„Długość dzwięku samotności” — галоўны гіт Myslovitz і адна з самых пазнавальных песень у гісторыі польскае музыкі. Яна была напісана ў 1999 годзе і выйшла на альбоме „Miłość w czasach popkultury”, найбольш пасьпяховага ў гісторыі гурта. Нават на менскім канцэрце Myslovitz, у арганізацыі якога я прымаў непасрэдны ўдзел, уся заля сьпявала разам з музыкамі. На сваіх канцэртах Артур Роек грае не так шмат песень зь ня сольнае творчасьці, але „Długość dzwięku samotności” — заўжды ў сэт-лісьце.
На летнім канцэрце ў Хожуве „Długość dzwięku samotności” выканаў і Давід Падсядла. Як апынулася, яе ён сьпяваў яшчэ ў 2005 годзе ў 12-гадовым узросьце, калі ўпершыню выйшаў на сцэну. Гэтыя кадры зьявіліся перад 65-тысячным натоўпам, а потым на сцэне зьявіліся і Падсядла з Роекам. Заўчора Давід выклаў гэта відэа на сваім канале. Паглядзіце, гэта ўражвае!