#магчымасці — самыя цікавыя:
🟣
Wellcome Photography Prize
Дэдлайн: 14 студзеняТры катэгорыі: яркія адзіночныя фота; сторытэлінг; навуковыя і медыцынскія фатаграфіі. Пераможцы атрымаюць па 10 000 фунтаў стэрлінгаў.
🟣
Прэмія News Creator Award для відэажурналістаў (ICFJ)Дэдлайн: 15 студзеня Узнагарода ад ICFJ і YouTube будзе ўручана ўпершыню незалежным відэажурналістам і аўтарам навін з усяго свету, якія ствараюць высакаякасныя і дакладныя навіны ў інтарэсах грамадства.
〰️
Падаць заяўкі могуць як адзіночныя аўтары, так і супрацоўнікі рэдакцый, якія налічваюць да 20 чалавек. 8 пераможцаў
будуць узнагароджаныя на Міжнародным фестывалі журналістыкі, які пройдзе ў 2025 годзе ў Перуджы, Італія.
🟣
GIJN прымае заяўкі дыскусій для Глабальнай канферэнцыі журналістаў-расследавальнікаў GIJC25Дэдлайн: 15 студзеняКанферэнцыя пройдзе з 20 па 24 лістапада 2025 года ў Куала-Лумпуры, Малайзія.
〰️
Запрашаюць медыятрэнераў, журналістаў і іншых прафесіяналаў сферы медыя. Чакаюць ідэі панэльных дыскусій, семінараў і мітап-сесій, прысвечаных інструментам і тэхнікам правядзення журналісцкіх расследаванняў і журналістыкі дадзеных.
🟣
А Львоўскі медыяфорум збірае прапановы для праграмы канферэнцыі LMF 2025Дэдлайн заявак: 26 студзеня Міжнародная канферэнцыя пройдзе 15-17 траўня 2025 года ў Львове. «Называць рэчы сваімі імёнамі: выбар, рашэнне, адказнасць» — галоўная тэма LMF 2025.
🟣
Стажыроўка ў World Press InstituteДэдлайн: 15 лютагаРазлічаная на дзевяць тыдняў стажыроўка пачнецца ў жніўні 2025 года.
〰️Запрашаюць дасведчанных журналістаў(к), якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з амерыканскай журналістыкай.
🟣
Яшчэ больш магчымасцяў Сайт /
Instagram /
Facebook / Рассылка Прэс-клуба