадарку, і галодны ліс, які шукае ежу. Што адбылося далей?

3️⃣ Майсей Кульбак «Вецер, які гняваўся»
Казка пра стомлены вецер, які не можа знайсці спакой і прыстанішча ў заснежаным свеце. Чаму ён гневаецца і ці зможа нарэшце адпачыць?

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.