Пасля васьмідзённага перапынку УСУ паведамілі пра ўварванне расійскага дрона ў паветраную прастору Беларусі.
На працягу мінулых сутак адзін расійскі беспілотны лятальны апарат паляцеў у бок Беларусі, паведаміў Генеральны штаб УСУ. Да гэтага восем дзён у зводцы ГШ УСУ не фігуравала.
Паводле звестак маніторынгавай групы “Беларускі Гаюн”, у паветраную прастору Беларусі за мінулыя суткі ўварвалася не менш за шэсць расійскіх БПЛА.
Адзін з беспілотнікаў пераадолеў больш за 170 км уздоўж паўднёвай мяжы Беларусі і паляцеў ва Украіну праз вёску Мілошавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Дзяжурная авіяцыя беларускай арміі не падымалася, паведамляе група.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN